Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

News BE ↓ Epizody: 112

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

Určitě navštivte web podcastu a podpořte jeho tvůrce: www.youtube.com

Autor

Наша Ніва

Kategorie

News

Web podcastu

www.youtube.com

Nejnovější epizoda

15. lis 2026

Kde poslouchat?

Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzy

Podcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty

Stáhnout z Google Play Nainstaluj zdarma Android 10 mil.+ stažení · hodnocení 4,7+ iOS už brzy

Epizody

Памылка ўлады, адгаворкі Лукашэнкі і новыя трывогі беларусаў | Лойка і Роўда – ТОК 11.05.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крэатыў на месцах да 9 мая і цынізм уладаў, якія прыватызавалі перамогу. Гаворым пра эпапею з георгіеўскімі стужкамі і паказальны ўчынак дэпутата Ігара Марзалюка. Разбіраем прапанову Лукашэнкі прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, тлумачым, чаму ў краіне скончылася бульба і фармулюем закон Ціхан...

МЕНТУСАВА: пра асабістыя драмы і палітыку, развод з мужам і новае жыццё, фемінізм і патрыярхат | ТОК 27.04.2025

У вялікім інтэрв’ю ТОК з вядоўцай ранішняга шоу «Звычайная раніца», а таксама аўтаркай некалькіх энцыклапедый для падлеткаў Марынай Ментусавай размаўляем пра жанчын, якія абслугоўваюць Лукашэнку, і пра тое, навошта ўладам конкурс «Міс Беларусь». Абмяркоўваем, чаму ў Беларусі так шмат разводаў і чаму многія бацькі дагэтуль б’юць сваіх дзяцей у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра тое, ці правільна жыць за...

Катастрофу з дактарамі вырашаюць за кошт пенсіянераў | Лойка і Роўда – ТОК 13.04.2025

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя крокі прэм’ера Аляксандра Турчына, якія ідуць уразрэз з загадамі Лукашэнкі, дзіўную дырэктыву, жахлівы прысуд ксяндзу Генрыху Акалатовічу, абвінавачанаму ў шпіянажы, а таксама шпіёнскія скандалы ў апазіцыі і знікненне Анжалікі Мельнікавай. Гаворым п...

Канцэрт для Віктара Лукашэнкі і нечаканая рэакцыя беларусаў | ТОК: Лойка і Роўда 30.03.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем інаўгурацыю Лукашэнкі, канцэрты Меладзэ і «Рукі ўверх», на якія скупілі квіткі беларусы, новы серыял на Netflix, што закранае і беларускую рэчаіснасць, нацыяналізацыю «Амкадора» і лёс Аляксандра Шакуціна, першыя заявы Рамана Галоўчанкі на пасадзе кіраўніка Нацбанка і мару чыноўнікаў пра беларускую...

Новыя міністры і старыя праблемы: рашэнні Лукашэнкі і іх наступствы | ТОК: Лойка і Роўда 16.03.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у ш...

Іконы ў Азаронка, сілавікі ў Царкве і рытуалы Лукашэнкі | Аляксандр КУХТА ў ТОК 09.03.2025

У вялікім інтэрв’ю ТОК з Аляксандрам Кухтам, святаром беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхату, размаўляем пра заганы РПЦ і БПЦ. Гаворым пра патрыярха Кірыла і «рускі мір», адносіны Лукашэнкі з мітрапалітам Веніямінам, усёдазволенасць у Свята-Елісавецінскім манастыры, мерседэсы святароў і тарыфы на царкоўныя паслугі. 00:00 – вырвана з кантэксту00...

Лукашэнка, як звычайна, усіх падмане? Што рыхтуюць улады Беларусі | Вольга Лойка і Наста Роўда ў ТОК 02.03.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукац...

«Я паставіў свечкі за спачын мянтоў і ўсёй сістэмы» | Вадзім Ермашук у ТОК | Vadimati 23.02.2025

У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.00:00 – вырван...

«Ва ўладзе Лукашэнкі адбываецца нешта дзіўнае» | Лойка і Роўда пра чыноўнікаў і міністраў | ТОК 16.02.2025

У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінч...

Залатая моладзь эпохі Лукашэнкі: што адбываецца ў галоўнай ВНУ Беларусі | Дэйкала ў ТОК 09.02.2025

У гэтым выпуску ТОК вядомая юрыстка, а ў мінулым — загадчыца кафедры міжнародных адносін самага прэстыжнага факультэта краіны, ФМА БДУ, Кацярына Дэйкала кажа пра тое, якія шанцы, што Лукашэнка паедзе ў Гаагу. Апісвае, якім павінен быць суд за міліцэйскае бязмежжа, якое пачалося ў 2020 годзе. Распавядае, як бацькі-алігархі ўгаворамі і пагрозамі прымушалі выкладчыкаў ставіць дзецям-студэнтам добрую...

Сумны фінал Азаронка, памылка Лукашэнкі і яго запасны план | ТОК | Лойка і Роўда 02.02.2025

У другім аналітычным выпуску ТОК з эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка мы аналізуем, чаму сацыяльныя гарантыі, пра якія ўвесь час кажа Аляксандр Лукашэнка, насамрэч мала што гарантуюць, тлумачым, чаму ў праўладных асяродках з’явіўся трэнд на сталінізм, пераказваем найлепшае з эпахальнага інтэрв’ю Рыгора Азаронка і абмяркоўваем пашпарт Новай Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – апошні тэ...

Хваробы Лукашэнкі, раскол у сістэме і наступны прэзідэнт Беларусі | Павел Латушка ў ТОК 25.01.2025

Напярэдадні новых перавыбараў Лукашэнкі публікуем вялікую размову з Паўлам Латушкам. Адзін з лідараў апазіцыі, які доўгі час будаваў кар’еру ў сістэме, быў паслом, быў міністрам культуры, распавядае пра закуліссе прыняцця рашэнняў у рэжыме. Пра дуэт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, які ўвёў у Латушкі першую жонку, і ключавой фігуры ў Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч. Пра размову з прэзідэн...

«Сігнал Лукашэнкі ніхто не зразумеў»: памылка ўладаў, праблема сілавікоў і будучыня Беларусі | ТОК 19.01.2025

Гэта першы аналітычны выпуск ТОК з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Гутаркі будуць выходзіць на канале кожныя два тыдні, чаргуючыся з вялікімі інтэрв’ю Насты Роўды з вядомымі беларусамі. Гэтым разам мы абмяркоўваем, з чым Лукашэнка ідзе на чарговыя выбары, навошта ў спойлеры абралі Ганну Канапацкую, што чакае грамадства пасля 26 студзеня і хто можа атрымац...

Халезін пра карупцыю і стомленасць у апазіцыі, сыход Лукашэнкі і перамовы з яго чыноўнікамі | ТОК 22.12.2024

У новым выпуску ТОК вядомы рэжысёр Мікалай Халезін тлумачыць, як бачыць сітуацыю ў Беларусі, аналізуе памылкі старой апазіцыі і канстатуе крызіс дэмакратыі. Разважае пра чалавека лукашэнкаўскай эпохі і даводзіць, за што ненавідзіць Савецкі саюз. Распавядае пра закуліссе прыняцця міжнародных санкцый, тлумачыць, як будуюць бізнэсы «кашалькі» і адказвае на заявы мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева. Згадвае...

Праўда турэмнага доктара: смяротныя памылкі і праслухоўка КДБ | ТОК з Васілём Завадскім 08.12.2024

Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты. У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латып...

Чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў і каго гэта хвалюе больш за ўсё | ТОК з Ідракам Мірзалізадэ 24.11.2024

Комік Ідрак Мірзалізадэ, якому забаранілі ўезд у Расію на 14 гадоў, у новай гутарцы ТОК распавёў пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі, пра талышоў, да якіх належыць, і родную вёску, куды вярнуўся праз 18 гадоў. Патлумачыў, чаму, каб стаць папулярным у Беларусі, спачатку трэба стаць папулярным дзесьці яшчэ, а таксама чаму ненавідзіць грошы. Згадаў, як напісаў верш Барадуліну, а таксама я...

Прыгожы ўчынак Неўзліна, скандальная прэмія і адказ крытыкам | Алексіевіч у ТОК. Частка 2 18.11.2024

Вялікае інтэрв’ю выбітнай пісьменніцы і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, якое выйшла на канале ТОК 10 лістапада, выклікала настолькі шырокі рэзананс, што мы вырашылі працягнуць размову. Мы сабралі самыя частыя пытанні, якія адрасаваныя Святлане Алексіевіч у публічнай прасторы, і задалі ёй. 00:00 – чаму з’явіўся спецвыпуск 00:29 – адказ на непрыемнае пытанне 03:05 – пра дапамогу Неўзліна...

АЛЕКСІЕВІЧ: Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна | Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК 10.11.2024

Выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у новым выпуску ТОК кажа пра пастку, у якой апынуліся беларусы, разважае пра дыктатуру і чырвонага чалавека, задачы элітаў, Трэцюю сусветную і імперскасць. Яна згадвае сустрэчы з Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам і Святланай Ціханоўскай, тлумачыць рэзкія заявы Зянона Пазняка, а таксама адказвае Лукашэнку, які абвінаваціў Алексі...

Прапанова Бабарыкі, бяда Марыі Калеснікавай і адказ Зянону Пазняку | ТОК з Таццянай Хоміч 27.10.2024

У новай гутарцы ТОК Таццяна Хоміч, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі і сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных распавядае пра сястру Марыю Калеснікаву, якой прысудзілі 11 гадоў зняволення. Як Марыя, якая да падзей 2020-га жыла музыкай, прыйшла ў палітыку? Чаму падтрымала Бабарыку? Чаму Бабарыка абраў яе другім нумарам? Як Марыя ставілася да Расіі? Адказы на гэтыя пытанні і адк...

Перазагрузка Лукашэнкі: новы Макей, тайная місія Пяткевіч і план Пуціна | Рыгор Астапеня | ТОК 13.10.2024

Герой новага выпуску ТОК – Рыгор Астапеня, палітолаг, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House, якая праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі. Рыгор распавядае, якога лідара хочуць беларусы, тлумачыць, чаму за 30 гадоў лукашыстам не ўдалося прадаць народу ідэю чырвона-зялёнага сцяга і чым беларусы адрозніваюцца ад расіян, палякаў і ўкраінцаў. Тлумач...

«Злачынцы мяне выратавалі»: што адбываецца ў турме | Дзмітрый ЛУКША ў ТОК 29.09.2024

У другой частцы гутаркі ТОК экс-вядоўца «Зоны Х» на БТ Дзмітрый Лукша распавядае, як арыштавалі спачатку яго, а пасля і жонку Паліну Палавінку, апісвае каханне за кратамі, кажа пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію, памілаванне і ролю Юрыя Васкрасенскага. А таксама згадвае сустрэчу з палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:17 – пра шантаж з...

Канфлікты і інтрыгі на БТ: сварка з Маркавым, сяброўства з Эйсмантам, пул Лукашэнкі | ЛУКША ў ТОК 22.09.2024

Герой новага выпуску ТОК – экс-вядоўца БТ і экс-палітзняволены, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня, Зміцер Лукша. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. У 2016-м, калі на БТ пачалася барацьба за ўладу паміж Маратам Маркавым і Кірылам Казаковым, Лукшу падставілі і звольнілі. Маркаў пасля ўзначаліў АНТ і стаў міністрам інфармацыі. Казакову ж,...

Жаночая турма ў Беларусі: стаўленне да Лукашэнкі, кашмар у СІЗА, маўчанне сяброў | ВОЛЬГА ТАКАРЧУК у ТОК 08.09.2024

У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак. Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам...

Былы сілавік пра зэкаў, начальства і абсурд у міліцыі | Прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар у ТОК 25.08.2024

У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы....

Сэксізм і спецслужбы ў галоўным універсітэце Беларусі: сакрэты БДУ ад Розы Турарбекавай | ТОК 11.08.2024

У новым выпуску ТОК палітолаг Роза Турарбекава расказвае прыгожую гісторыю кахання, якая прывяла яе ў Беларусь. Параўноўвае беларусаў і казахаў і вельмі дакладна фіксуе нашы нацыянальныя рысы. Гаворыць пра падабенства і рознасць паміж казахскім дыктатарам Нурсултанам Назарбаевым і Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паміж збудаванымі імі сістэмамі. Кажа пра экзістэнцыйную пагрозу Расіі і «рускага св...

Poslouchej podcast TOK | TALK Беларусь v Replaio

Rádio a podcasty v jedné aplikaci - zdarma a bez registrace. Nainstaluj si ji ještě dnes a nepropásni premiéru

Stáhnout z Google Play

Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály