Euroradio
Навіны свету за 5 хвілін
Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.
Husk at besøge podcastens hjemmeside og støtte skaberen: euroradio.fm
Hvor kan du lytte?
Podcasts i appen Replaio Radio Kommer snartPodcasts kommer snart til appen. Installer nu, og vær den første til at se en helt ny tilgang til podcasts
Episoder
Яўген Малалетка выйграў World Press Photo, Ілан Маск адабраў птушачак 21.04.2023 6:31
Перад доўгімі выходнымі ў Беларусі быў насычаны інфармацыйны тыдзень — усе як быццам спяшаліся дарабіць розныя справы, стварыць інфанагоды і правесці мерапрыемствы, каб з чыстым сумленнем пайсці перадыхнуць. У свеце таксама адбывалася шмат чаго цікавага. Мы кожны тыдзень збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але засталіся незаўважанымі ў Беларусі. Пачытайце, каб было што абмеркав...
Жыццё на Марсе, Кітай-міратворац і кароль Чарльз III Эмпатычны 14.04.2023 5:51
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прызначыў Лэдзі Гагу сустаршынёй камітэта па мастацтве і гуманітарных навуках. А NASA на 3D-прынтары надрукавала Марс. Дакладней, асяроддзе пражывання чалавека на Марсе — і там цэлы год будуць жыць, вырошчваць гародніну і нават не па-сапраўднаму выходзіць у адкрыты космас 4 добраахвотнікі. Гэта не навіны культуры і эскапізму — гэта рэгулярны агляд сусветных навін ад Еўрара...
У чым яшчэ вінаваты Трамп і хто падпаліў любімае бістро прэзідэнта 07.04.2023 6:03
Ці можа чалавек, якому выставілі крымінальнае абвінавачанне, балатавацца ў прэзідэнты? Больш за два гады таму адказ на гэтае пытанне хваляваў беларусаў. А цяпер гэта тлумачыць сваім чытачам CNN. На гэтым тыдні Дональд Трамп зрабіўся першым прэзідэнтам ЗША, якому выставілі крымінальнае абвінавачанне. І так, Трамп усё яшчэ можа балатавацца — прычым нават калі суд палічыць яго вінаватым. Што яшчэ зда...
Суд над прэзідэнтам, уражлівыя школьнікі і цудоўнае выратаванне ката 31.03.2023 7:22
У Расіі затрымалі журналіста Wall Street Journal. ФСБ заявіла, што яго падазраюць у шпіянажы — журналіст нібыта спрабаваў выведаць дзяржаўную тайну, пісала CNN. Нават у Беларусі ўразіліся і пачалі абмяркоўваць: а ці абыходзіліся ў нас так з замежнікамі, ці толькі са сваімі? Якія таямніцы выведвалі замежныя журналісты на гэтым тыдні і пра што пісалі сусветныя медыя — у рэгулярным пятнічным аглядзе...
Карціна на ўнівермагу і абдымкі для мядзведзя 24.03.2023 5:15
Выгаралі на працы? А ў ЗША як раз шукаюць прафесійнага абдымальніка мядзведзяў. Але, можа, вы не выгаралі, а проста стаміліся? Тады як звычайна завяршыце працоўны тыдзень традыцыйным пятнічным аглядам сусветных навін ад Еўрарадыё — і ідзіце на выхадныя.
Адкуль у Парыжы тоны смецця і чым абернецца прагулка басанож? 17.03.2023 7:27
Што будзе, калі выправіцца басанож на прагулку па самым памяркоўным горадзе ў свеце? Як скончыць "халодную вайну" паміж зацятымі супернікамі? І адкуль на вуліцах Парыжа — тоны смецця? Гэта рэгулярны міжнародны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
Незаконнае захоўванне алігатара і новы Твітар 10.03.2023 4:42
За падзеямі ў Грузіі вы і так сачылі, а мы раскажам пра тыя міжнародныя навіны, якія вы маглі прапусціць.
Як прымусіць чалавека гаварыць па-ірландску і каму Jay-Z даслаў сто ружаў 03.03.2023 5:28
Як прымусіць чалавека гаварыць па-ірландску і каму Jay-Z даслаў сто ружаў Кароткі агляд сусветных навін — таго, што абмяркоўваюць у Ірландыі, Турцыі, ЗША... і ў Камбоджы.
Сёння свет афарбаваўся ў жоўта-сіні — у знак салідарнасці з Украінай 24.02.2023 7:01
Кароткі агляд сусветных навін і сусветнай салідарнасці.
Неапазнаныя лятаючыя шары і амерыканскі Чарнобыль 17.02.2023 5:39
Без панікі. Неапазнаныя лятаючыя аб'екты, якія з пачатку лютага збіваюць над Штатамі — гэта не іншапланецяне. Ну, хутчэй за ўсё. Працягвайце даведвацца пра ўсе важныя сусветныя навіны тыдня з кароткіх аглядаў на Еўрарадыё.
Мафіёзі ў піцэрыі, касцюм ад паўстання машын і адзін вялікі цуд 11.02.2023 6:26
На амерыканскую кангрэсменку Энджы Крэйг напалі ў ліфце яе вашынгтонскага шматпавярховіка, піша ВВС. Кангрэсменка не разгубілася і запусціла ў нападніка кубачкам з гарачай кавай. А пасля гэтага спакойна адправілася на паседжанне Кангрэса. "Ніхто не звязваецца з Энджы", — напісалі ў твітары яе паплечнікі па партыі. Жадаем вам вытрымкі Энджы і расказваем, што яшчэ здарылася ў свеце.
Дэкаланізацыя па-аўстралійску і крызіс па-брытанску 03.02.2023 6:32
Любы аўстраліец падтрымае размову пра дэкаланізацыю не горш за вашых сяброў у Фэйсбуку. Гэта чарговы агляд сусветных навін. У Беларусі са светам больш агульнага, чым здаецца. Няма часу чытаць? Слухайце! Скарыстаныя аўдыяматэрыялы Daily Mail
Скарбашукальнікі зводзяць з розуму вёску, Ассанжу не даюць развітацца з Вествуд 13.01.2023 6:31
Што адбываецца зараз у каралеўскай сям'і і вакол яе вы ведаеце і без нас. Так што ў гэтым аглядзе не будзе ні слова пра прынца Гары і яго стасункі з братам, чытайце смела.
06.01. Навіны свету за 5 хвілін: "амністыя" ў М'янме, скандал у каралеўстве і затрыманне наркабарона 06.01.2023 4:42
Новы год толькі пачаўся — а нам ужо ёсць, пра што вам расказаць. Гэта штотыднёвы міжнародны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
30.12. Навіны свету за 5 хвілін: радыкальнае рашэнне для каляднай песні і гірлянда ў блэкаўт 30.12.2022 4:37
Калі вакол мала добрых навін, значыць, трэба пашырыць радыус пошуку. Гэта спецыяльны пераднавагодні агляд сусветных навін ад Еўрарадыё. Тут з вамі не здарыцца нічога страшнага. Гэта кароткі агляд пераднавагодніх сусветных навін. Скарыстаны песні Last Christmas гурта Wham і All I want for Christmas выканаўцы Mariah Carey.
23.12. Навіны свету за 5 хвілін: Зяленскі ў Кангрэсе, паліцэйскія — у "Контры", каланіялізм у музеях 23.12.2022 7:19
На гэтым тыдні мы даведаліся, што свабоду слова не пацягнуў нават Ілан Маск. Ён папрасіў карыстальнікаў Twitter сказаць, ці варта яму заставацца выканаўчым дырэктарам кампаніі — і прайграў. "Голас народа" сказаў, што Маску ўжо пара ў адстаўку. Тады бізнэсмэн перадумаў даваць права голасу ўсім карыстальнікам Twitter і ўвёў новае правіла. Цяпер будуць улічвацца толькі галасы тых, хто аформіў платную...
16.12. Навіны свету за 5 хвілін: карупцыйны скандал, прэзідэнт у паліцыі і лісты Санце 16.12.2022 6:41
Сельскі настаўнік не адолеў "правакоў" ў Кангрэсе, Еўрапарламент сутыкнуўся з найбуйнейшым карупцыйным скандалам, а карыстальнікі Твітару даведаліся, дзе заканчваецца свабода слова па Ілану Маску. Гэта традыцыйны кароткі агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
09.12. Навіны свету за 5 хвілін: змова з удзелам прынца, рэжым палёту, фэйк-ньюс і цяжкая коўдра 09.12.2022 5:04
Дзяржаўны пераварот, абвінавачванні ў карупцыі, адыёзны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах — і ўсё гэта не пра Беларусь. Што адбылося ў свеце на гэтым тыдні, чытайце ў рэгулярным аглядзе Еўрарадыё. А калі няма часу чытаць, слухайце нас на любой зручнай платформе.
02.12. Навіны свету за 5 хвілін: тэорыі змовы, абед у Вашынгтоне і viva magenta 02.12.2022 4:41
Што адбываецца, калі ў Ілана Маска сканчаецца цярпенне, а ў скураной канапе прэзідэнта знаходзяць грошы? Слухайце ў штотыднёвым аглядзе сусветных навін ад Еўрарадыё.
25.11. Навіны свету за 5 хвілін: амністыя, шатландскі рэферэндум і вяртанне імператара 25.11.2022 6:04
Амністыя — але не ў Беларусі. Рэферэндум аб незалежнасці — але не на часова акупаваных тэрыторыях. Як звычайна па пятніцах адцягваем вас ад чытання навінаў, да якіх вы прывыклі, і расказваем, што адбывалася на гэтым тыдні ў свеце. У матэрыяле выкарыстана песня гурта АВВА.
18.11. Навіны свету за 5 хвілін: што агульнага ў Маска з Неронам, за што заканселілі Чэмпіянат свету 18.11.2022 7:16
Гэта традыцыйны кароткі агляд сусветных навінаў. Калі хочаце добрых навін, вам прыйдзецца прыйдзецца даслухаць гэты агляд да канца.
11.11. Навіны свету за 5 хвілін: выбары ў ЗША, недарэчная курыца і забарона на нашэнне яек 11.11.2022 6:15
Беларускія дзяржСМІ на гэтым тыдні былі вельмі зацікаўленыя прамежкавымі выбарамі ў ЗША. Мы не будзем аналізаваць карані гэтай цікавасці, але распавядзем вам пра прамежкавыя выбары ў ЗША, і пра іншыя важныя сусветныя навіны, якія нельга прапусціць на гэтым тыдні. Але каго мы падманваем? Бо вы сапраўды ведаеце, што пра няважныя навіны мы Вам таксама раскажам — як робім кожную пятніцу. Няма часу чыт...
28.10. Навіны свету за 5 хвілін: сепаратызм і карона, выбары ў тропіках і антыканец свету 28.10.2022 7:00
Брытанскі прэм'ер заклапочаны пераездам, у Бразіліі б'юцца праз палітычныя погляды, а канадскія парламентарыі не хочуць прыносіць прысягу брытанскай кароне. Адным словам, у адрозненне ад цэн у Беларусі, свет не замёр. Раскажам, што адбывалася ў ім на гэтым тыдні.
14.10. Навіны свету за 5 хвілін: адзіночны пікет у Кітаі, забастоўка ў Францыі і смайлікі бумераў 14.10.2022 4:50
Пакуль у Беларусі вырашалі, абвешчаны ці не абвешчаны ў краіне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, мы адарваліся на чытанне сусветных навін. Расказваем вам самае галоўнае.
07.10. Навіны свету за 5 хвілін: Ілан Маск, "высокая мода" і мабілізацыя 07.10.2022 4:19
Кожны тыдзень мы збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але прайшлі незаўважанымі ў Беларусі. Мы ж разумеем, што сачыць за ўсім гэтым, калі ў нашым рэгіёне ўсё наэлектрызаванае, — цяжкавата. Але вы нічога не прапусціце.
Lignende podcasts
Replaio er ikke podcastudgiver; programmernes navne, coverbilleder og lyd tilhører deres ophavsmænd og distribueres via offentlige RSS-feeds.