Euroradio
Idea X
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm
Δημιουργός
Euroradio
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
24 Σεπ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Дзяніс Трусаў: шанаваць стан памежжа і станавіцца заможнымі — наша ідэя сёння 19.02.2026 1:09:45
19 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, музыкант і выкладчык англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Ханоя Дзяніс Трусаў. Так склалася, што беларусы спрадвеку жывуць на тэрыторыі, якая стала памежжам Еўропы і Азіі. Мы нібыта рака паміж гэтымі двума берагамі розных культур, традыцый і палітычных сістэм. І гэта як стварае шмат нязручнасцей і трагедый, так і дае шмат шанцаў. Бо калі мы станем мастком...
Зміцер Фурманаў: хавайся ў бульбу і захоўвай сваю ідэнтычнасць 12.02.2026 1:00:40
12 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік прасторы “Кропка” ў Вільні, дата-спецыяліст праваабарончага цэнтра “Вясна”, тэхнічны менеджар ініцыятывы “Вольныя” Зміцер Фурманаў. Мы здаўна ведаем жартаўліва-ганебны выраз “хавайся ў бульбу”. Маўляў, у гэтым увесь і беларускі характар, і беларускі менталітэт, і нацыянальная ідэя. І магчыма, сёння для нас сапраўды нацыянальная ідэя ў тым, каб “схавацца...
Валерыя Чарнаморцава: рабі пільна, тады і ў Мінску будзе Вільня — гэта наша ідэя 05.02.2026 1:02:10
29 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — экскурсаводка, заснавальніца віртуальнага Музея сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, магістарка гуманітарных навук Валерыя Чарнаморцава. Вельмі шмат у гісторыі нашай зямлі герояў, пра якіх мы практычна нічога не ведаем. Яшчэ больш тых, хто, можа, на землях сучаснай Беларусі і не нарадзіўся, але мае дачыненне да нашай агульнай спадчыны, бо пакінуў свой след у гісторыі Вял...
Аляксандр Фядута: усім чытаць Караткевіча — сёння гэта наша нацыянальная ідэя 29.01.2026 55:30
29 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, доктар гуманітарных навук, былы палітвязень Аляксандр Фядута. Фармуляваць нацыянальную ідэю для новай, вольнай і незалежнай Беларусі будуць пакаленні, якія ідуць следам за намі. Наша галоўная задача — захаваць для іх ўсю магчымую беларускую спадчыну. А для гэтага мы самі мусім заставацца беларусамі ў любых умовах і ў лю...
Павел Вінаградаў: не любіце Беларусь праз нянавісць — мая нацыянальная ідэя 22.01.2026 57:28
22 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў. Ужо не адзін раз беларускае грамадства праходзіла праз звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі цыклы: выбарчая кампанія, фальсіфікацыі пры галасаванні, пратэсты супраць гэтых фальсіфікацый, разгоны, затрыманні, прысуды, увядзенне заходніх санкцый, гандаль палітвязнямі і паступовая адліга як унутры краіны, так і на між...
Яўген Афнагель: адбудаваць моцную, еўрапейскую, нацыянальную Беларусь — мая ідэя 15.01.2026 1:04:34
15 студзеня ў эфіры Еўрарадыё былы палітвязень, каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, адзін з заснавальнікаў руху супраціву “Зубр” Яўген Афнагель. “У беларускай нацыі велічэзны патэнцыял, назапашаны за вякі нашай гісторыі, які мы так і не здолелі рэалізаваць. Я кажу пра наш творчы патэнцыял, арганізацыйны, стваральны, культурніцкі — патэнцыял ва ўсіх сферах, які вырваўся вонкі ў 2020 годзе”...
Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара 08.01.2026 46:18
8 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Зміцер Дзядзенка. Прыціснуць грамадства заўсёды можна. Можна прайсціся асфальтаўкладчыкам і вынішчыць усё, што ўладам падаецца небяспечным і падазроным. Напрыклад, цікаўнасць да свайго — сваёй нацыянальнай літаратуры, мовы, гісторыі, традыцый. Але гэта не азначае, што такая цікаўнасць будзе вынішчан...
Таццяна Рыкоўска: навучыцца быць шчаслівымі разам — такая мая ідэя 03.01.2026 48:50
1 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — двойчы эмігрантка, актывістка беларускай дыяспары Мельбурна (Аўстралія), выкладчыца англійскай мовы Таццяна Рыкоўска. Нам важна не толькі заставацца беларусамі дзе б мы не знаходзіліся, але і адшукаць тое, што нас будзе яднаць. Не сакрэт, што кожны чалавек хоча быць шчаслівым. І робіць усё магчымае, каб свайго шчасця дасягнуць. Але найвялікшая каштоўнасць — быць шчас...
Антон Пянькоўскі: зразумець, што Беларусь належыць табе, а ты — Беларусі 25.12.2025 1:01:29
25 снежня ў эфіры Еўрарадыё — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі. Пытанне нацыянальнага будаўніцтва для беларусаў здаўна было досыць складаным. не так шмат людзей цікавілі гэтыя няўцямныя нацыянальныя ды дэмакратычныя каштоўнасці. Але назіраючы за тым, колькі людзей прыйшло ў дэмакратычны рух у 2020 годзе і наколькі палепшыйся стан гэтага руху, то можна...
Філіп Біканаў: Салідарнасць, годнасць, узаемадапамога — заўжды актуальная ідэя 18.12.2025 59:28
18 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг Філіп Біканаў. У нас і так хапае таго, што нас падзяляе. Ад палітычных поглядаў і да моўнага пытання. І неабходна рабіць усё магчымае, каб пазбягаць канфранцыі і падзелаў у беларускім грамадстве. Інакш нам не дайсці да Беларусі сваёй мары, не пабудаваць сваю дзяржаву. З іншага боку, ёсць тэмы, дзе неабходная прынцыповасць. Да прыкладу, пытанне мовы. Калі да 2...
Югася Каляда: лепшай за “Жыве Беларусь!” нацыянальнай ідэі ў беларусаў няма 11.12.2025 50:06
11 снежня ў эфіры Еўрарадыё — Югася Каляда, пісьменніца, пераможца прэміі імя Ежы Гедройца. Нам трэба ствараць такі прадукт, цікавасць да якога прымусіць нашых чытачоў “прадзірацца” праз тую беларускую мову, на якой той прадукт створаны. І хоць у нас яшчэ шмат неасэнсаваных частках нашай трагічнай гісторыі, мы мусім думаць і пра тое, каб ствараць у літаратуры нешта прыгожае і гераічнае, фантастычн...
Віктар Сямашка: зняць сябе з крыжа — адвечная нацыянальная ідэя беларусаў 04.12.2025 57:25
4 снежня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, паэт, радыёжурналіст, удзельнік гуртоў "Кузьнец і Сяманя", "Князь Мышкін", "Нагуаль", Mouches A L'Orange, "Балцкі Субстрат" ды іншых Віктар Сямашка. Такое адчуванне, што беларускі народ ужо не першае стагоддзе, як той Хрыстос — укрыжаваны і вісіць на сваім крыжы лёсу і пакут. Што адметна, беларусы ўжо нібыта і прынялі гэты свой стан укрыжаванага пакутніка. Гэта...
Ігар Станкевіч: Беларусь там, дзе я, — надзённая нацыянальная ідэя для ўсіх нас 27.11.2025 59:56
27 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — даследчык сталінскіх рэпрэсій, стваральнік курса па радаводзе Ігар Станкевіч. Веданне сваіх каранёў дазваляе знайсці адказы не толькі на пытанні пра тое, хто і што было да цябе, але і даць адказ на развагі пра тую спадчыну, якую мы самі пасля сябе пакінем. У эміграцыі ж веданне свайго радаводу мае дадатковую вартасць, бо гэта нібыта яшчэ адна нітачка, якая звязвае...
Алеся Княжэвіч: заставацца беларусамі і ствараць Беларусь вакол сябе — мая ідэя 20.11.2025 1:02:38
20 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — фудблогерка, псіхадыетолаг Алеся Княжэвіч. Заўсёды мець з сабой, дзе б ты не знаходзіўся і куды б цябе лёс не закінуў, сваю Беларусь у сэрцы — мусіць кожны беларус. Але можна пра свае родныя мясціны нагадваць сабе і сваім блізкім і іншым чынам — гатуючы да сямейнага стала нацыянальныя стравы. Можна так, як гатавала некалі ваша бабуля альбо матуля, а можна і па-суча...
Аляксей Дзікавіцкі: будаваць Новую Беларусь у згодзе — мая нацыянальная ідэя 13.11.2025 1:01:18
13 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — галоўны менеджар стрымінгавай платформы “Belarus Tomorrow”, заснавальнік таварыства “Беларуская дыяспара ў Польшчы”, аўтар трох кніг на паляшуцкай мове Аляксей Дзікавіцкі. Беларусы павінны не раз’ядноўвацца, а шукаць любыя магчымасці для аб’яднання. Бо толькі там мы здолеем не проста выжыць, але і захавацца як народ, як нацыя. Захаваць свае адметнасці і — вярнуць с...
Ігар Сігоў: “Я буду, бо я — чалавек”, нацыянальная ідэя з якой жыву 06.11.2025 58:14
6 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — актор тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, купалавец Ігар Сігоў. Беларускаму грамадству было наканавана прайсці праз 2020 год і працягваць шлях свайго сталення, нягледзячы на ўсё тое, што нам сёння даводзіцца перажываць — рэпрэсіі, эміграцыю, расчараванне… Але калі мы хочам захавацца як нацыя і захаваць сваю краіну, мы мусім праз гэтыя выпрабаванні прайсці. Маг...
Зміцер Нарышкін: пустэчу нацыянальнай ідэі кожны з нас запаўняе па-свойму 30.10.2025 1:04:46
30 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — стэндап-комік Зміцер Нарышкін. У кожным беларусе ёсць адмысловае месца, да пэўнага моманту занятае… пустэчай. Гэта месца для нацыянальнай ідэі кожнага канкрэтнага беларуса. А вось чым ён гэтую пустэчу будзе напаўняць і ці будзе напаўняць увогуле — кожны вырашае і абірае сам. Бо ў кожнага з нас свая нацыянальная ідэя. Альбо яе адсутнасць. Але наяўнасць гэтай пустэ...
Павел Валатовіч: не згубіць сваю беларускасць — актуальная як ніколі ідэя 23.10.2025 56:10
23 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-праекта #IMBY, папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч. Тое, што сёння адбываецца з беларускай нацыяй, лепш за ўсё адлюстравана ў дзвюх радках песні Лявона Вольскага: “Раскідала выбухам нас па зямлі, мы вернемся, толькі — куды і калі?” Прычым, гэта тычыцца не толькі тых, каго раскідала эміграцыя па свеце, але і т...
Уладзімір Мацкевіч: сёння ўся наша ідэя ў адным слове — “Вяртацца!” 16.10.2025 1:11:14
16 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — філосаф, метадолаг, былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Мы як нацыя павінны нарэшце вызначыцца не толькі з тым, на якім этапе, у якім месцы мы ўсе знаходзімся, але і з тым, што нам неабходна рабіць, каб наблізіць перамогу і, што самае галоўнае — вяртанне на радзіму. Варта разумець, што чым даўжэй наша грамадства застаецца падзеленым і раскіданым, тым складаней н...
Андрэй Вардамацкі: гатоўнасць да свабоды і адказнасці за яе — гэта мая ідэя 09.10.2025 53:42
9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі. Падабаецца нам гэта альбо не, але ў абодвух частак нашага падзеленага грамадства адбываецца працэс “каканізацыі” — як у той часткі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, так і ў той, якая вымушаная была выехаць за межы краіны. Гэты падзел ідзе як паводле геапалітычнага выбару, так і паводле выбару каштоўнаснага і свядомаснаг...
Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя 02.10.2025 1:00:04
2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст. Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім за...
Аляксандр Мілінкевіч: гісторыя, адукацыя і нацыянальны дух — наша ідэя 25.09.2025 1:00:52
25 верасня ў эфіры Еўрарадыё — экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Шмат стагоддзяў у нашым народзе мэтанакіравана знішчалася ўсё нацыянальнае — вера, культура, гісторыя. У нас хацелі цалкам вынішчыць нашую самасвядо...
Наталля Дуліна: дэмакратычнасць, салідарнасць, годнасць — лепшая ідэя 18.09.2025 57:58
18 верасня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, выкладчыца італьянскай мовы, былая палітзняволеная Наталля Дуліна. Свабода сканчаецца там, дзе пачынаецца страх. Нам неабходна навучыцца не баяцца. Не баяцца адстойваць свае правы, сваю свабоду, сваю ідэнтычнасць. Гэта не проста. Як не проста будзе і прабачыць тым, хто рабіў нам зло і з-за каго мы спазналі столькі страт і пакут. Але не баяцца прабачаць мы...
Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай! 11.09.2025 1:00:19
11 верасня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава. Нам неабходна навучыцца ганарыцца сабой і сваімі здольнасцямі ці кампетэнцыямі. Бо такі гонар, які мае пад сабой абгрунтаванне і які даказаны рэальнымі дзеяннямі можа быць часткай, складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці. Трэба ганарыцца гісторыяй, але...
Віталь Патліс: мы з крыві, але мы за свабоду — мая нацыянальная ідэя 04.09.2025 1:10:57
4 верасня ў эфіры Еўрарадыё — эканаміст, палітычны актывіст, літаратар Віталь Патліс. Не адно стагоддзе беларускі народ знаходзіўся пад прыгнётам. Ён і сёння знаходзіцца пад прыгнётам чужой яму па духу і свядомасці ўлады. Але насуперак гэтаму беларусы хочуць свабоды, мы хочам сваёй ідэнтычнасці, мы хочам быць беларусамі. Пралітая кроў нашых продкаў шэпча нам пра усё гэта і мы некалі сабе гэта ўсё...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS