Radio Budzma
«Лісты да мамы»
ПісьменніцаГанна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане,піша лісты да сваёй матулі, распавядаючыёй пра побыт у брытанскай сталіцы іпрыгадваючы моманты з мінулага жыцця— часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыяі шчымлівыя. Ганна Комар: «Таксама ядзялюся думкамі на розныя тэмы — адрадасцяў і цяжкасцяў эміграцыі дафемінізму, гвалту і адносінаў паміждачкой і маці».Падкастпадрыхтаваны супольна культурна-асветніцкімпарталам Budzma.org і Ганнай Комар. ЧытаеГанна Комар.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: budzma2024.mave.digital
Δημιουργός
Radio Budzma
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
2 Απρ 2025
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Месца натхнення і сілы. Дванаццаты выпуск падкаста «Лісты да мамы» 02.04.2025 9:40
У новым выпуску падкаста «Лісты да мамы» пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра сваю паездку на поўнач Ірландыі – у Дэры. Ганна расказвае пра «Крывавую нядзелю» ды іншыя трагічныя падзеі ірландскага руху за грамадзянскія правы – падзеі, якія да болю адгукаюцца беларусам.
Дазволіць сабе быць сабой. Падкаст «Лісты да мамы». Выпуск 11 19.03.2025 9:40
“Мы ўвесь час чакаем ад нашых маці, што яны будуць дасканалымі, і гэты падыход, які ўзвальвае на матуль усю адказнасць, ляжыць у аснове патрыярхальнага парадку. Змяніўшы стаўленне да адносін паміж дочкамі і мамамі, мы можам пахіснуць самы падмурак такога парадку – несправядлівага і гвалтоўнага”. У адзінаццатым лісце да мамы пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша пра тое, як за апошнія два гад...
«Я хачу быць Куперам» 06.03.2025 8:49
У дзясятым лісце да мамы з Лондана Ганна Комар распавядае пра працу над раздзелам сваёй дысертацыі, у якім тлумачыць сабе і будучым чытачкам, чаму сімптомы посттраўматычнага разладу як наступствы хатняга гвалту раскрыліся ў яе значна пазней, калі іх стрыгерылі дзяржаўны гвалт і асабліва зняволенне. Ганна прыводзіць розныя крыніцы, якія могуць дамапагчы ёй зразумець сваіх сяброў і сябровак, якія не...
«Натхняльна пра жаноцкасць і менструальны цыкл» 12.02.2025 9:37
У дзявятым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар працягвае распавядаць пра кнігу, якая «натхняе любіць і шанаваць свой арганізм, сваю жаноцкасць і свой менструальны цыкл» , а таксама разважае пра ўплыў гармонаў на настрой і псіхалагічны стан. Аўтарка кнігі Мэйзі Хіл падзяляе цыкл на чатыры сезоны. На падставе кнігі Ганна Комар распавядае пра асаблівасці гэтых сезонаў і дзе...
«Мамка, дарагая мамка, давай пагаворым пра дзявочае» 29.01.2025 8:08
У чарговым лісце да мамы з Лондану пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар абмяркоўвае «нязручную» ў грамадстве тэму. «Некаторы час таму я скардзілася свайму партнёру на тое, як раздражняе мяне менструацыя. На што ён нагадаў мне пра яе сакральнасць як крыніцу жаночай сілы. Я падумала, што дажылася: мужчына нагадвае мне пра сакральнасць маёй менструацыі… Вырашыла, што гэта трэба мяняць». Ганна Комар...
«Век так ня будзе» 15.01.2025 6:58
«Чаму мы, тыя, хто хоча жыць на ўласнай зямлі, хто любіць Беларусь, вырачаныя на пакуты, мамка?» — задаецца пытаннем пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар у чарговым лісце да мамы з Лондана. Ганна распавядае пра кнігу Надзеі Дземідовіч «Век так ня будзе». Яе гераіні, як і многім іншым беларусам і беларускам давялося прайсці страшныя выпрабаванні: беспрытульнасць, лагеры і цэтлік здрайцы на рэшту...
«Дасягнуць канца вясёлкі» 15.01.2025 9:03
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра гісторыю стварэння спектакля «Цела сваё» , а насамрэч — пра складаны шлях, які яна прайшла дзякуючы працы над спектаклем, шлях з траўмуючага мінулага да сябе сённяшняй, да ўз’яднання ўласных цела і розуму. Ганна напісала гэтую п’есу, «каб адчуваць сябе жывой і цэльнай» . А яшчэ для таго, «каб распавесці, што пражываюць многія іншыя людзі з падо...
«З надзеяй на лепшае» 15.01.2025 13:23
У гэтым лісце паэтка і перакладчыца Ганна Комар прыгадвае сваю даўнюю сустрэчу з Леанідам Мараковым — пляменнікам расстралянага паэта Валера Маракова і распавядае пра тое, як прайшла ў Лондане імпрэза пад назвай «Ноч паэтаў і ДЗЯЎЧАТЫ». Менавіта так — і дзяўчаты, бо так падпісваліся ў зборніках пасля імёнаў паэтаў-мужчын рэпрэсаваныя паэткі, пра якіх размаўлялі падчас мерапрыемства ў Лондане.
«Шанец перапісаць тое, што нам баліць» 06.01.2025 8:42
У гэтым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра спектакль Prima Facie, які яна паглядзела ў Лондане. Падымае тэму сэксуальнага гвалту над жанчынамі і разважае пра тое, наколькі важнай з’яўляецца для жанчыны падтрымка ўласнай матулі. Ганна гранічна шчыра дзеліцца сваімі эмоцыямі і распавядае пра ўласны траўматычны сямейны досвед і боль, які не сціхае праз гады.
«Мне тут добра, мамка. Але цягне сэрца ў родны кут...» 06.01.2025 8:45
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша другі ліст да мамы з Лондана. У гэтым лісце Ганна дзеліцца думкамі пра свой шлях асэнсавання і прыняцця — горада — вялікага і чужога, права на тугу па доме і блізкіх і, безумоўна, сябе і свайго стану. Гэты шлях, які ў той ці іншай ступені праходзяць цяпер беларусы ў розных краінах свету, заняў у Ганны тры гады.
«Няхай святло хутчэй пераможа». Калядны ліст да мамы з Лондана 06.01.2025 6:18
Ганна Комар дзеліцца цікавосткамі пра тое, як адзначаюць Каляды ў Лондане і распавядае, як яна правяла свята — у кампаніі сяброў і разам з беларускай супольнасцю Лондана ў Марыён Гаўзе. «Каляды надышлі, і як бы я ні ўпіралася, а і мяне засмактала святочная атмасфера», — кажа Ганна. Скарыстаемся магчымасцю дакрануцца да каляднай атмасферы Лондана.
Ліст-пачатак. «Знайсці ўнутры сябе шчаслівае, бяспечнае месца» 02.01.2025 7:59
Ганна Комар піша, што «раней не разумела людзей, якія ў падарожжах так любяць каштаваць мясцовую кухню, ці чаму так шмат кебабных у Берліне...» . Пакуль не стала эмігранткай. Пакуль не знайшла ў Лондане літоўскую краму, не купіла селядцоў і не адчула сябе як дома дзякуючы гэтаму маленькаму пластыкаваму кантэйнеру, напоўненаму кавалачкамі салёнай рыбы ў алеі. Ліст пра кухню, беларускую, хатнюю, нов...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS