Анастасія Сушнёва
падзівіся!
вітаю! Я Наста, а гэта - падкаст «Падзівіся!». Тут я дзялюся тым, што сама лічу цікавым: праца нашага мозгу й арганізму, досьледы ды асобы сусьвету нейрабіялёгіі ды псіхалёгіі, агляды кніг на сходныя тэмы. Карацей, падкаст пра тое, чаму нашае жыцьцё - гэта «ваў». Мэта праекта - рабіць прыгожы, якасны й цікавы навук-поп кантэнт. А атрымацца гэта, паважаныя слухачкі ды слухачы, можа толькі з Вашым удзелам: каментары, «зорачкі», рэпосты ды эмоцыі ад праслухоўваньня, якімі Вы вырашылі падзяліцца - ўсё гэта дапамагае падкасту рухацца наперад. тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisjaпачуемся!
Author
Анастасія Сушнёва
Category
Podcast website
Latest episode
Mar 8, 2024
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
CRISP-Cas9 - «камень, нажніцы, папера» па-генетычнаму 08.03.2024 16:30
а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага грому яшчэ толькі пачынаюць рабіць свой унёсак у наша жыцьцё, бо… ёсьць усе правы меркаваць, што менав...
ПЯКЗ#4 - «Ахова ад цёмных мастацтваў» - А. Панчын 05.02.2024 8:38
А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў. У Амэрыцы існуе фонд Джэймса Рэндзі, а ў Расіі – прэмія Гарры Гуддзіні і займаюцца яны тым, што выдаюць мільён даляраў альбо міл...
чалавечыя інстынкты, а дакладней іх адсутнасьць 23.01.2024 10:45
Гэты выпуск прысьвечаны тэме інстынктаў. Калі ўжо-такі заплюшчыць вочы на тое, што тэрмін «інстынкт» сам па сабе не тое каб і выкарыстоўваецца ў сучаснай навуцы ў датычэньні да хрыбтовых жывёлаў, то застаецца невырашанае пытаньне - ці ёсьць у людзей інстынкты? Спойлер: няма, акрамя аднаго. А якога? Слухайце ў гэтым выпуске п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня выпуска: - http://ethology.ru/oth...
што такое апафенія і чаму мы верым у дзіўныя рэчы 08.01.2024 14:23
Гэты выпуск прысьвечаны апафеніі - нашай здольнасьці ствараць штучныя сувязі паміж аніяк не зьвязанымі рачыма. Вельмі спадзяюся, што ў мяне атрымалася зрабіць яго цікавым п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: - кніга Аляксандра Панчына “Абарона ад цёмных мастацтваў” - кніга Аляксандры Архіпавай і Ганны Кірзюк “Небясьпечныя савецкія рэчы. Гарадскія легенды і жахі ў СССР” - https...
ПЯКЗ#3 - Свабоды волі не існуе? - Р. Сапольскі «Біялёгія дабра й зла» 18.12.2023 13:55
Гэты выпуск з рубрыцы ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла). У ёй я распавядаю пра навукпоп літаратуру такім чынам, каб максімальна дакладна передаць (окей, наўпрост спрабую зрабіць гэта больш-менш дакладна) вайб нейкай кнігі. Так вось, што вы думаеце наконт свабоды волі? Тыпу, як вам падаецца, якое месца яна займае ў вашым жыцьці? Наколькі сьвядома тое, што вы робіце? Роберт Сапольскі вось, напрык...
Мы і Яны - чаму ў талерантнасьці да нас шмат пытаньняў? 04.12.2023 13:30
гэты выпуск прысьвечаны тэме «Мы» і «Яны», «Свае» і «Чужыя». Насамрэч, атрымалася крыху дэпрэсіўненька, але ж… Я паспрабавала (наколькі гэта ўвогуле магчыма за трынаццаць хьвілін) растлумачыць пра што ўвогуле гэтая тэма і як гэтыя дзьве суполкі: суполка «Мы» й суполка «Яны» ўспрымаюцца нашым мозгам. прыемнага праслухоўваньня! п.с.: падчас стварэньня гэтага выпуска я карысталася: * Their pain is no...
