Euroradio

Idea X

Society BE ↓ Επεισόδια: 240

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm

Δημιουργός

Euroradio

Κατηγορία

Society

Ιστοσελίδα του podcast

euroradio.fm

Τελευταίο επεισόδιο

24 Σεπ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

Алег Гарбуз: Мая нацыянальная ідэя простая — не саромецца быць беларусам! 13.03.2025

Мы мусім прадставіць беларусам такіх беларусаў, якімі б нам было цікава быць, якімі было б прыстойна быць, якімі б нам усім хацелася быць. Паказаць тыя рысы беларускасці, якія б нам хацелася мець. Гэта задача і для актораў тэатра, і для пісьменнікаў, і для гісторыкаў. Каб разам данесці да беларусаў, што быць беларусам — гэта проста шыкоўна і зайздросна! І разам мы некалі здолеем гэта зрабіць, пера...

Анжаліка Мельнікава: жыць сваім розумам на сваёй зямлі — у гэтым мая ідэя 06.03.2025

Галоўная мара беларусаў у тым, каб ім далі магчымасць жыць сваім розумам. Нам трэба навучыцца дбаць найперш пра свой інтарэс, каб было добра нам як народу, як нацыі. У такім падыходзе — гарантыі нашай бяспекі. А ў сённяшнім свеце без бяспекі немагчымая і будучыня нас як нацыі і нашай краіны як незалежнай дзяржавы, перакананая Анжаліка Мельнікава. Пра тое, як у сабе знайсці і не згубіць наноў сваю...

Хрысціна Дарапей: нацыянальная ідэя ўсіх генерацый беларусаў — "Жыве Беларусь!" 27.02.2025

27 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, арт-менеджарка, сузаснавальніца і каардынатарка фестывалю Minsk x Minga (Мюнхен, Германія), супрацоўніца Універсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей. Беларускі нацыяналізм, беларускія нацыяналісты адрозныя тым, што яны не сцвярджаюць, што беларуская нацыя нібыта лепшая ў нечым за іншыя. Беларускі н...

Аліса Рыжычэнка: гонар і самавызначэнне сябе як беларусаў — мая ідэя 20.02.2025

20 лютага ў эфіры Еўрарадыё — экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка. Для любога чалавека, любога грамадства і любой нацыі важны эканамічны і сацыяльны дабрабыт. Але на шляху да гэтага дабрабыту нельга забывацца на нацыянальныя каштоўнасці. Пытанні ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці, развіцця і пашырэння роднай мовы і гістарычнай спа...

Аліса Сыракваш: любіць сябе такімі, якія мы ёсць — мая нацыянальная ідэя 13.02.2025

13 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка асацыяцыі “Беларусы Парыжа”, прадстаўніца Народнай амбасады ў Францыі, сяброўка французскай асацыяцыі “Новыя дысідэнты”, відэакаларыстка Аліса Сыракваш. Сёння мы як нацыя знаходзімся (а можа, і знаходзіліся ў такім стане цягам многіх гадоў) у дэпрэсіі. А першы крок, каб выйсці з гэтага стану — пачаць сябе любіць. Нам трэба паглядзець на нас такіх, якія мы...

Павел Данейка: мы нацыя, якая ўмее вырашаць задачы — гэта наша і місія, і ідэя 06.02.2025

Павел Данейка: мы нацыя, якая ўмее вырашаць задачы — гэта наша і місія, і ідэя by Euroradio

Уладзіслаў Наважылаў: наша адзінства — у нашай разнастайнасці, і гэта наша ідэя 30.01.2025

30 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — рок-музыка, франтмен гурта Gods Tower, андэграўндны пісьменнік Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў. У Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах, існуюць унутраныя адрозненні паміж жыхарамі розных рэгіёнаў. У нас адрозніваюцца, хай сабе часам і нязначна, народныя традыцыі і абрады, мова і паводзіны. Але мы не павінны імкнуцца усіх навучыць адзінай беларускай мове ці з...

Сцяпан Стурэйка: наша нацыянальная ідэя — ва ўмацаванні ўласнай суб’ектнасці 23.01.2025

23 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, пісьменнік, доктар гуманітарных навук Сцяпан Стурэйка. Сёння вельмі шмат разважаюць пра дэкаланізацыю і яе неабходнасць, каб нашая нацыя магла вызваліцца з-пад ціску “рускага свету” і нарэшце пайсці сваім шляхам. І дэкаланізацыя нам сапраўды неабходная, але нельга на ёй зацыклівацца і думаць, што як толькі мы “дэкаланізуемся”, то будз...

Павел Мар’еўскі: “Беларусь перадусім!” — гэта мусіць стаць нашай ідэяй сёння 16.01.2025

16 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік дабрачыннага фонду “Асацыяцыя беларускіх ветэранаў”, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар” Павел Мар’еўскі. Калі нават сітуацыя складзецца так, што полк імя Каліноўскага, іншыя беларускія вайсковыя структуры вымушаныя будуць зайсці ў Беларусь, то толькі для таго, каб зламаць супраціў тых...

Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя 09.01.2025

9 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — святар беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве протаіерэй Георгій Рой. Сёння беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі дзве яго часткі назапашваюць розны жыццёвы досвед. І калі сітуацыя зменіцца і тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, зможа вярнуцца на радзіму, яны далёка не ва ўсім будуць зразумелыя тым, хто з краіны не выязджаў. І наад...

Андрэй Строцаў: называючыся хобітамі, беларусы заўжды марылі “людзьмі звацца” 02.01.2025

2 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — толкіназнавец, перакладчык, антраполаг і релігіязнаўца Андрэй Строцаў. Беларусы любяць параўноўваць сябе з хобітамі — народам, які вельмі моцна прывязаны да свайго кавалачку зямлі, да сваёй сям’і, гаспадарлівых “тутэйшых”, для якіх важнае тое, што адбываецца побач з імі, і якім не цікавае ўсё, што здараецца за “далёкім лесам”. Вось толькі і сама Беларусь спрадвеку, у...

“Мірон”: любі і барані — ніякай іншай нацыянальнай ідэі нам сёння не трэба 26.12.2024

26 снежня ў эфіры Еўрарадыё — легенда беларускага супраціву Зміцер “Мірон” Піменаў. Словы класіка “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” павінен ведаць і прапусціць праз сваё сэрца кожны беларус. У гэтых словах — увесь сэнс нашага нацыянальнага жыцця: мы павінны рабіць усё магчымае, каб захаваць тое, што пабудавалі, здабылі і перадалі нам нашы продкі, перакананы Зміцер “Мірон” Піменаў....

Дзіяна Балыка: для сябе я сфармулявала такую ідэю: “ЗаЖыве Беларусь!” 19.12.2024

19 снежня ў эфіры Еўрарадыё — драматург, паэтка, акторка, псіхолаг Дзіяна Балыка. Амаль у кожным з нас схаваная своеасаблівая беларуская траўма: мы саромеемся сваёй мовы і сваёй гісторыі, прыналежнасці да гэтай нацыі. І сёння для нас усіх, асабліва для тых, хто апынуўся далёка ад Бацькаўшчыны, вельмі важна як мага больш карыстацца беларускай мовай і па-беларуску выхоўваць сваіх дзяцей. Гэта станов...

Алесь Кіркевіч: мая ідэя простая — працаваць, каб было добра, і нічога не баяцца 12.12.2024

12 снежня ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатар гісторыі, сцэнарыст, журналіст Алесь Кіркевіч. Беларусы мусяць вырашыць свае праблемы і навесці парадак у краіне. Хай сабе часам і недэмакратычным шляхам. Колькі часу гэта зойме, толькі Бог ведае, але трэба да гэтага быць гатовымі. І калі парадак будзе наведзены, то настане час для цудоўных эканамістаў, для ІТ-шнікаў, якія вярнуцца з Кіпра: для іх і ўсіх...

Наталля Арцёменка: не перашкаджайце нам рабіць сваё — ідэя, з якой жыву 05.12.2024

5 снежня ў эфіры Еўрарадыё — спецыялістка ў галіне кіравання і арганізацыі, былая прадстаўніца рэктара Uczelni Łazarskiego ў Варшаве, адна з заснавальніц Згуртавання беларускіх студэнтаў у Гомелі, заснавальніца скаўцкай суполкі “Беларускі выведнік” Наталля Арцёменка. Беларусы — цалкам унікальная нацыя, і мы можам для пабудовы сваёй краіны, свайго жыцця зрабіць усё самі. Нам не трэба нейкай вялізна...

Зміцер Крэс: “Людзьмі звацца!” — гэтая ідэя і сёння застаецца для нас актуальнай 28.11.2024

14 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, лекар Зміцер Крэс. Беларусы не адно стагоддзе імкнуліся даказаць сваё права “людзьмі звацца”. Фактычна гэта стала беларускай нацыянальнай ідэяй, дасягнуць якой падавалася малаімаверным. Сітуацыю змяніў 2020 год, калі мы нарэшце гэтае права даказалі і сабе, і ўсім наўкол. Вось толькі час мінуў, і сёння мы аказаліся ў той жа спрадвечнай нашай сітуацы...

Зміцер “Вожык” Зайко: паважаць мінулае, жыць сённяшнім і будуваць будучыню 21.11.2024

21 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — рэпер і педагог Зміцер “Вожык” Зайко. Мы знаходзімся ў часе, калі вымушаныя змагацца не толькі за сваё выжыванне і будучыню, але і за выжыванне і будучыню Беларусі. Таму мы змагаемся не для таго, каб змагацца, а для таго, каб нарадзіць нешта новае, чыстае, светлае. Каб паказаць усяму свету, што мы ёсць, перакананы Зміцер “Вожык” Зайко. Пра тое, чаму Беларусь — гэта...

Валер Руселік: адчапіцеся ад нас і не замінайце нам жыць — наша спрадвечная ідэя 14.11.2024

Нас увесь час пераконваюць у тым, што мы не нацыя, а нейкія недарэкі, што мы нейкія недаробленыя, што нас няма, што мы не такія як ёсць, а нейкія зусім іншыя. А мы спрадвеку толькі таго і хочам, каб ад нас адчапіліся ўрэшце. Бо ў нас ёсць нашая зямля, па якой хадзілі нашыя продкі, дзе ходзім мы, дзе будуць хадзіць нашыя дзеці — мы ёсць, не замінайце нам папросту жыць! І мы гэтага даможамся, бо “Бе...

Вольга Гарбунова: паразуменне, справядлівасць, бяспека — тры словы маёй ідэі 08.11.2024

Вольга Гарбунова: паразуменне, справядлівасць, бяспека — тры словы маёй ідэі by Euroradio

Франак Вячорка: рабіць сваё, бараніць сваё, любіць і ганарыцца — гэта мая ідэя 31.10.2024

31 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Для таго, каб рухацца па плыні часу ў кірунку, які б адпавядаў нашым нацыянальным інтарэсам, трэба не толькі ўмоўная лодка і матор на ёй, але і веданне правільнага накірунку для такога руху. Адпаведна, спачатку нам трэба вызначыцца не толькі са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а што нават найперш, са сваёй ідэнты...

Валянціна Шаўчэнка: любі сваё і паспрабуй зразумець чужое — такая мая ідэя 24.10.2024

24 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былая старшыня Згуртавання беларусаў Канады, шматгадовая сяброўка галоўнай управы ЗБК, сяброўка дырэктарата Беларускага інстытута навукі і мастацтва, галоўны бізнес-аналітык, удзельніца фальклорнага ансамбля “Яваровы людзі” Валянціна Шаўчэнка. Для беларусаў спрадвеку вельмі важна мець сваё. Але часам у нас вельмі розныя погляды на гэтае “сваё”. І вось калі гэтыя...

Марыя Астапенка: знайсці ў сабе беларуса, прыняць яго і пакахаць — мая ідэя 17.10.2024

17 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка суполкі Belarus FREEDOM Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services, клінічная фармацэўтка, спявачка Марыя Астапенка. І тым беларусам, хто з’ехаў з краіны даўно, баліць за лёс Бацькаўшчыны, усе хочуць для краіны лепшай долі. І хай пераважная большасць такіх эмігрантаў ужо не вернецца на радзіму, многія з іх будуць рабіць усё магчымае, каб д...

Алег Кулеша: наша ідэя сёння простая — выхаваць сваіх дзяцей беларусамі 10.10.2024

10 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша. Мы мусім думаць і рабіць усё магчымае не толькі для таго, каб вызваліць Беларусь ад лукашэнкаўскай навалы і расійскай акупацыі, але і каб нашы дзеці выраслі сапраўднымі беларусамі. Каб яны не страцілі сувязь са сваімі беларускімі каранямі. Каб яны, атрымаўшы адукацыю на Захадзе,...

Марына Струнеўская: беларуская аўтэнтычная культура — на ёй базуецца наша ідэя 03.10.2024

3 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская. Беларусы павінныя адмовіцца ад цярплівасці. Той, калі нас прыніжаюць, з нашай культуры, гісторыі і мовы здзекуюцца, а мы толькі і робім, што некуды “нясём сваю крыўду”. Трэба не падстаўляць другую шчаку, а ўмець адстойваць сваё, перастаць цярпець прыніжэнне. Трэба бар...

Алесь Міхалевіч: нацыя, Айчына, дабрабыт — галоўныя словы нацыянальнай ідэі 26.09.2024

Беларусь з’яўляецца часткай заходнееўрапейскай культурнай прасторы, і для нас вельмі важныя прыватная ўласнасць, эканамічны дабрабыт і стабільнасць у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў 21 стагоддзі беларусы зразумелі, што для таго, каб усё пералічанае ў нас было, трэба, каб у нас было нармальнае грамадства, законы, якія працуюць, і ўлада, якая змяняецца. Бо адраджэнне эканамічнае ідзе побач з адрадж...

Άκου το podcast Idea X στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS