litradio.by
Літрадыё
Серыя падкастаў Літрадыё "Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці."Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі."Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
Bezoek zeker de website van de podcast en steun de maker: litradio.by
Auteur
litradio.by
Categorie
Website van de podcast
Nieuwste aflevering
11 nov. 2024
Waar luisteren?
Podcasts in de app Replaio Radio Binnenkort beschikbaarPodcasts komen binnenkort naar de app. Installeer nu en zie als eerste een compleet nieuwe kijk op podcasts
Afleveringen
Анхела Эспіноса / Каля літаратуры 21.03.2024 40:57
Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай. У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларуск...
Наста Карнацкая / Каля літаратуры 14.03.2024 34:20
Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.
Ілля Сін / Супердудко 05.03.2024 53:40
Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве. Ілля Сін — празаік-аванга...
Кацярына Оаро / Адкуль бяруцца кнігі 26.02.2024 1:19:54
Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоле...
Вера Бурлак / Супердудко 29.01.2024 54:02
Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумары...
Усевалад Сцебурака / Супердудко 17.01.2024 1:28:31
Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга “Сцебуракаў лёс” вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс “Залатога апострафа” за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепша...
Канстанцін Сцешык / Супердудко 10.01.2024 1:05:12
Госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п’есах шырока ставяць у тэатрах. А пазалетась выйшаў раман “Сердце горбуна”. Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “нова...
Уладзімір Сцяпан / Супердудко 04.01.2024 1:24:48
Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.
Анка Упала / Адкуль бяруцца кнігі 28.12.2023 1:11:42
Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, — аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн “На заснежаны востраў”. Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі...
Наста Грышчук / Супердудко 21.12.2023 57:38
Наша госця добра знаёмая калі не ўсім беларускім чытачам, то ўсім беларускім пісьменнікам дакладна. Не кожнаму шанцуе апынуцца ў пякельным пражэктары яе ўвагі, але ўжо калі пашанцавала – сцеражыся! Не схавацца ў тумане незразумелых слоў, не ўцячы на лыжах ілжывых сілагізмаў. Крытыка дагоніць і прышпіліць. Таемнае стане яўным, дурное – бачным, па-мастацку непаўнавартаснае – відавочным. Яе любяць ін...
Валянціна Андрэева / Каля літаратуры 11.12.2023 36:42
Беларускім жыхарам Кракава відавочна пашэнціла: там, на чацвёртым паверсе старой камяніцы, размясцілася выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” — утульная прастора, якая прыме не толькі аматараў беларускіх кніжак і гісторыі, але і нават тых, хто хоча “простапагаварыць”. Кіруе гэтай прасторай Валянціна Андрэева — рэдактарка, тэкстолаг, якая правяла ні адзін год, узіраючыся ў рукапісы Быкава і Караткевіча,...
Артур Клінаў / Адкуль бяруцца кнігі 01.12.2023 57:49
Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзей...
Андрэй Строцаў / Каля літаратуры 07.11.2023 47:19
Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі? На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, ула...
Ціхан Чарнякевіч / Каля літаратуры 20.10.2023 44:40
Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар. Самае неверагоднае, што літаратура яго непадроб...
Сцяпан Стурэйка / Каля літаратуры 07.10.2023 38:04
Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры. У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з любоўю. Як пасля нап...
Надзея Гарадніцкая / Каля літаратуры 26.09.2023 36:34
Літрадыё запускае новы падкаст — “Каля літаратуры”. Госці — людзі, звязаныя з літаратурай, але не наўпрост. Ці звязаныя не толькі з літаратурай. Таму размовы балансуюць на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін. Госця першага падкасту Надзея Гарадніцкая мае дыплом перакладчыцы мастацкай літаратуры, але яшчэ падчас вучобы ведала, што пераклад — не тое, чым яна хоча займацца. Новай сферай цікавасці ст...
Саша Філіпенка / Адкуль бяруцца кнігі 30.08.2023 1:16:49
Саша Філіпенка — сапраўдная фабрыка прозы. За апошнія дзесяць год ён выдаў шэсць раманаў, найвядомейшыя з якіх — “Былы сын”, “Чырвоны крыж”, “Крэмулятар”. У кожнай кнізе Саша эксперыментуе з формамі і жанрамі. Але пра што б ён ні пісаў — пра юнацтва ў непрытомнай Беларусі, пра жыццё падлеткаў у дзіцячым доме, пра цкаванне журналістаў, пра сталінскія рэпрэсіі або пра дырэктара крэматорыя, — усе яго...
Вольга Гапеева / Адкуль бяруцца кнігі 14.07.2023 1:07:53
Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай. Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць га...
Наста Кудасава / Адкуль бяруцца кнігі 14.06.2023 51:09
Вершы Насты Кудасавай — заўжды нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет.
Сабіна Брыло / Адкуль бяруцца кнігі 25.05.2023 53:49
Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная...
Дзмітры Строцаў / Адкуль бяруцца кнігі 10.05.2023 1:20:43
Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя сусветы, любоў да памылак, каханне як сімфанічны досвед, а таксама пра тое, як быць з натхненнн...
Ганна Севярынец / Адкуль бяруцца кнігі 26.04.2023 1:12:58
Для Ганны Севярынец пісьменніцтва пачалося з даследчыцкай цікаўнасці. Пошукі ў архівах. Паездкі па мясцінах расстраляных паэтаў. І стосы дакументаў — фотаздымкі, лісты, даведкі, дзённікі — паступова ажылі, замільгацелі дэталямі. Склаліся ў трохмерную карціну менскага літаратурнага жыцця 20—30-х гадоў. Раманы “Дзень Святога Патрыка” і “Гасцініца Бельгія” нарадзіліся з сапраўднага кахання да блізкіх...
Таня Скарынкіна / Адкуль бяруцца кнігі 12.04.2023 47:03
Паэтка Таня Скарынкіна — зацятая калекцыянерка. Усё нясе ў дом: фотаздымкі, паштоўкі, прыгожыя рэчы са сметнікаў. Але найбольш ёй падабаецца збіраць чалавечыя гісторыі, у якія аўтарка ўглядаецца па-дзіцячаму цікаўным позіркам. Таня жыве ў Смаргоні, дзе бясконца знаходзіць сюжэты для сваіх паэтычных зборнікаў і кніг эсэ. У гэтым выданні падкасту Таня распавядзе, як навучылася не баяцца пісаць “па-...
Адам Глобус / Адкуль бяруцца кнігі 29.03.2023 39:14
Адам Глобус — мультыінструменталіст у літаратуры. Аўтар-хамелеон. Піша вершы і прозу, раманы і хоку, гарадскія жахаўкі ды рок-тэксты, эратычныя апавяданні, дэтэктывы на продаж і апакрыфічна рэалістычныя партрэты сУчаснікаў. У новым выданні падкасту нязменны герой літпрацэсу распавядзе, чаму вандроўка да егіпецкіх пірамідаў выявілася стратэгічнай памылкай, як на яго творчасць паўплываў алкаголь і ч...
Таццяна Заміроўская / Адкуль бяруцца кнігі 28.02.2023 1:08:42
Таццяна распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, пры якой умове этычна браць чужую гісторыю, а таксама як мігрэнь і Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман.
Vergelijkbare podcasts
Replaio is geen uitgever van podcasts; namen van shows, covers en audio zijn eigendom van hun makers en worden verspreid via openbare RSS-feeds