Радыё Свабода
Гісторыя на Свабодзе
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
Kde poslouchat?
Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzyPodcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty
Epizody
Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для XV ст.? 11.09.2025 40:45
Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей – вера ці мова? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым, які займаецца гісторыяй Беларусі XV стагодзьдзя.
Латышонак: «Безь літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б» 27.08.2025 27:30
Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта ды іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
Ці стала БССР падмуркам для незалежнай Беларусі 13.08.2025 22:40
Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці – Беларусь і БССР? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.
Беларуская мова супраць «русского мира» 23.07.2025 27:44
Наколькі ўстойлівай зьяўляецца беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні з расейскай культурай і тым, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, старшым экспэртам Цэнтру новых ідэй, кандыдатам сацыяля...
Ці перажывуць беларусы «русский мир» 10.07.2025 29:08
Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — яе назва? 26.03.2025 27:11
Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту Вадзімам Сідаравым.
Ці імкнецца Расея да анэксіі Беларусі? 12.03.2025 33:07
Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Сувязь ДНК беларусаў з суседзямі 26.02.2025 23:43
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш – балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? Мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Балты, вугра-фіны і ДНК беларусаў 19.02.2025 22:55
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Як даўно Расея пачала фармаваць свой погляд на гісторыю 05.02.2025 21:54
Калі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, д...
Ці сапраўды Гомель, Магілёў і Пінск гістарычна ўкраінскія землі, як гэта заявіў Дзьмітро Кулеба? 22.01.2025 22:09
Якую інфармацыю пра Беларусь зьмяшчаюць украінскія падручнікі? Як Украіна глядзіць на нашу гісторыю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, кандыдатам палітычных навук Яўгенам Магдам.
Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы 08.01.2025 27:52
Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы? Беларусы — гэта нашчадкі літвіноў ці русінаў? Як быць зь літвінізмам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
Якія часткі Вялікага Княства Літоўскага называліся Русьсю 25.12.2024 33:38
Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
Калі назва «Белая Русь» прыйшла на тэрыторыю сучаснай Беларусі? 11.12.2024 35:24
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
Хто і як стварыў Вялікае Княства Літоўскае? 27.11.2024 36:03
Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Кім лічылі сябе палачане ў XIII – XV стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
Ці адмовіцца Расея ад прэтэнзій на Беларусь? 13.11.2024 27:34
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Ці існуе расейская нацыя? Ці можа Расея ня быць імпэрыяй і ці адпусьціць яна Беларусь у агляднай пэрспэктыве? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы, аўтарам кнігі «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый» Алегам Латышонкам.
Хто такія беларусы паводле ДНК 30.10.2024 28:53
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Ці маюць яны балцкі субстрат? Адкуль і калі славяне прыйшлі ў Беларусь? І ці прыходзілі аднекуль наогул? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэтут ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Палесьсе беларускае ці ўкраінскае? 16.10.2024 27:39
Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Хто і калі «стварыў» Беларусь 02.10.2024 29:48
Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны – гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць гледачы і слухачы Свабоды, мы гаворым з габілітаваным доктарам гістор...
Як балты і славяне паразумеліся ў рамках ВКЛ 18.09.2024 24:24
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы слухачы ў камэнтарах на Ютубе, мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
Што «паренёк из Москвы» расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі 11.09.2024 38:21
Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту «Закат імпэрыі». У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя.
Чаму мова не заўсёды супадае з нацыянальнасьцю 04.09.2024 36:43
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук, лінгвістам, габілітаваным доктарам філялёгіі Мірославам Янковякам, аўтарам навуковых прац пра беларускія дыялекты Латвіі.
Невядомы старонкі беларускай эміграцыі з Польшчы 21.08.2024 26:36
Што штурхала беларусаў міжваеннай Польшчы на працоўную эміграцыю ў Эстонію і Латвію? Як ім там жылося? Ці змаглі яны стварыць у тых краінах свае нацыянальныя і зямляцкія арганізацыі або далучыліся да ўжо існуючых? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Працоўная эміграцыя з Польшчы ў Латвію і Эстонію ў 1928 — 1939 гг.»...
Якое месца ў ідэнтычнасьці беларусаў займае мова 07.08.2024 26:25
На якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам абароненай сёлета ў Варшаве дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларуск...
Дзяржаўная мова ВКЛ — старабеларуская ці не? 24.07.2024 29:21
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам філялёгіі, аўтарам дысэртацыі «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гад...
Podobné podcasty
Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály