Ганна Дзягель

Так склалася гістарычна

Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьміПадтрымаць падкаст на Patreon тут https://www.patreon.com/taksklhistarychnaСацсеткі, сайт, і ўсе такое тут https://taplink.cc/tak.skl.histarychna

Não deixe de visitar o site do podcast e apoiar quem o produz: taksklhist.mave.digital

Autor

Ганна Дзягель

Categoria

Education

Site do podcast

taksklhist.mave.digital

Último episódio

1 de jul de 2026

Onde ouvir?

Podcasts no app Replaio Radio Em breve

Os podcasts estão chegando ao app. Instale agora e seja o primeiro a descobrir um jeito totalmente novo de curtir podcasts

Baixe no Google Play Instale grátis Android 5 mi+ downloads · nota 4,8 iOS em breve

Episódios

47 | Валодзіна | Кот у беларускай народнай культуры 07.07.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" Даследчыца беларускага фальклору і народнай культуры Таццяна Валодзіна! Мы пагаворым пра месца ката ў беларускай народнай культуры: - калыханкі і прыкметы - народная медыцына - міфалогія Гэты выпуск падкасту створаны пры падтрымцы анлайн-гіпермаркету 21vek.by. Партнерскія выпускі расказваюць пра побыт і розныя пытанні паўсядзённасці з нашай мінуўшчыны, я...

46 | Булаты | Як з'явілася кава на Беларусі? 27.06.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, экскурсавод Павел Булаты! (Падпісвацца можна тут https://instagram.com/pawel_bulaty) Сёння мы обмяркоўваем з'яўленне, распаўсюджванне і культуру ўжывання кавы на Беларусі: - Адкуль да нас прыйшла кава і чаму так называецца? - Хто піў каву і якім чынам гатавалі? - Як кава стала часткай культурнага коду Беларусі? Пра гэта і мног...

45 | Бусько | Як футбол, кракет і ровар змяняюць грамадства? 11.06.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт, экскурсавод і старшыня РГА "Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў" Сяргей Бусько! (Падпісацца можна тут https://www.instagram.com/buskosergey/) Сёння мы обмяркоўваем гісторыю фізічнай культуры і спорта на Беларусі ў XIX - пач. XX стст.: - Як звязаныя заняткі спортам і мадэрнізацыя грамадства? - Як і...

44 | Бароўская | "Пасеклі Край наш папалам" : Рыжскі мір у лёсе Беларусі 29.05.2023

У гасцях падкасту гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі міжнародных адносін Вольга Бароўская! Абмяркоўваем з Вольгай: 1. Як праходзілі мірныя перамовы ў Мінску (жнівень 1920 г.) і Рызе (верасень 1920 г. - сакавік 1921 г.) паміж РСФСР і Польшчай; 2. Якія наступствы меў Рыжскі мірны дагавор для БССР. 3. У чым заключалася праца Змешаных камісій на тэрыторыі Беларусі ў 1921-1929 гг...

43 | Падалінскі | "Хоць свая костка, але чужым мясам абрасла": сейм як культурная з'ява 14.05.2023

Размаўляем з гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Уладзімірам Аляксеевічам Падалінскім! Абмяркоўваем сейм і іншыя інстытуты прадстаўнічай дэмакратыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай як культурную з'яву: - Як праца ў сеймах ўплывала на палітычную і прававую свядомасць шляхты; - Навошта было будаваць палітычную кар'еру ў сейме? -Якім чынам мяшчане уплывалі на дэпутатаў сей...

42 | Вайтовіч | Беларускі неаліт (поўны выпуск на Ютуб) 02.04.2023

Спадарства, на завяршэнне наша тэматычнага археалагічнага сезону за прашаю далучыцца да прамога эфіру. У гасцях будзе ⭐Аляксандра Вайтовіч⭐ - кандыдат гістарычных навук, дацэнт, археолаг, даследчыца неаліту на Беларусі. Уласна падчас стрыму мы пагаворым пра нармальны, звычайны беларускі неаліт: 🦴 пра тубыльцаў і прышэльцаў; 🦴 пра культуры шарападобных амфар і шнуравой керамікі; 🦴 пра збіральн...

41 | Ліневіч | Падводная археалогія Ч. 2 26.03.2023

Завяршаем археалагічны сезон падкасту другой часткай размовы пра падводную археалогію на Беларусі. Гаворым з археолагам Сяргеем Ліневічам пра гісторыю падводных даследванняў: -Як і дзе шукалі скарбы Напалеона? - Як былы вайсковец стварыў групу валанцераў-вадалазаў даследчыкаў? - І нарэшце як уласна археолагі пачалі хадзіць пад ваду? Падпісвайцеся на сацсеткі падкаста https://taplink.cc/tak.skl.his...

40 | Тарасевіч | Крывіцкі край: археалогія пахавальнай культуры сярэднявечча 11.03.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык-археолаг Вікторыя Тарасевіч! Падпісвайцеся на цудоўны праект Вікторыі "Крывіцкі край" https://www.instagram.com/kryvicki.kraj/ У выпуску мы ггаворым пра: - Што такое курганы і якой увогуле была пахавальная культура нашых продкаў? - Як упрыгожвалі сябе крывічанкі? - Археалагічныя байкі!  Далучайцеся да экспедыцый Крывіцкага краю! Падпісвайцеся на...

39 | Вашанаў | Як жылі людзі ў мезаліце? 24.02.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" археолаг Аляксандр Вашанаў! Мы гаворым пра эпоху мезаліту то бок сярэдняга каменнага веку на Беларусі. -Што гэта за час? -Якія асаблівасці мясцовых археалагічных культур? -Якія прадметы мастацтва знойдзены ад гэтага часу? Сацсеткі Аляксандра Вашанава для запісу ў экспедыцыю тут https://www.facebook.com/aliaksandr.vashanau https://www.instagram.com/feuers...

38 | Чарняўскі | Людзі ў балоце: тарфяніковыя паселішчы неаліту і бронзавага веку Паазер'я 10.02.2023

Адкрыты запіс падкасту "Так склалася гістарычна" 25.12.2022, "Спраўныя Каляды" У гасцях археолаг, кадыдат гістарычных навук Максім Міхайлавіч Чарняўскі! Пра што пагаворым: ◽️Што такое тарфяніковыя паселішчы? ◽️Як іх даследавалі раней і цяпер? ◽️Што цікавага мы знаходзім там падчас раскопак? +адказы на пытанні гасцей Спраўных Калядаў Запісацца валанцёрам ў археалагічную экспедыцыю можна тут http...

37 | Ткачоў | Ці была рэвалюцыя ў неаліце? 28.01.2023

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна"  гісторык-археолаг, аўтар праекту "Как TV" Алег Ткачоў. У выпуску мы гаворым пра археалогію Беларусі перыяду неаліту то бок новага каменнага веку. - Што такое неаліт і ці была ў гэты час рэвалюцыя? - Пра што нам расказвае кераміка? - Якія археалагічныя культуры былі на Беларусі? Падпісвайцеся на археалагічныя відэанататкі KAK-TV У інстаграм https://www.i...

36 | Ліневіч | Падводная археалогія. Ч. 1 14.01.2023

Вітаю, спадарства! Новы сезон ужо тут! Гэта будзе спецсезон на некалькі выпускаў прысвечаных выключна археалогіі. Сення ў гасцях падкасту археолаг+падводны археолаг Сяргей Ліневіч! Пра што мы гаворым: - Што такое падводная археалогія? - Якая роля вады і водных крыіц у жыцці старажытнага чалавека? - Што шукаюць пад вадой археолагі? Я спадзяюся, што вы сумавалі, бо я сумавала )) Падзяліцеся гэтым вы...

35 | Даўгач | Глінскі | Емяльянаў | Моніч | Завяршаем другі сезон падкасту 02.12.2022

🎙Прамы эфір падкасту "Так склалася гістарычна" на Ютуб!🎙 🕰27 лістапада 2022, 15.00. У госці прыйдуць героі першага сезону. Мы пагаворым пра актуальныя цікавосткі з даследванняў і адкажам на вашыя пытанні: ✅01:09 Таццяна Даўгач "Урбаністыка доўгага ХІХ ст" (выпускі падкасту 10 і 11) ✅27:01 Яўген Глінскі "Гербоўнік беларускай шляхты" (выпускі падкасту 4, 5, 22 і 23) ✅51:20 Сяргей Емяльянаў "Рагне...

34 | Падбярозкін | "Юр'еўская даніна" альбо як пачаць вялікую вайну 20.11.2022

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык-медыявіст, кандыдат гістарычных навук Філіп Падбярозкін! З Філіпам, з нагоды публікацыі яго кнігі, мы размаўляем пра "юр'еўскую даніну", якая стала прычнай ці повадам да Лівонскай вайны 1558-1583. Што такое "ю'реўская даніна"? Што з сябе ўяўляла Лівонская канфедэрацыя і якім было яе месца ў тагачасных міжнародных адносінах? І пры чым тут святы А...

33 | Боганева | Беларускі сусвет 02.11.2022

Спецвыпуск! Адкрыты запіс падкаста "Так склалася гістарычна" на фестывалі "Sprava" 7 жніўня 2022, в. Белая царква Гаворым з фалькларыстам Аленай Боганевай пра легенды беларусаў. 🖍Адкуль узяўся сусвет і чалавек? 🖍Чаму мужчыны адрозніваюцца ад жанчын? 🖍Як чалавек жыве і памірае? Гэтыя паданні і легенды сустракаюцца ў экспедыцыях нават цяпер, у час інтэрнэту і масавай культуры. Жывая сувязь з нашымі...

32 | Лапушанскі | Вавілон - гэта стан розуму 18.10.2022

Спецвыпуск! Адкрыты запіс падкаста "Так склалася гістарычна" на фестывалі "Sprava"  6 жніўня 2022, в. Белая царква Госць - Ілля Лапушанскі, гісторык, даследчык старажытнага Вавілону Сярод кніг, тэкстаў і сімвалаў у кніжным садзе мы гаворым пра клінапіс - самую старажытную сістэму пісьма, якая радыкальна адрозніваецца ад той, якой мы карыстаемся. 🖍Як узнік клінапіс?  🖍Пра што пісалі ў Старажытнай М...

31 | Шавялёў | Святая зямля, імперыя і Беларусь 09.10.2022

У 31 выпуску падкаста "Так склалася гістарычна" мы абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Дзмітрыем Шавялевым калектыўнае даследванне "Воображая Палестину: Святая земля и русская идентичность в XIX - начале XXI в." (СПб., 2021). Абмяркоўваем кнігу ў цэлым, беларускія сюжэты і падрабязна спыняемся на дзейнасці беларускіх аддзелаў Імператарскага праваслаўнага палестынскага таварыства". Уласна п...

30 | Грунтоў | Могілкі: рабаванне, аркестры і фотасесіі 17.09.2022

Абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым лёс беларускіх гістарычных могілак і сучасныя пахавальныя традыцыі. Як знікаюць гістарычныя могілкі? Якія мадэрновыя традыцыя пахавання з'явіліся і сышлі? І чаму пластыкавыя кветкі такія папулярныя? Дзякуй за праслухоўванне! Далучайцеся да сацсетак падкасту і падтрымлівайце падкаст грашыма праз Патрэон. Усе самыя важныя спаслкі тут http...

29 | Грунтоў | Беларускія могілкі: гісторыя, тэксты і вобразы 04.09.2022

У 29 выпуску падкаста "Так склалася гістарычна" гаворым з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым пра гісторыю, тэксты, мастацтва і традыцыі беларускіх гістарычных могілак.  Якія тыпы і віды могілак можна сустрэць на Беларусі? Што пісалі нашыя продкі ў эпітафіях? Як аздаблялі надмагіллі? Якія былі традыцыі догляду за могілкамі? Будзе і частка 2  Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце камен...

28 | Скварчэўскі | Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVII ст. 18.08.2022

У Зміцера Скварчэўскага выйшла кніга "Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVII ст." і я не магла прайсці міма 😊 ⭐Мы пагаварылі пра астранамічныя веды ў сістэме язычніцкіх вераванняў ⭐Што з сябе ўяўляла астраномія і хрысціянская касмалогія ў ВКЛ? ⭐Як адлюстроўвалія астранамічныя з'явы ў летапісах і хроніках? ⭐І як пачыналася астраномія як навука ў ВКЛ. Набыць кнігу...

27 | Латушкова | Грошы Беларусі 1914-1921 гг. 04.08.2022

Размаўляем з гісторыкам Юліяй Латушковай пра грошы ў Беларусі падчас Першай сусветнай вайны і ажно да 1920 году, калі тут усталявалася БССР. Якія грошы тут хадзілі? Як людзі разбіраліся з курсамі валют? І якія грошы лічыліся самымі надзейнымі? Слухайце выпуск на ўсіх дасяжных платформах! Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце каменты паўсюль, дзе магчыма Шчыры дзякуй спонсарам на платформе Патрэо...

26 | Латушкова | Мінск і вайна: ваенныя, бежанцы, грошы 28.07.2022

Размаўляем з гісторыкам Юліяй Латушковай пра тое, як змянялася паўсядзеннае жыцце ў Мінску падчас Першай сусветнай вайны і крыху далей. Як змянілася гарадское насельніцтва з пачаткам Першай сусветнай вайны? Якія праблемы былі ў гараджан? І як яны іх вырашалі? Слухайце выпуск на ўсіх дасяжных платформах! Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце каменты паўсюль, дзе магчыма 🖤 Шчыры дзякуй спонсарам...

25 | Восіпаў | Бортніцтва: жывая традыцыя тысячагадовага промыслу 14.07.2022

У гасцях падкасту Іван Восіпаў - бортнік, практык, даследчык традыцыйнага промысла, папулярызатар бортніцтва ў Беларусі і за яе межамі. Гаворым пра асаблівасці гэтага промыслу, яго гісторыю і сучаснасць. Запрашаем на сайт і падпісвацца на сацсеткі Івана Восіпава: 🌐 Сайт: https://bortnictva.by Слухаць падкаст "Забі зяпу" тут https://zabiziapu.mave.digital/ А сацсеткі нашага падкасту тут taplink.cc...

24 | Гурынаў | Deus vult! Што такое крыжовыя паходы? 02.07.2022

Размаўляем з гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Гурынавым пра крыжовыя паходы. Якія былі мэты Папы і саміх удзельнікаў паходаў? Што стала трыгерам іх пачатку? Колькі каштавала пайсці вызваляць Іерусалім? І як звязаны крыжовыя паходы ў Палестыну і беларуская гісторыя? І не толькі Слухайце выпуск на ўсіх дасяжных платформах! Пішыце водгукі, стаўце зорачкі і пішыце каменты паўсюль, дзе...

23 | Гурынаў | Deus vult! Як з'явілася ідэя крыжовых паходаў 17.06.2022

Гаворым з гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Гурынавым пра тое як з спалучэння практык паломніцтва і ідэі справядлівай/свяшчэннай вайны з'явіўся ваенна-рэлігійны рух - крыжовыя паходы. 🖤Дзякуй вялікі ўсім за падтрымку праекту! Ваша актыўнасць неверагодна натхняе!🖤 Стаўце падабайкі, пішыце каменты, рэкамендуйце сябрам! Усе гэта дапамагае развіццю праекта Усе сацсеткі, пляцоўкі размя...

Ouça o podcast Так склалася гістарычна no Replaio

Rádio e podcasts em um só app - grátis e sem cadastro. Instale hoje e não perca o lançamento

Baixe no Google Play

O Replaio não é o publicador dos podcasts; os nomes dos programas, as capas e o áudio pertencem aos seus autores e são distribuídos por feeds RSS públicos