як котачкі кіруюць сусьветам - таксаплязмоз 09.10.2023 12:07
а вы калісьці зважалі, як шмат катоў вас атачае? Котачкі літаральна паўсюль! І дамашнія жывёлы котачкі, і на шкарпэтках ды цішотках котачкі, і ў шматлікіх прымаўках ды прыказках, зноў ж такі, котачкі. Напэўна, такая папулярнасьць гэтых жывёлінак аб чымсьці пра нас як пра супольнасьць ды гаворыць. Котачкі сапраўды падабаюцца неверагоднай колькасьці людзей… ці…мабыць нам проста падаецца, што любіць...
ПЯКЗ#2 - Ася Казанцава «Мозг матэрыялен» 25.09.2023 15:58
Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Асі Казанцавай «Мозг матэрыялен». І асноўную яго частку складае ўрывак з кнігі, у якім ідзе гаворка пра адзін з самых распаўсюджаных міфаў пра мозг - міф пра тое, што правае полушар’е - крэятыўнае, а левае - лягічнае. Што ж ня так з гэтым сьцверджаньнем? Націскайце на кнопку «плэй» і даведвайцеся! А пасьля праслухоўваньня не забывайцеся на тое, каб пакінуць свае думкі...
чаму «мі-мі-мі»? - выпуск пра немаўлят, жывёл, прылеглае ядро ды чаму мілае нам падаецца мілым 11.09.2023 12:25
А вам ніколі не падавалася дзіўным тое, як людзі паводзяць сябе побач з немаўлятамі? Ды й яшчэ й побач з котачкамі, сабачкамі, ды й іншымі? Не заўсёды канешне, але я менавіта пра той выпадак, калі хтосьці нечакана пачынае усьміхацца, спрабаваць падхапіць, абняць, зазірнуць у вочы, а потым яшчэ абавязкова чуецца … «Оооооо, як гэта міла!». Не тое што б я сама ў такія моманты неяк па-іншаму дзейнічаю...
як кіраваць сьвядомасьцю? - вопыт Хасэ Дэльгада 28.08.2023 13:23
Жыў-быў аднойчы чалавек. Нарадзіўся ён сто восем гадоў таму, пражыў вельмі цікавае і доўгае жыцьцё. Як вы лічыце, чым ён займаўся ў шасьцідзясятыя гады папярэднняга стагоддзя? Быў камінарам, чытаў часопісы, лавіў рыбу побач з морам? Не. Ён займаўся …эммммм… эксперыментамі па кантролю сьвядомасьці. Ды й больш за тое, сапраўды пасьпяхова. Гэта вам не жартачкі. Калі вы яшчэ не націснулі на кнопку “пл...
ПЯКЗ#1 - Н.Дойдж «Плястычнасьць мозгу» 14.08.2023 15:57
гэты выпуск падкаста крыху адрозьніваецца ад усіх папярэдніх выпускаў, бо… гэта выпуск йіншага фармату! фармату гэтаму я вырашыла даць назву ПЯКЗ (Падзівіцеся, Якую Кнігу Знайшла), і ў йім я буду распавядаць пра розныя навукова-папулярныя кнігі, якімі ня падзяліцца проста немагчыма. Спадзяюся, што гучыць цікава) Гэты выпуск, напрыклад, прысьвечаны агляду кнігі Нормана Дойджа «Плястычнасьць мозгу»....
кароткая гісторыя лабатаміі 31.07.2023 17:18
вітаначкі!! на сувязі падкаст «падзівіся!» і новы выпуск, тэма якога - лабатамія: хто такі Ўолтэр Фрыман, пры чым тут нож дзеля колкі ільда, сястра Джона Кенедзі, і як здарылася так, што гэтая жахлівая аперацыя раптоўна стала самай папулярнай у Амерыцы слухайце з задавальненьнем, пакідайце свае каментары і стаўце адзнакі, мне гэта сапраўды вельмі прыемна) п.с.: спасылачка на тгк падкаста: https://...
прысяданьні для мозга - чаму музыка найлепшая трэніроўка? 17.07.2023 7:44
сёньняшні выпуск прысьвечаны музыке і яе ўплыву на мозг, а калі больш канкрэтна, то чаму музыка - самы ўнікальны з усіх тыпаў мастацтва, якія зоны актывізуюцца падчас слуханьня і граньня музыкі, чым адрозніваецца мозг музыкі і звычайнага чалавека, як музыка дапамагае ўспамінаць людзям, хворым на дыменцыю і шмат шмат іншага. Тэма музыкі і на сёньняшні дзень часткова застаецца таямніцай, але вось шт...
як мы запамінаем? - пра гіпакамп, энтарынальную кару ды аркестар унутры нас 03.07.2023 11:35
гэты выпуск прысьвечаны памяцьці, і галоўныя яго героі - гіпакамп ды энтарынальная кара, якія разам з іншымі ўдзельнікамі ствараюць унутры нас сапраўдны аркестар. Чаму аркестар? І яшчэ, чаму дыхаць павольна сапраўды файна? Як адбываецца працэс стварэньня новых успамінаў? Якую ролю пры гэтым выконвае гіпакамп? Чаму спадзявацца на свае ўспаміны - не самая лепшая ідэя? на гэтыя і шматлікія іншыя пыта...
чалавек з памяцьцю залатой рыбкі - гісторыя пацыента Н. М. 19.06.2023 13:58
у гэтым выпуске распавяла вам пра пацыента Н. М. - Генры Молісана і пра тое, як яму жылося без гіпакампа для стварэньня выпуска я карысталася наступнымі крыніцамі: * https://www.nationalgeographic.com/science/article/after-death-h-m-s-brain-is-uploaded-to-the-cloud - After Death, H.M.’s Brain Uploaded to the Cloud * https://www.pravilamag.ru/articles/1960-brain/ - Люк Диттрих, внук нейрохирурга Уи...
цыгарэтны дафамін - як нікатын уплывае на мозг 05.06.2023 9:08
гэты выпуск прысьвечаны цыгарэтам - як з’яўляецца залежнасьць, што такое нікатын увогуле, чаму ён выклікае курчы ў вусякоў, пры чым тут дафамін, ну і галоўнае - як выкураная цыгарэта можа паўплываць на мозг для стварэньня гэтага выпуска я карысталася наступнымі крыніцамі: - артыкул пад аўтарствам Гары Е. Свана і Крысьціны Н. Лессаў-Шлаггар «The Effects of Tobacco Smoke and Nicotine on Cognition an...
не баяцца нічога - хвароба Урбаха-Вітэ 17.04.2023 8:57
у гэтым выпуске будзе пра пачуцьцё жаху, пра амігдалу ды й пра тое, ці магчыма ніколі нічога не пужацца, нават з адсутнасьцю адказнай за гэта структуры (спойлер - не!) а яшчэ гэта апошні выпуск сезона, таму дзякуй вам вялікі, шаноўныя слухачы, што былі побач. усе свае заўвагі, прапановы ці проста зваротную сувязь пакідайце, напрыклад, у каментарах тэлеграм-канала падкаста https://t.me/padzivisja ,...
біцэпс сілай думкі - чаму нашае мысьленьне на столькі ж эфектыўна, як і фізічныя дзеяньні? 03.04.2023 7:38
сёньня распавяду вам ці магчыма павялічыць цяглічную масу, навучыцца іграць на піяніна ды й пачаць пацець толькі ад уяўленьня трэніроўкі (спойлер - так!) у тэлеграм-канал падкаста https://t.me/padzivisja я звычайна запампоўваю дадатковыя матэрыялы да выпускаў а яшчэ нагадаю, што мне вельмі прыемна бачыць вашую зваротную сувязь, прапановы ды пажаданьні, таму пакідайце каментары, стаўце адзнакі - я...
як стрэс руйнуе мозг - што такое ПТСР і пры чым тут гіпакамп 20.03.2023 14:32
тэма гэтага выпуску даволі жахлівая, але ад гэтага не меней істотная для абмеркаваньня, і тэма гэта - ПТСР: посттраўматычны стрэсавы разлад. распавяла вам пра зьмены, якія адбываюцца ў мозге пры ПТСР (спойлер: будзе шмат пра гіпакамп!), пра тое як зьмяняецца жыцьцё чалавека з з’яўленьнем гэтай абрэвіятуры ў якасьці дыягназа ў яго жыцьці і яшчэ шмат цікавасьцей; сёньняшні выпуск па-большасьці перак...
мазжачок, міелін ды сінаптычны прунінг: чаму дзеці - дзеці? 06.03.2023 9:01
сёньня распавяду вам пра тое, чаму дзеці - дзеці, а больш канкрэтна - пра тое, на якіх нейрабіялагічных фактарах грунтуюцца некаторыя дзіцячыя паводзіны у тэлеграм-канале падкаста https://t.me/padzivisja вы знойдзеце шмат-шмат усяго цікавага, напрыклад гіфку з хуткасьцю праходжаньня электрычнага імпульса па міелінізаванаіу і неміелінізаванаму аксонам; ну і нагадаю, што ваша зваротная сувязь робіць...
з нім дрэнна, без няго яшчэ горш - навошта нам дафамін? 20.02.2023 11:33
сёньня распавяду вам пра хваробу Паркенсона, літаргічны энцыфаліт і навуковыя падмацаваньні філасофіі будызма, а калі адным словам - то пра дафамін; у тэлеграм-канале падкаста https://t.me/padzivisja вы знойдзеце шмат-шмат усяго цікавага, ну і нагадаю, што ваша зваротная сувязь робіць праэкт якасней, а мяне матываваней, таму пакідайце каментары, стаўце адзнакі і пішыце свае прапановы і пажаданьні)...
на мяжы чалавечнасьці - гісторыя Джыні Ўайлі 06.02.2023 19:16
сёньня распавяду вам пра гісторыю Джыні Ўайлі, «дзікага дзіцяці» і пра тое, якую ролю грае асяроддзе ў будаваньні навыкаў маўленьня; у тэлеграм-канале падкаста https://t.me/padzivisja вы знойдзеце і фотаздымкі Джыні, і спасылачку на дакументальны фільм, і яшчэ шмат-шмат усяго цікавага ну і нагадаю, што ваша зваротная сувязь робіць праэкт якасней, а мяне матываваней, таму пакідайце каментары, стаўц...
чаму землякопы голыя? 23.01.2023 10:27
тэма гэтага выпуска - голыя землякопы, найцікаўнейшыя прадстаўнікі царства Жывёл. Прыемнага праслухоўваньня!! (а яшчэ зазірніце ў тг канал падкаста https://t.me/padzivisja , каб пабачыць фотаздымкі голых землякопаў і спасылачкі на цікавыя відэа па тэме!!
бясконцы адбітак атачэньня - навошта нам люстраныя нейроны? 09.01.2023 12:04
тэма гэтага выпуска - люстраныя нейроны прыемнага праслухоўваньня! а яшчэ зазірніце ў тэлеграм-канал падкаста https://t.me/padzivisja , там Вы знойдзеце цудоўныя спасылачкі і іншыя цікавыя рэчы!! ну і не забывайце, што я буду вельмі ўдзячна Вашай зваротнай сувязі)
чаму мы ніколі не бачым слана цалкам? - перцэптыўная сьлепата 26.12.2022 10:06
а яшчэ зазірніце ў тэлеграм-канал падкаста https://t.me/padzivisja , там Вы знойдзеце цудоўныя спасылачкі і іншыя цікавыя рэчы!! Ну і не забывайце, што я буду вельмі ўдзячна Вашай зваротнай сувязі)
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.