Радыё Свабода

Перадачы

News BE ↓ 50 episoder

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.

Husk å besøke podkastens nettsted og støtte skaperen: www.svaboda.org

Forfatter

Радыё Свабода

Kategori

News

Podkastens nettsted

www.svaboda.org

Siste episode

22. feb 2024

Hvor kan du lytte?

Podkaster i appen Replaio Radio Kommer snart

Podkaster kommer snart til appen. Installer nå, og bli den første som ser en helt ny tilnærming til podkaster

Last ned på Google Play Installer gratis Android nesten 10 mill. nedlastinger · 4,8 i vurdering iOS snart

Episoder

Дыплямат Валер Кавалеўскі пра вальнадумства ў МЗС, санкцыі і заяву Макея 21.08.2020

Дыплямат Валер Кавалеўскі, які ў свой час працаваў у амбасадзе Беларусі ў ЗША, пасьля выбараў 2010 году зьехаў у ЗША з палітычных прычынаў, цяпер працуе там у міжнароднай арганізацыі. І інтэрвію Свабодзе Валер аналізуе рэакцыю сьвету на падзеі ў Беларусі.

Былая вядучая БТ пра мультымэдыйную онлайн-плятформу: «Будзе праўдзівая інфармацыя» 21.08.2020

Тэлевядучая Кацярына Пытлева, якая звольнілася на знак пратэсту напярэдадні выбараў, расказвае пра ўдзельнікаў штодзённых акцый пратэсту ля БТ, мультымэдыйную онлайн-плятформу, якую ствараюць былыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ і пра атрыманыя пагрозы.

Аналізуем фэномэн Ціханоўскай, Калесьнікавай і Цапкалы 04.08.2020

Чым тлумачыцца папулярнасьць кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай і яе паплечніц па аб'яднаных штабе Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы. Тлумачаць філёзаф Вольга Шпарага, псыхоляг Вольга Андрэева і гендэрная экспэртка і сацыёляг Ірына Саламаціна.

Чаму стваральніца фб-суполкі «Хватит бояться!» зьехала зь Беларусі 04.08.2020

Былая тэле- і радыё вядоўца, блогерка, адміністратарка суполкі ў Фэйсбуку «Хопіць баяцца!» Тацяна Мартынава тлумачыць вымушаны ад'езд зь Беларусі пагрозай арышту.

Мікалай Халезін: Мянтоў на ўсю краіну ня хопіць 04.08.2020

Стваральнік і кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін кажа пра магчымасьць пераменаў у Беларусі, жаночы твар выбарчай кампаніі і беспэрспэктыўную спрэчку «выбары ці байкот».

«Пуцін, сьціснуўшы кулакі, будзе на баку Лукашэнкі», — Мілоў пра наймітаў і мітынгі ў Беларусі 04.08.2020

Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімір Мілоў не выключае драматычнага разьвіцьця падзей у Беларусі, мяркуе, што для Пуціна лепшы Лукашэнка, чым зьмена ўлады праз народны пратэст, і называе Сьвятлану Ціханоўскую, Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу «будучыняй Беларусі».

«Хачу быць са сваім народам» — былая вядучая Пытлева пра норавы на БТ 04.08.2020

Тэле- і радыёвядоўцу Кацю Пытлеву зьнялі з эфіру на БТ пасьля паста ў Фэйсбуку пра «поўны гамон» у Беларусі, калі яна абурылася затрыманьнем удзельнікаў мірных пратэстаў у Менску. Журналістка расказала Свабодзе пра «два лягеры» на БТ, невысокія заробкі, «партызаншчыну» і падтрымку аб'яднанага штабу.

Марыя Калесьнікава пра мову, гвалт, шопінг утрох і парады Алексіевіч 04.08.2020

Марыя Калесьнікава, прадстаўніца аб’яднанага штабу альтэрнатыўнай кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай, — пра сямʼю, беларускую мову, фэмінізм, парады Сьвятланы Алексіевіч, сумесны шопінг, як ствараліся галоўныя лёзунгі кампаніі і чым рызыкуюць усе яе ўдзельнікі.

Пра ўклад беларусаў у кірыліцу і сапраўднага аўтара «Пятроўскай» рэформы расейскай азбукі 02.07.2020

Продкі прыстасоўвалі кірыліцу да нашае мовы: стварылі некалькі літараў і сучаснае аблічча гэтага альфабэту. Бо сапраўдны аўтар «Пятроўскай» рэформы азбукі — беларус Капіевіч.

«Каваль мае хату» і «У кузнеца есть дом». Розьніцца і сынтакс, і мэнталітэт 25.06.2020

Як правільна — «Каваль мае хату» ці «Ў каваля ёсьць хата»? У двух выразах крыецца рознае стаўленьне да прыватнай уласнасьці. Апошні варыянт — з расейскае мовы.

На мапе XIV ст. Беларусь завецца Эўропай, далей на ўсход Азія. Падкаст Вячоркі 17.06.2020

Пра бел-чырвона-белы сьцяг над Крымам ды беларускія тапонімы на каталёнскай мапе сьвету XIV стагодзьдзя.

Пра таемныя гаворкі беларусаў і беларускі сьлед у «фені». Падкаст Вячоркі 09.06.2020

У беларускіх шапавалаў і старцаў былі таемныя мовы. А ў крымінальным арго Расеі мноства беларусізмаў — хата, куток, канаць, мастак, халява і малява. Адкуль яны там?

Па-беларуску «мужчына», а не «мужык». Падкаст Вячоркі 02.06.2020

Выраз «Будзь мужыком» па-беларуску азначае зусім ня тое, што ў расейскіх фільмах і крымінальным жаргоне. Лепш яго не ўжываць. Гістарычна беларусы — і сяляне, і шляхта, і мяшчане.

Як адчужалі беларускія прозьвішчы 26.05.2020

У нашых прозьвішчах пад уплывам польскай мовы мянялі націск — з Калавýра рабіўся Калáур, з Таўкачá — Толкач. Расейскі стандарт з Машэры зрабіў Машэрава, Лáпу і Кýксу перапісалі на нескланяльных Лапо і Куксо.

Кутні зуб — гэта каторы? Падкаст Вячоркі 19.05.2020

А каторы палец завецца пярсьцяк? А вышнік — якая фігура ў шахах? Пра свойскія назвы пальцаў і зубоў, шахматаў і картаў.

Слуцак і Полацак, Пётра і аркестра. Так вымаўляць лягчэй і прыгажэй 11.05.2020

Жывая беларуская мова «разбаўляе» галоснымі гукамі канцавыя зьбегі зычных — дзеля зручнасьці вымаўленьня ды мілагучнасьці. І ў агульных словах (дзёран, горан, літар, мэтар), і ў імёнах ды назвах (Аляксандар, Зьміцер, Клецак).

«Пасьля ўрокА», але «пасьля перапынкУ»? Абсурды савецкай граматыкі 07.05.2020

Бяскрыўдны канчатак роднага склону ў 1933 годзе стаў інструмэнтам палітычнай вайны, сапраўднай, з ахвярамі.

Яня і Стась, а ня Яна і Стас. Мяккія формы беларускіх імёнаў 30.04.2020

Беларускія варыянты традыцыйных імёнаў — бяз грэцка-рымскіх канчаткаў: Зьміцер, Валер, Васіль, Генадзь. І ў сямейных формах аснова мяккая: Яня, Стась, Уладзь.

Ягоная зямля. Братаў дом. Беларускія словы прыватнага ўласьніка 22.04.2020

Словы прыналежнасьці вылучаюць беларускую мову сярод суседніх. Чым больш такіх словаў на «чый» — займеньнікаў, прыметнікаў — тым цяжэй носьбітаў гэтае мовы зацягнуць у чарговы калгас.

Вяліж: мова і балцкі субстрат усходніх крэсаў. Падкаст Вячоркі 16.04.2020

Паўночна-ўсходні край Віцебшчыны цяпер за мяжой. Але там жыве беларуская мова, беларускі фальклёр, а тапонімы, як Лідава гара ў Вяліжы, сьведчаць пра балцкую мінуўшчыну.

Скарына пісаў «отче наш», а казаў «ойча наш». Падкаст Вячоркі 01.04.2020

Наша мова за некалькі стагодзьдзяў адолела ўплыў царкоўнаславянскага пісьма. Чытайма старыя тэксты зь беларускім вымаўленьнем.

Чаму «Ваяцкі марш» стаў беларускім нацыянальным гімнам 24.03.2020

Верш Краўцовага Макара на музыку Ўладзімера Тэрáўскага — ня першы наш гімн, іх гісторыя сягае XIV стагодзьдзя. Але менавіта ён стаў беларускім дзяржаўным і нацыянальным гімнам у эпоху БНР, бо ў яго мове — актыўныя дзеясловы, якія сьведчаць: беларусы бяруць свой лёс у свае рукі.

Каго люстраваць, а каго і лягчаць. Толькі не „люстрыраваць“! 19.03.2020

Не кадзіраваць, а кадаваць, не інфіцыраваць, а інфікаваць. Словы на -іраваць у беларускай мове — з 1937 году.

Лічым па-беларуску, каб чужак не зразумеў 10.03.2020

Колькі будзе паўсямадзясят плюс паўпята? Лічым па-беларуску — спатрэбіцца, каб чужак не зразумеў ;-)

Унікальная кавярня-клюб НОРМ у 15 пытаньнях і адказах 06.03.2020

У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад хатняга гвалту. Вольга Гарбунова адказала на 15 галоўных пытаньняў пра сацыяльна-камэрцыйны праект.

Hør på podkasten Перадачы i Replaio

Radio og podkaster i én app - gratis og uten registrering. Installer i dag, og ikke gå glipp av lanseringen

Last ned på Google Play

Replaio er ikke podkastutgiver; programnavn, omslag og lyd tilhører opphavspersonene og distribueres via offentlige RSS-feeder.