Euroradio

Idea X

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Určitě navštivte web podcastu a podpořte jeho tvůrce: euroradio.fm

Autor

Euroradio

Kategorie

Society

Web podcastu

euroradio.fm

Nejnovější epizoda

8. říj 2026

Kde poslouchat?

Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzy

Podcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty

Stáhnout z Google Play Nainstaluj zdarma Android téměř 10 mil. stažení · hodnocení 4,8 iOS už brzy

Epizody

Ганна Златкоўская: салідарнасць і свабода — гэтая ідэя аб’ядноўвае сёння беларусаў 20.04.2023

20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка, медыяактывістка Ганна Златкоўская. Мы ўжо наеліся дыктатарскага рэжыма, аўтарытарных практык і ідэалогій, калі нехта адзін расказвае ўсім астатнім, як правільна жыць, думаць і дзейнічаць, а як — няправільна. Хочацца прыгожага і здаровага хаоса, які нараджае свабода і ў якім нараджаецца нешта добрае, правільнае і патрэбнае людзям, пераканан...

Павел Старавойтаў: радзіма, мова, любоў, мараль — у гэтых каштоўнасцях наша ідэя 13.04.2023

13 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце Гайдэльберга (Германія), чалец каманды, што працавала на Вялікім андронным калайдары, Павел Старавойтаў. Вялікая праблема Беларусі палягае на тым, што беларусы прагнуць нейкай заможнасці і грошай, і за гэтым забываюцца пра больш значнае і вартае. Безумоўна, і грошы патрэбныя, без іх няма як жы...

Яраслаў Ліхачэўскі: свабода, зямля, будучыня — тое, без чаго не збудаваць Новую Беларусь 06.04.2023

6 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — ІТ-прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў платформы “Новая Беларусь” Яраслаў Ліхачэўскі. Традыцыйна беларусы — гэта пра сваю зямлю, пра “абараняць сваю зямлю”, пра “мець сваю зямлю”. Лічбавая Беларусь і праект платформы “Новая Беларусь” — не больш, але і не менш, чым інструмент дасягнення гэтай мэты па вяртанні сабе сваёй зямлі. Той зямлі, дзе мы будзем адчуваць сяб...

Сяргей Дубавец: Наша ідэя — у словах “Мы — беларусы”, і яна яшчэ не рэалізаваная 30.03.2023

30 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец. Як бы таго ні хацелі, але адмовіцца ад сваёй гістарычнай памяці і сваёй беларускай ідэнтычнасці мы не можам. Бо мы самі і ёсць гэтая гістарычная памяць. Нават калі мы гэтага не прызнаём і не ўсведамляем. Але тое, як мы жывём, як сябе паводзім, — усё гэта ідзе ад нашых далёкіх продкаў. Мы можа...

Алена Лявончанка: Экалагічны тэхнапарк з глыбокімі сацыяльнымі сувязямі — мая мара 23.03.2023

23 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Згуртавання беларусаў Канады, дактарантка навук у малекулярнай біялогіі Алена Лявончанка. Толькі падаецца, што мы страцілі свае карані — адракліся ад мовы, культуры, гісторыі, ад самой Бацькаўшчыны. І сталі такімі ці то касмапалітамі, ці то янычарамі ў нашым глабальным свеце. Але ўсё не так сумна, і варта любога айцішніка выцягнуць на прыроду, далучыць да с...

Арцём Лядоўскі: Дабрабыт, самарэалізацыя, свабода — словы нацыянальнай мары беларусаў 16.03.2023

16 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра дыяспары беларусаў Аўстраліі, дэлегат Каардынацыйнай Рады, валанцёр беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце Арцём Лядоўскі. Нельга “цэментаваць”, а тым больш будаваць нацыю на ідэі супрацьстаяння. Бо такія ідэі і такія нацыі рана ці позна прыводзяць нацыю да стану вайны. Што, адпаведна, падводзіць гэтую нацыю да мяжы знішчэння. Варта разумець, што кожны чалавек мар...

Леанід Смілавіцкі: нам нельга забываць — заўжды духоўнае вышэйшае за матэрыяльнае 09.03.2023

9 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі. Значнасць асэнсавання і ўсведамлення трагедыі Курапатаў для будучага станаўлення беларускай нацыі вялізная. А для лукашэнкаўскага рэжыму, які пануе ў Беларусі, гэтая тэма непрыемная найперш таму, што...

Мікіта Белаглазаў: лепшай нацыянальнай ідэі, чым “Жыве Беларусь!”, нам не прыдумаць 02.03.2023

2 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік праекту Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў. Беларуская нацыя павінна быць сканцэнтраваная на саміх сабе, шукаць магчымасці для таго, каб палепшыць жыццё грамадзянам Беларусі, а не шукаць славы за межамі краіны. Да ўсяго, перад намі стаіць задача банальна выжыць. І як незалежная ды суверэнная краіна, і як народ са сваімі нацыянал...

