VYSOKAJE / ВЫСОКАЕ
VYSOKAJE
Вітаю! На гэтай старонцы буду выкладаць агучку вершаў і кніг ПА-БЕЛАРУСКУ!У планах ёсць нейкае там шо-шоў, але хто ведае. Дзякуй за ўвагу і актыўнасць! Усім мір!
Určitě navštivte web podcastu a podpořte jeho tvůrce: podcasters.spotify.com
Autor
VYSOKAJE / ВЫСОКАЕ
Kategorie
Web podcastu
Nejnovější epizoda
23. úno 2025
Kde poslouchat?
Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzyPodcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty
Epizody
Мы - беларусы... - Рыгор Барадулін (Чытае Сяргей Верамяюк) 23.02.2025 0:59
Рыгор Барадулін Мы - беларусы... Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі! Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі. Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I госць, і падарожны ў нас Як дома. А злым і...
Уладзімір Дубоўка - Жыццё закон нязломны мае... (Чытае Сяргей Верамяюк) 16.02.2025 0:40
Уладзімір Дубоўка Жыццё закон нязломны мае: НІКОЛІ ПРАЎДА НЕ ЎМІРАЕ. Адно хоць зернетка малое ды застанецца пра былое. Ні на пяску, ні на каменні ушчэнт не выпетрэе зерне: узыдзе, ўсходы будуць з плёнам, з адзінак вырастуць мільёны... #мова #белліт #верш #Беларусь
Ты пакліч мяне. Пазаві... - Яўгенія Янішчыц (Чытае Сяргей Верамяюк) 16.02.2025 1:06
Ты пакліч мяне. Пазаві... Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё зь любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцьця шырокай. Пачынаецца ўсё зь любві – Першы посьпех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І зьмяняюцца краявіды Пачынаецца ўсё зь любві – Нават ненавісьць і агіда... Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўс...
Пісьмы з-пад шыбеніцы - Кастусь Каліноўскі (Чытае Сяргей Верамяюк) 09.02.2025 2:00
Ліст другі Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,- но не жаль згінуць за тваю праўду. Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана. Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свец...
Адзінай мэты не зракуся - Ларыса Геніюш (Чытае Сяргей Верамяюк) 02.02.2025 0:17
Ларыса Геніюш Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць. 1953
Мужык - Якуб Колас (Чытае Сяргей Верамяюк) 02.02.2025 1:24
Якуб Колас Мужык Я — мужык, бядак пахілы, Ўсе ўшчуваюць мужыка. Цягнуць кроў з яго і жылы, Надрываюць яго сілы, Ў мазалях яго рука. Я — мужык, я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая. Я — мужык, я — сын бядоты, Недаем і недасплю, Гне мяне цяжар работы, Дзень працую за два злоты, Здзекі ўсякія цярплю. Я — мужык, не чую звону, Толькі ж...
Дыпламаваны баран - Кандрат Крапіва (Чытае Сяргей Верамяюк) 21.05.2024 1:39
Кандрат Крапіва Дыпламаваны баран У адным сяле (не важна – дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога – Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот – Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену – бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён – нічога. I вось з...
Янка Купала - Ворагам Беларушчыны (Чытае Сяргей Верамяюк) 21.05.2024 2:08
Янка Купала Ворагам Беларушчыны Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, З якім радзіўся, падрастаў. Цяпер і вы загаварылі, З апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі? Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае в...
Янка Сіпакоў - Адгукніся... (Чытае Сяргей Верамяюк) 10.12.2023 0:36
Чытаю вам толькі тое, што падабаецца і агкукаецца самому! Чарговы верш таго, каго раней не ведаў. Янка Сіпакоў "Адгукніся..." Адгукніся На стук у акно асцярожны; Дай вады, Калі просіць яе падарожны; Абагрэй, Калі той скарчанеў на марозе; Накармі, Калі доўга не еў у дарозе. Ды не вер, Калі вораг прыкінецца братам; Не маўчы, Калі смерць напаўняе гарматы; Не чакай, Каб цябе закавалі ў кайда...
Янка Купала - Мужык (чытае Сяргей Верамяюк) 27.11.2023 2:36
Мужык Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць,— Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не умею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею,— Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык, І свята рэдка калі знаю,— Бо я мужык, дурны мужык. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік, Не маю грошы на...
Ойча наш 27.11.2023 0:26
Вельмі важныя для чалавецтва словы. Ойча наш Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Міхась Курыла - Раманс (Чытае Сяргей Верамяюк) 06.11.2023 0:46
Раманс Нішто ў жыцці не выпадкова – Ні час растання, ні сустрэчы. Але мне ведаць дастаткова, Што Вас убачу ў ціхі вечар. Не знаю, ці скажу хоць слова, Калі пагляд кране за плечы,− Жыць пачынаю бы нанова (І ўсё прыму абавязкова) І волі лёсу не пярэчу. Узыдзе месяца падкова – Дзе й дробны дождж − і той дарэчы... Усё ў жыцці нашым часова, А думаць хочацца аб вечным.
Алесь Жук - Сінія незямныя агні... (Чытае Сяргей Верамяюк) 15.10.2023 40:02
Часамі разумееш, што чалавек обок табе - зусім не твой чалавек. Гэта гісторыя аккурат пра гэта. #мова #беларускаямова #Беларусь
Гі де Мапасан - Каханне (Чытае Сяргей Верамяюк) 02.08.2023 14:11
Вашай увазе кароткі і цікавы разказ пра каханне, якому нам часамі трэба вучыцца ў нашых братоў! Вокладка і анімацыя - Сафія Каян Апрацоўка гука і гукавая падкладка - Нічыпар Шалаеў
Вацлаў Ластоўскі - Лабірынты (Аўдыёкніга) 26.06.2023 1:13:50
Прадстаўляю Вам агучку кнігі Вацлава Ластоўскага "Лабірынты" . Кніга чымсьці падобная на "Дзікае паляванне". Цікавая канцоўка. Вартая, каб яе пачуць! -------------------------- Дзякуй за лайк, камент і падпіску! Далей болей! ------------------------- Чытаў,запісаў - Сяргей Верамяюк (Inst - Verami.s) Вокладка, анімацыя - Соф'я Коян (Inst- sofia_koyan) Апрацоўка аўдыя і падло...
Podobné podcasty
Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály