Kamunikat
Kamunikat.org
Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Валеры Гапееў — Ноч цмока. Чытае Зміцер Бартосік 22.11.2022 11:01:59
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… Чыта...
Уладзімір Арлоў — Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 2: Ад Агінскага да Багушэвіча. Чытае аўтар 22.11.2022 10:10:55
Другая частка кнігі «Айчына» распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю «общерусского племени». Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейніч...
Уладзімір Арлоў — Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 1: Ад Рагнеды да Касцюшкі. Чытае аўтар 23.10.2022 7:04:44
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Аўдыёкнігу чытае аўтар — Уладзімір Арлоў Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Андрэй Федарэнка — Жэтон на метро. Чытае Зміцер Бартосік 23.10.2022 8:19:21
Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Рэдактар: Лукаш Стэпанюк — ап...
Алесь Аркуш — Сядзіба. Чытае Віктар Сямашка 26.08.2022 3:21:58
«Кнігі бяз літар» — беларускія аўдыёкнігі ад інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Алесь Аркуш — Сядзіба. Чытае Віктар Сямашка. Алесь Аркуш нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі палітэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыў на Полаччыне. У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі» і літа...
Няма Дня Без Малюнку - Валянцін Акудовіч Пра Адама Глобуса 26.10.2021 23:55
Адам Глобус адзін з самых знаных пісьменнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Празаік, паэт, эсэіст… Яго кнігі перакладзеныя на дзесяткі моваў. Узнагароджаны шматлікімі літаратурнымі прэміямі. А яшчэ ён пладавіты мастак з адметным стылем (скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў). Яго працавітасць уражвае. Не бывае дня, каб Адам Глобус не напісаў эсэ ці не стварыў арыгінальны малюнак…
Святлана Воцінава - «Дзікунка» Элізы Ажэшкі. Раман ХІХ Стагоддзя І Як Яго Сёння Чытаць 26.10.2021 30:56
Святлана Воцінава: «Дзікунка» Элізы Ажэшкі. Раман ХІХ стагоддзя і як яго сёння чытаць Даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі Святлана Воцінава, пераклаўшы на беларускую мову раман «Дзікунка», стварыла пры яго дапамозе кнігу-квест – меладраму і нон-фікшн пад адной вокладкай. У лекцыі «”Дзікунка” Элізы Ажэшкі. Раман ХІХ стагоддзя і як яго сёння чытаць» яна распавядае пра твор і чытае яго фрагмент...
Паліна Качаткова (Сцепаненка) - Аршанская Вуліца Караткевіча Ў Часе І Прасторы (эсэ) 26.10.2021 31:12
Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) чытае эсе “Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы”. Чытанне адбываецца ў Оршы на вуліцы Караткевіча №19, а ў дом доме па вуліцы Караткевіча (было Касманаўтаў) у Оршы № 10 жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касман...
Зоя Доля - Урывак З Аповесці «Алег І Халіфэ» З Кнігі «Акно Ў Замежжа» 25.10.2021 4:12
Aпавядаецца пра мінскае жыццё аспірантаў з Лівіі, што разам з сем’ямі прыехалі на вучобу ў беларускую сталіцу, а таксама пра прыгоды халасцяка Алега, іх суседа па лесвічнай пляцоўцы ў шматпавярховіку. Людзі выхаваныя ў розных традыцыях маюць розны менталітэт, яны шукаюць шляхі, каб уладкавацца ў новых рэаліях, гэта прыводзіць да цікавых здарэнняў і незвычайных падзей”
Д - Р Юры Грыбоўскі - Беларусы Ў Варшаве Ў Час Нямецкай Акупацыі 25.10.2021 36:48
У гады нямецкай акупацыі ў польскай сталіцы назіралася актывізацыя беларускай дзейнасьці. Гэта было вынікам як адпаведнай палітычнай кан'юнктуры, так і захадаў беларускіх актывістаў. Нягледзячы на нешматлікасьць мясцовай беларускай грамады Варшава ператварылася ў значны асяродак беларускага нацыянальнага жыцьця. Варшаўскія беларусы праяўлялі актыўнасьць на грамадзкай, культурна-асьветнай і рэлігій...
Сяргей Календа - Гама (Акварыум) 25.10.2021 5:54
«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі д...
Натальля Сліж - Астралогія Ў Шляхецкім Асяроддзі 23.10.2021 27:01
Астралогія пачынае карыстацца папулярнасцю сярод вышэйшага грамадства пачынаючы з 15 ст. Да астролагаў звярталіся з мэтай скласці гараскоп для сябе і дзяцей, атрымаць адказ на складаную сітуацыю, зрабіць прагноз на год. Аб кантактах паміж шляхтай і астролагамі сведчаць падтрымка штогадовых прагностыкаў. Сярод фундатараў выданняў былі Крыштаф Нарушэвіч, Мікалай Радзівіл Сіротка, Януш Радзівіл і інш...
Павал Латушка — «...раней Не Было Санкцыі». Размова З Кіраўніком НАУ 23.10.2021 16:16
Чацвёрты пакет санкцыяў Эўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прадбачае між іншым пашырэнне спісу неўяздных у эўрапэйскія краіны. Сярод іх апынуліся працаўнікі судовай сістэмы, дзяржаўных медыяў, адміністрацый універсітэтаў, чыноўнікі. Санкцыі датычаць таксама буйных беларускіх прадпрыемстваў. І гэта яшчэ не канец – Эўразвяз прадказвае ўвядзенне чарговых эканамічных санкцыяў супраць рэжыму...
Рычард Бялячыц - Вершы 23.10.2021 2:18
Рычард Бялячыц Нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай. У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага педінстытута імя Максіма Танка. Усё жыццё – у школе: і тая палова жыцця, што прайшла ў Астравецк...
У «Поўні» Ёсць Чаканне На Цуд - Міхась Андрасюк Чытае Фрагмент Кнігі 22.10.2021 8:53
У «Поўні» ёсць чаканне на цуд, таксама беларускае – гаворыць аўтар кнігі. Другое месца Прэміі Гедройца 2019 «Поўня» on-line https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=50285 #kamunikat #Міхась_Андрасюк
Наталля Сліж - Астралёгія Ў Праваслаўнай Культуры ВКЛ 22.10.2021 25:58
Асноўныя формы забароны на сексуальныя адносіны накладаюцца ў заканадаўстве. Забараняліся дашлюбныя адносіны, нявенчаны шлюб, бігамія, адносіны паміж сваякамі, пералюб, прастытуцыя, згвалтаванне, аднаполыя стасункі, заафілія. Калі нормаў права не было ў Статутах, звярталіся да заканадаўства хрысціянскіх краін. Для перыяду 16-17 стст. важнае значэнне мела рэлігія. Яна таксама ўплывала на нормы секс...
Валянцін Акудовіч Пра «інтэлектуальны Цуд» Ігната Абдзіраловіча 22.10.2021 17:36
Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага за гэты інтэлектуальны цуд. Між іншым, калі тэкст пісаўся, Ігнату не было яшчэ дваццаці пяці год....
Алесь Аркуш Чытае Ўрыўкі Свайго Рамана «Сядзіба» 22.10.2021 17:40
Алесь Аркуш чытае ўрыўкі свайго рамана «Сядзіба». Гэта яго чацьверты раман. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. Профіль Алеся Аркуша на Камунікаце https://kamunikat.org/Arkusz_Ales.html Раман Алеся Аркуша «Сядзіба» https://...
Ігар Мельнікаў - Апошняя Таямніца Катынi 20.10.2021 30:32
У свой час Украіна перадала Польшчы спіс ахвяр сталінскіх рэпрэсій, накіраваных супраць польскіх грамадзян у 1940 г. Гутарка ідзе пра Украінскі катынскі спіс. Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій лічаць, што быў і такі ж Беларусі спіс. Што гэта за дакумент, ці група дакументаў? Хто мог трапіць у яго? Дзе растрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій з паўночна-усходніх ваяводст...
Віктар Шалкевіч - Walne Zebranie Bohaterów Narodowych I Wieszczów 20.10.2021 10:01
Drodzy widzowie i słuchacze! Człowiek niestety nie może żyć wiecznie, bo i po co? Oby młodym i pięknym – to proszę bardzo! Ale starym, jak zepsuty zegar, słabo widzącym, kulawym, ze sztucznymi szczekami – czy to się opłaca..? Nigdy! Więc po śmierci wedle nauki kościoła powszechnego, dusza nasza, obciążona zaletami i wadami trafia albo do raju, albo do piekła. Albo… do czyśćca – to coś w rodzaju po...
103 Гады БНР Вырашае Не 25 Сакавіка, А Тое Што Будзе Пасля Яго 20.10.2021 38:36
У гісторыі Беларусі ёсць не мала падзей, значэнне якіх узрастае з бегам часу. Наўрад ці прымаючы 103 гады таму ў ноч з 24 на 25 сакавіка Дэкларацыю аб Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі бацькі-заснавальнікі беларускай дзяржаўнасці верылі, што ідэя настолькі распаўсюдзіцца ў масах, што праз пару гадоў у бой за яе пойдуць слуцкія сяляне, а пры канцы ХХ стагоддзя за незалежнасць Беларусі буд...
Віталь Воранаў «У Чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета - Беларуская Прэм'ера З 1968 Году 20.10.2021 25:25
У 1968 годзе ў Мінску адбылася першая ў Беларусі і ў СССР прэм’ера знакамітай п’есы Сэмюэла Бэкета. Для параўнання у іншых савецкіх рэспубліках гэтая п’еса ставілася ажно ў канцы 1980-ых і пачатку 1990-ых. П’есу паставалі студэнды чацвёртага курсу Тэатральна-мастацкага інстытуту, аб’яднаныя ў тэатральную суполку „Маладосць”. Прэм’ера адбылася негледзячы на забарону. Больш за тое, акторам удалося п...
Андрэй Хадановіч - Дзіцячыя Вершы 20.10.2021 12:30
Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, выкладчык. Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ. Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003...
Наталля Сліж - Позірк Мастацтва На Цела 20.10.2021 21:22
Наталля Сліж - аўтарка кнігі «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІ стст.» будзе распавядаць пра Рэнесанс, культ аголенага цела ў мастацтве, уплыў Італіі на мастацкія тэндэнцыі ў ВКЛ, мастацкія творы эратычнага і сексуальнага зместу.
Франц Сіўко - Тры Вярсты 20.10.2021 28:58
Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог. Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіч...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.