Радыё Свабода
Гісторыя на Свабодзе
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
Kde poslouchat?
Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzyPodcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty
Epizody
Ці сапраўды ВКЛ было талерантнай дзяржавай? 17.01.2024 21:07
Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? І ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай – і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Як нямецкія рыцары-крыжакі ператвараліся ў беларусаў 10.01.2024 29:43
Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Калі русіны пачалі дзяліцца на беларусаў і ўкраінцаў 03.01.2024 21:55
Ці маюць рацыю тыя, хто адмаўляе беларусам у пераемнасьці з русінамі? Ці сапраўды гэта два розныя народы – русіны ВКЛ і сучасныя беларусы? Чаму менавіта Полаччына дала Беларусі Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага і Салямона Рысінскага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Ці праўда, што гістарычныя «літвіны» — гэта беларусы 27.12.2023 25:22
Кім лічылі сябе палачане ў XVI–XVIІ стагодзьдзях? Ці праўда, што шляхта на беларускіх землях ужо XVIІ–XVIІІ стагодзьдзях пачала лічыць сябе літоўцамі? І ці праўда, што «беларускі праект» няўдалы? Пра гэта і іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Як і куды зьнік Полацкі летапіс 20.12.2023 20:39
З чым зьвязаны заняпад Полацку ў раньнім новым часе? Ці сапраўды гісторыя Полацкай дзяржавы аказалася прыўлашчанай Вялікім Княствам Літоўскім? Кім сябе лічылі палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Альвідас Нікжантайціс: «Славянізацыя балтаў была непазьбежнаю» 13.12.2023 24:51
Ці магло Вялікае Княства Літоўскае існаваць без славян? Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Чаму літоўскія князі хрысьціліся? Гэтыя ды іншыя пытаньне мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
Альвідас Нікжантайціс: «Славяне абслугоўвалі палац вялікага князя» 06.12.2023 21:02
Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыцьцё славян і балтаў на тэрыторыі ВКЛ? Чаму літоўскія князі прымалі праваслаўе? Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
«Минские финны идут на финские мины» Чаму гэта стала мемам? 29.11.2023 28:25
30 лістапада 1939 года, пачалася Савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу. У гэтай вайне быў і беларускі акцэнт. Дзьмітры Гурневіч размаўляе з аўтарам кніг па гісторыі савецка-фінскай вайны і дасьледчыкам з Санк-Пецярбурга, Яўгеніем Балашовым.
Беларуска-савецкая вайна 1920 году 22.11.2023 22:06
У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі – Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне. Да ліку такіх людзей належыць і журналіст і гісторык Сяргей Абламейка.
Хто назваў Беларусь Беларусьсю? 08.11.2023 23:09
Якія рэгіёны існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVII стагодзьдзі? Як і калі назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам? Дзе праходзілі межы Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі? І якія ў ХХ стагодзьдзі прапаноўваліся варыянты назвы для радзімым беларусаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інс...
Альфрэдас Бумблаўскас: Літоўцы могуць напісаць сумесную гісторыю зь беларусамі 01.11.2023 30:33
Ці ідэнтычная старая Літва Літве сёньняшняй? Ці бачаць у Літве розьніцу паміж тэрмінамі «літвін» і «літовец»? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы – мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркуем зь літоўскім гісторыкам, прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдасам Бумблаўскасам.
Літоўскі гісторык пра «літвінства» і «літоўцаў Сапегу і Хадкевіча» 26.10.2023 19:18
Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? І ці магчыма паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас.
Ці стануць «літвіны» паміж Беларусьсю і Літвой. Гутарым з Аляксандрам Пашкевічам 18.10.2023 30:31
Наколькі сур'ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? Як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў будучай вольнай Беларусі? Гаворым з намесьнікам рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам
Што замінала беларусам у БССР. Аўдыё 11.10.2023 27:17
Што не дазволіла беларусам стварыць сваю паўнавартасную дзяржаву ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя? Што замінала і што дапамагала беларусам на шляху іх нацыянальнага высьпяваньня? Чаму, ня гледзячы на войны, эміграцыю, рэпрэсіі і высылкі Беларусь і беларусы ня зьніклі з мапы сьвету? Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, аўтарам кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі. ХІХ – пачатак ХХ ст» Паўлам Церашко...
Ці маюць рацыю «літвіны», калі гавораць пра Беларусь. Аўдыё 04.10.2023 25:57
Адкуль ўзялася Беларусь? Ці сапраўды гэта плён расейскай палітыкі і прапаганды, як сьцьвярджаюць некаторыя прыхільнікі «літвінства»? Як на беларускую гісторыю паўплывала паўстаньне 1863 – 1864 гадоў і яго наступствы? Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
Правы беларусаў на спадчыну ВКЛ. Аўдыё 20.09.2023 27:25
На якую частку гісторыі ВКЛ маюць права беларусы? Чаму ў крыніцах няма літоўскіх варыянтаў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх? І ці розныя гэта народы — русіны і беларусы? Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае. Аўдыё 13.09.2023 21:04
Як славяне жылі разам з балтамі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі? Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
Чаму літоўцы баяцца беларускіх «літвінаў» 30.08.2023 31:08
У суседняй зь Беларусьсю краіне, якая гасьцінна прыняла Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і дзясяткі тысяч беларускіх палітычных уцекачоў, узьнікла праблема. Літоўцы занепакоіліся праявамі так званага «літвінізму» сярод беларусаў і, як яны лічаць, «прэтэнзіямі беларусаў на іх гісторыю». Ці апраўданыя страхі Літвы? І што трэба зрабіць, каб беларусам паразумецца зь літоўцамі? Пра гэта...
Лія Грынфэльд пра расейскую і беларускую нацыі: «Расея ня зьменіцца ніколі» 16.08.2023 32:43
Сёньня мы гаворым з адной з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў у тэорыі нацый і нацыяналізьме, аўтаркай кнігі «Нацыяналізм: пяць шляхоў да мадэрнасьці», прафэсаркай Гарвардзкага і Бостанскага ўнівэрсытэтаў Ліяй Грынфэльд. Мы спытаемся ў яе, што так і што ня так з расейскай нацыяй, з украінскай нацыяй і з нацыяй беларускай.
Павел Церашковіч: «Беларускай нацыі няма» 09.08.2023 22:10
Ці існуе беларуская нацыя? Адназначны, на першы погляд, адказ можа быць у некаторых выпадках зусім неадназначным. І што адбылося зь беларусамі ў 2020 годзе? Гэта быў сацыяльны ці нацыянальны пратэст? Пра гэта мы сёньня гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
Тры ідэнтычнасьці Пілсудзкага і Чаму ў БНР не было шанцаў 02.08.2023 33:47
Працягваем размову з гісторыкам, блізкім да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Гаворым пра страчаныя беларусамі магчымасьці ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў.
Ці было паўстаньне 1863 году катастрофай Беларусі 26.07.2023 27:42
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі падзеяў і фактаў гісторыі нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра шляхту, нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі і паўстаньне 1863 — 1864 гадоў.
Палянізацыя як цана аб'яднаньня эліт ВКЛ 19.07.2023 18:46
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні. Наш сёньняшні суразмоўца – беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра XVI – XVII стагодзьдзі, эліты ВКЛ, паўстаньне казакоў і так званых «беларускіх палкоўнікаў» Канстан...
Чые продкі стаяць ля вытокаў ВКЛ 12.07.2023 27:57
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Ён лічыць, што старажытны Наваградак зарабіў свае грошы на гандлі рабамі, а Заходняя Русь не аб'ядноўвалася зь Літвой мірна, але была ёю захопленая. Мы працягваем размову з прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага і іншыя маладасьледаваныя старонкі беларус...
Хто схаваў гісторыю Полацкай дзяржавы 05.07.2023 32:17
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Старажытную Русь ён лічыць карпарацыяй купцоў-ваяўнікоў. Гісторыю Полацкай дзяржавы называе зацемненай і схаванай літоўцамі. І робіць яшчэ шмат іншых парадаксальных высноваў. Сэрыя гутарак зь беларускім гісторыкам у Польшчы, прафэсарам Алегам Латышонкам.
Podobné podcasty
Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály