Kamunikat
Kamunikat.org
Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: kamunikat.org
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Сяргей Астраўцоў - Фрагмент кнігі «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука» 02.12.2020 5:40
Кніга «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука» - драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая. Кнігі Сяргея Астраўцова гладзіце тут https://kamunikat.o...
Наталля Сліж - Гісторыя Астралогіі Вялікага Княства Літоўскага 02.12.2020 19:29
Kандыдат гістарычных навук Наталля Сліж - аўтарка больш за 150 артыкулаў. Асноўная сфера зацікаўлення — гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Гродна ў XVI—XVII стст., цудатворныя абразы, гендарная тэорыя ў гістарычным даследаванні, гісторыя астралогіі, культура сексу ў ВКЛ у 16-17 стст.
Сяргей Чыгрын - Скрадзеныя Скарбы Слонімшчыны 01.12.2020 18:55
Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
Віктар Шалкевіч - Як Загінуў Песьняр, Або Сьмерць Iвана Дамiнiкавiча Луцэвiча 24.11.2020 9:30
Віктар Шалкевіч — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Піша беларускую опэру. Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску. Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры, выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні, пазьней у тэатры лялек у Горадні. Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. За частыя сустрэчы зь дзецьмі...
Адам Глёбус - Зімовы лес 24.11.2020 1:06
Адам Глёбус (сапраўднае імя Уладзімір Адамчык, ) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец. Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш дву...
Міхал Андрасюк - Апавяданне «Дзядзька Ваня» (з Кніжкі «Белы Конь») 23.11.2020 7:52
Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рус...
Анхела Эспіноса Руіс - Bершы 23.11.2020 11:07
Беларускамоўная літаратарка і даследчыца з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс дзеліцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад апошніх падзеяў у Беларусі і ў жыцці блізкіх ёй беларусаў, чытае вершы пра рэвалюцыю, каханне і жыццё. Вершы: 1. * (Я хачу напісаць усе вершы...) 2. * (Каханне ў наш час нараджаецца кволым) 3. Прысвячэнне прусакам 4. Усе мы 5. Прысвячэнне беларускаму народу 6. Я прыйшла з ніадкуль 7. З...
Пра беларускую літаратуру з Ганнай Севярынец размаўляе Стась Карпаў 30.06.2020 29:43
Выбітны педагог, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец да нядаўняга часу працавала ў смалявіцкай гімназіі, адкуль напачатку лета была звольненая за верш «Я за вас не галасавала ніколі». Аўтарка кніг “Дзень святога Патрыка», «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго», «Гасцініца „Бельгія“», «Вакол Пятра Глебкі”, “Тры Анегіны” і другіх. У 2019 годзе прызнаная “Чалавекам году” па версіі газеты...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.