uk

Сяргей Дубавец

Літаратурныя зацемкі

Arts BE ↓ Епізодів: 53

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info . 🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Обов'язково відвідайте сайт подкасту та підтримайте його автора: rss.com

Автор

Сяргей Дубавец

Категорія

Arts

Сайт подкасту

rss.com

Останній епізод

6 жов 2026

Де слухати?

Подкасти в застосунку Replaio Radio Уже незабаром

Подкасти незабаром з'являться в застосунку. Встановіть уже зараз і першими побачте зовсім новий погляд на подкасти

Завантажити з Google Play Встановіть безкоштовно Android майже 10 млн завантажень · рейтинг 4,8 iOS незабаром

Епізоди

Выпуск 53. Галіна Войцік. Там, дзе мяне няма 06.10.2026

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) "Там, дзе мяне няма" . Галіна была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны.

Выпуск 52. Яна Гульцяева. Linea lateralis 23.09.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі па прачытанні дэбютнага рамана Яны Гульцяевай "Linea lateralis". Складаная гісторыя сям'і, якая жыве ў паселішчы на возеры Нарач, праца ў летніку "Зубраня", алкагалізм, балючыя стасункі з маці, якасная фабулярная літаратура, развагі пра мову і тое, што сапраўды "мае значэнне".

Выпуск 51. Тафіля Багач, Паўліна Кот. Паспець да цемры 15.09.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот "Паспець да цемры" (Пфляўмбаўм, 2025) і шукае ў іх заяўленую містычнасць. Дзе мяжа паміж выдуманай і нявыдуманай літаратурай, ці ратуе твор канстатацыя выпусташанасці, ці дадае ўнікальнасці выказванню "народнічанне"?

Выпуск 50. Літаратурна-мастацкі альманах „Апостраф“ (№6) 02.09.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха "Апостраф" . Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае.

Выпуск 49. Міхась Раманюк. Беларускія народныя куфры 26.08.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі "Беларускія народныя куфры" , якая неўзабаве мае выйсці з друку.

Выпуск 48. Каралеўства Беларусь 19.08.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь" і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства?

Выпуск 47. Андрэй Федарэнка. Вытлумачэнне Янкі Брыля 04.08.2026

У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае эсэ Андрэя Федарэнкі пра класіка беларускай літаратуры Янку Брыля , якое выйшла ў ліпеньскім нумары "Літаратурнай Беларусі" . Савецкасць і несавецкасць, праўда жыцця, назіральнасць, Камю і Сартр, вайна і акупацыя, пісанне з аглядкай і поўная шчырасць — пытанні, якія займаюць Федарэнку і Дубаўца.

Выпуск 46. Форма прысутнасці. 20 размоў пра кніжную вокладку 20.07.2026

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" чытае кнігу "Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку" і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі.

Выпуск 45. Уладзімір Сцяпан. Ваўка 14.07.2026

У новым выпуску "Літаратурных зацемак" Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты Уладзіміра Сцяпана з кнігі "Ваўка" , што выйшла летась ў выдавецтве "Мяне Няма" . Шэраг сузіральных гісторый, якія так ці іначай апавядаюць пра смерць і тое, што застаецца пасля яе.

Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое 03.07.2026

Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое

Выпуск 43. Каміла Цень. Наступны прыпынак — смерць 23.06.2026

У чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбірае апошнюю кнігу ананімнай аўтаркі дэтэктываў Камілы Цень "Наступны прыпынак смерць" . "Джазавы стандрат" у літаратуры, атмасферны менскі антураж, каларытная гераіня і жангляванне стылямі ды мовамі — адзін з магчымых рэцэптаў пісьменніцкага поспеху.

Выпуск 42. Зміцер Вішнёў. Я - тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер 10.06.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі... Як усё гэта і іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў?

Выпуск 41. Аляксандр Лукашук. Незавершанасць. Тонкая кніга 04.06.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком , аўтарам кнігі "Незавершанасць" (Беласток, 2026). А што ўнутры? Асабістыя гісторыі, эсэ, нататкі з нагоды прачытанага і перажытага побач з паэзіяй, свабода мыслення, ад якой часта далёкае традыцыйнае літаратуразнаўства. "Здаецца, пасьля гэтай...

Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт 21.05.2026

Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт

Выпуск 39. Ларыса Геніюш. Птушкі без гнёздаў 12.05.2026

У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў" (Камунікат, 2025), згадвае пра сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю.

Выпуск 38. Наста Кудасава. Лірыка 30.04.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад "безаглядннасці" паэткі Насты Кудасавай праз "нагласць" дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў "Нашай Нівы".

Выпуск 37. Леслі Найф (Уладзіслаў Наважылаў). Яблык у валізцы 27.04.2026

У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае аўтабіяграфічную прозу вядомага гомельскага рок-музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) "Яблык у валізцы" і сам занураецца ва ўспаміны пра Гомель і часы зараджэння нефармальнай беларушчыны.

Выпуск 36. Альгерд Бахарэвіч. Папяровы голем 09.04.2026

У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Пяпровы голем". Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.

Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові 31.03.2026

Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові

Выпуск 34. Алена Пятровіч. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска 24.03.2026

У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.

Выпуск 33. Алесь Аркуш. Запавольванне. Эзатэрычны раман 11.03.2026

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне" . Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.

Выпуск 32. Пяты нумар альманаха „Апостраф“ 27.02.2026

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф” , які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?

Выпуск 31. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum IV 23.02.2026

У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацвёрты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы . Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княст...

Выпуск 30. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum III 12.02.2026

У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае.

Выпуск 29. Сяргей Кавалёў. Абрысы замглёнага краявіду 30.01.2026

У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае разважаць пра пакаленне "Тутэйшых" і не толькі. Гэтым разам праз прызму кнігі літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва "Беларуская літаратура пэрыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду". Што змянілася за 40 гадоў: ад Зніча і Сыса да Мінкіна і Бахарэвіча?

Слухайте подкаст Літаратурныя зацемкі у Replaio

Радіо та подкасти в одному застосунку - безкоштовно й без реєстрації. Встановіть уже сьогодні та не пропустіть запуск

Завантажити з Google Play

Replaio не є видавцем подкастів; назви шоу, обкладинки та аудіо належать їхнім авторам і поширюються через публічні RSS-канали