Віталь Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура 23.02.2023

23 лютага ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, які займаецца падтрымкай шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў у IT-сферы, у літаратуры і на ютубе, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў. Галоўныя праблемы беларусаў — у галаве. Менавіта нашы забабоны перашкаджаюць нам адчуць смак беларускасці, зразумець каштоўнасці і перавагі свабоды і перастаць азірацца на "рускі...

Святлана Курс: нашай нацыянальнай ідэяй з’яўляецца любоў — што тут яшчэ прыдумляць! 16.02.2023

16 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка Святлана Курс. Падзеі 2020 года паказалі беларусам, што яны ўжо саспелі да таго, каб самім вырашаць свой лёс і рушыць наперад без усялякіх “павадыроў”. А 2022 год зрабіў нам прышчэпку ад брыдоты, якую прынёс з сабой “рускі мір”, перакананая Святлана Курс. Пра тое, як даўно мы сталі нацыяй, ці здрадзілі беларусы сваёй мове і гісторыі і як будзе...

Алесь Чайчыц: мая ідэя без фанабэрыі: будуй сваю гаспадарку — ад фундамента да зорак! 09.02.2023

9 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады БНР, публіцыст, былы актывіст беларускай дыяспары ў Маскве і Вялікабрытаніі Алесь Чайчыц. Жыць, ствараць, не перашкаджаць іншым, але і каб не перашкаджалі табе наводзіць парадак на сваім кавалку зямлі, у сваёй гаспадарцы — у гэтым дробна-буржуазным падыходзе прыхаваныя ліберальныя каштоўнасці беларусаў. Якія цэняць парадак ва ўсім і законнасць, перакананы Ал...

Анастасія Калашнікава: салідарнасць і барацьба — без гэтага ў нас не будзе Новай Беларусі 02.02.2023

2 лютага ў эфіры Еўрарадыё — фельчарка хуткай дапамогі, чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Анастасія Калашнікава. Нават сам выраз “хата з краю” мусіць знікнуць з мовы беларусаў. Бо менавіта такое стаўленне прывяло і беларускае грамадства, і дзяржаву Беларусь да становішча, у якім мы ўсе сёння знаходзімся. Абыякавасці да працэсаў, якія адбываюцца наўкол, да палітычнага і грамадскага жыцця быць не мусіц...

Яўген Красулін: “Камфортна жыць у Беларусі” — ідэя, блізкая сэрцу кожнага беларуса 26.01.2023

26 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін. Як бы ні душылі беларусаў, але ёсць нейкая прага Беларусі, якая не дае беларускай нацыі знікнуць. Мы ўжо маем выдатны падмурак з беларускай мовы, культуры і гісторыі, на якім мы можам ўзвесці выдатны і адрозны ад іншых Беларускі дом, перакананы Яўген Красулін. Пра тое, чым падобныя беларусы і старажытныя мая, навош...

Насця Касцюгова: салідарнасць, парадак, свабода — ідэя нейрасеткі з назвай Беларусь 19.01.2023

19 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — менеджарка па стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Касцюгова. Нягледзячы на тое, што здарылася з беларусамі ў 2020 годзе, праз што яны прайшлі і працягваюць праходзіць, помста — гэта не пра нас. Не пра ўсіх нас. Мы імкнемся да пошуку справядлівасці найперш. Для беларусаў важней законнасць і парадак. Гэта больш адпавядае экасістэме беларускага...

Генадзь Шульман: слухаць, чуць і любіць адзін аднаго — мая нацыянальная ідэя 12.01.2023

12 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман. Мы мусім у любых абставінах імкнуцца заставацца чалавекам. Якія б цяжкасці і складанасці цябе не напаткалі на жыццёвым шляху: турма, эміграцыя, расстанне з блізкімі ці яшчэ што. А сілы заставацца чалавекам нам даюць унутранае святло і нашы карані — гістарычныя і нацыянальныя, перакананы Генадзь Шульман. Пра тое, ці падо...

Валерыя Дэле: мая нацыянальная ідэя простая — павага і любоў 05.01.2023

5 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, кампазітарка Валерыя Дэле. Спрадвеку жыццё беларусаў было звязанае са спевамі, з музыкай. І ў нашага народа надзвычай багатая песенная спадчына. У беларусаў ёсць спевы практычна на ўсе выпадкі жыцця. За выключэннем аднаго — на выпадак масавых пратэстаў. Пратэстнай культуры і песень, якія б адпавядалі гэтаму моманту, у нас практычна няма. Але цяпер гэтая кул...

Крысціна Шыянок: Зямля, чалавек, вера, мова, спадчына — мая нацыянальная ідэя 29.12.2022

29 снежня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, судовая перакладчыца, дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок. Мы не ўмелі, у нас не было такой практыкі, каб смела ўголас высказаць сваю нязгоды, агучыць сваю пазіцыю. Як не ўмелі мы і выслухаць такое ж ад іншых. Цяпер мы гэтаму вучымся і ўменне не толькі сказаць, але і пачуць дазваляе нам найхутчэй пазбаўляцца ад...

“Пан Зубр”: “Барані сваю зямлю” — у гэтых словах мая нацыянальная ідэя 22.12.2022

22 снежня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”. Ад моманту атрымання Беларуссю незалежнасці ў беларускага грамадства не было магчымасці ўплываць на працэсы фармавання нацыі і фармулявання нацыянальнай ідэі. І сёння нам неабходна найперш адваяваць сваё права ўплываць на гэтыя працэсы, уплываць на будучыню і сваю, і сваёй дзяржавы, перакан...

Мікіта Мелказёраў: павага, адданасць, любоў — у гэтым мая нацыянальная ідэя 15.12.2022

15 снежня ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогер, вядоўца канала “Жыццё-маліна” Мікіта Мелказёраў. Для нас вельмі важна ведаць сваё і паважаць сваё. І гэтая павага пачынаецца з сябе: калі чалавек паважае сябе, то ён паважае і прастору вакол сябе, і людзей, якія яе насычаюць. Але важнае і разуменне адказнасці — разуменне таго, што чалавек не проста ўдзельнічае ў жыцці краіны, але і адказны за яе. З выпрац...

Таццяна Заміроўская: напітвацца энергіяй ад продкаў і захоўваць наш код як мета-тэкст 08.12.2022

8 снежня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, журналістка, музычны крытык Таццяна Заміроўская. У нашай нацыянальнай ідэі павінна быць месца памяці і павагі да продкаў. Тое, што называецца “Дзяды”, “зямля беларуская”, якая дае нам сілы. Мы да яе падключаемся і праз гэтыя каналы памяці цягнем жывую ваду, мёртвую кроў і калектыўную падсвядомасць, перакананая Таццяна Заміроўская. Пра тое, ці варта цягнуць...

Радзівон “Гена” Батулін: жыць па праўдзе і трымацца прынцыпаў — мая нацыянальная ідэя 01.12.2022

1 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік беларускага батальёна “Тэрор” Узброеных сіл Украіны Радзівон “Гена” Батулін. Мы спрадвек былі нацыяй змагароў, людзьмі, якія не баяліся ўзняцца на абарону свайго краю, сваіх родных і блізкіх. Але чамусьці так склалася, што на сёння мы не маем свайго пантэона герояў. У якім мусяць быць ушанаваныя імёны тысяч герояў, якімі беларусы могуць ганарыцца, з якіх...

Аліна Коўшык: “Свабода, каханне, беларуская мова” — мой слоган нацыянальнай ідэі 24.11.2022

24 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Пабудаваць новую Беларусь немагчыма без нацыянальнага адраджэння. Прычым, адраджэннем гэтым, пытаннямі культуры, мовы, гісторыі і ўсяго астатняга неабходна займацца ўжо цяпер, а не некалі потым — пасля таго, як мы не толькі пераможам, але і ўздымем эканоміку, падвысім дабрабыт лю...

Паліна Прысмакова: быць гаспадарамі на сваёй зямлі — мая нацыянальная ідэя 17.11.2022

17 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Флорыды (Маямі, ЗША) Паліна Прысмакова. Усе нашыя праблемы пачаліся пасля таго, як у беларусаў адабралі права на сваю зямлю. У народа, які не мае магчымасці мець зямлю ва ўласнасці, нібыта адразаюць карані, што з гэтай зямлёй яго звязваюць. І тут размова не толькі пра маёмасць, але і пра мову, гісторы...

Вольга Дземка: “Рабі сваё і будзе Беларусь!” — такая мая нацыянальная ідэя 10.11.2022

10 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадусарка і рэжысёрка, бакалаўр па фота і відэа вытворчасці, этнограф, стваральніца “Альбома беларускіх строяў”, фольк-спявачка Вольга Дземка. Калі беларусы і падобныя да хобітаў, то толькі ў тым, што як адных не здолеў падпарадкаваць сабе пярсцёнак усяўладдзя, так і другія не захварэлі на імперскасць. У нас няма імкнення паказаць сваю перавагу над іншымі народамі...

Яўген Буры: “Свабода, праўда, адукацыя і законнасць” — мая нацыянальная ідэя 03.11.2022

3 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Яўген Буры. У краіне, дзе не працуюць законы, не толькі чалавек не можа адчуваць сябе абароненым, але не можа нармальна існаваць і працаваць бізнес. Там, дзе няма свабоды, там няма і творчай ініцыятывы, а без праўды, на мане і хлусні не пабуд...

Poslouchej podcast Idea X v Replaio

Rádio a podcasty v jedné aplikaci - zdarma a bez registrace. Nainstaluj si ji ještě dnes a nepropásni premiéru

Stáhnout z Google Play

Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály