Сяргей Дубавец
Літаратурныя зацемкі
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info . 🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Husk å besøke podkastens nettsted og støtte skaperen: rss.com
Hvor kan du lytte?
Podkaster i appen Replaio Radio Kommer snartPodkaster kommer snart til appen. Installer nå, og bli den første som ser en helt ny tilnærming til podkaster
Episoder
Выпуск 28. Ігар Бабкоў. Адам Клакоцкі і ягоныя цені 19.01.2026 28:16
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае над трэцяй, пашыранай версіяй рамана Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем "Тутэйшых"? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы?
Выпуск 27. Анры Бэргсон. Смех. Эсэ пра значэнне камічнага 16.12.2025 20:21
У новым выпуску падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага" . Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?
Выпуск 26. Макс Шчур. Спроба эксперыментальнага канструявання сябе 10.12.2025 23:09
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура "Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе". Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця.
Выпуск 25. Чацвёрты нумар альманаха „Апостраф“ 26.11.2025 22:35
У новым выпуску аўтарскага падкасту " Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха "Апостраф" , які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, "чыстая паэзія" Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя.
Выпуск 24. Silva rerum. Крысціна Сабаляўскайце. Частка 2 11.11.2025 20:47
Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з'яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах...
Выпуск 23. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum. Частка 1 05.11.2025 21:35
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ.
Выпуск 22. Аляксей Правалоцкі. Цягнік да Познаня 22.10.2025 20:55
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага "Цягнік да Познаня" . Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?
Выпуск 21. Незвычайныя адкрыцці на прэміі Шэрмана 15.10.2025 21:22
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана , якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. Развагі ў аўтарскім падкасце — суб'ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці.
Выпуск 20. Адам Глобус. Наш сусед Караткевіч 07.10.2025 22:35
Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса "Наш сусед Караткевіч" . Геній, легенда, п'яніца, вечны падлетак ці проста дзядзька Валодзя? Менавіта такім розным малюе аўтар класіка беларускай літаратуры, з любоўю ствараючы міф "Уладзімір Караткевіч".
Выпуск 19. Альбом забытай экспедыцыі 23.09.2025 22:34
Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома "Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году" , які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў да фармавання нацыі?
Выпуск 18. Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі 16.09.2025 21:16
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі "Горад на гары" — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета. Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы сёння дыялог між літаратурамі?
Выпуск 17. Усевалад Сцебурака. Беларускія зоркі 02.09.2025 20:53
Спецыяльна для Bellit.info ў аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі "Беларускія зоркі" (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі.
Выпуск 16. Альгерд Бахарэвіч. Плошча Перамогі 26.08.2025 20:35
Сяргей Дубавец у спецыяльным падкасце "Літаратурныя зацемкі" разглядае кнігу Альгерда Бахарэвіча "Плошча Перамогі" (Vesna Books, 2023). Аўтар падкасту прачытаў твор пра праўду і хлусню як раман пра наш час, адлюстраваны ў алегорыях.
Выпуск 15. Андрэй Горват. Дом 19.08.2025 24:27
Сяргей Дубавец у адмысловым падкасце “Літаратурныя зацемкі” разважае пра руіны і былую ціхмяную беларускую веліч пасля прачытання новай кнігі Андрэя Горвата "Дом" (Вільня, 2025). Ці можна вярнуць да жыцця разбуранае і занядбанае больш за 100 гадоў таму? Што выйдзе з гэтай спробы?
Выпуск 14. Гінтарас Граяўскаc. Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі 11.08.2025 21:32
Сяргей Дубавец у межах падкаста "Літаратурныя зацемкі" дзеліцца ўражаннямі ад прачытання ў беларускім перакладзе Сабіны Брыло раману Гінтараса Граяўскаса "Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі", які выйшаў у новым выдавецтве Surma. Алегарычнная казка для дарослых пра годнасць, сяброўства, выбар між "біць альбо не біць" і пошукі свайго дракона.
Выпуск 13. Саша Філіпенка "Слон" 31.07.2025 22:29
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак” , падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info , расказвае пра досвед чытання новага рамана Сашы Філіпенкі "Слон". Што насамрэч увасабляюць сланы ў кнізе, дзе межы чалавечага прыстасавальніцтва і страхаў, ці парушыць аўтар правілы сваёй літаратурнай гульні?
Выпуск 12. Вал Клемэнт. Круглая square 23.07.2025 23:15
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак” , падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info , дзеліцца ўражаннямі ад прачытання аўтабіяграфічнага рамана Вала Клемента "Круглая square. Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі". А таксама параўноўвае сваё савецкае дзяцінства і лёс гадаванца тых жа самых менскіх мясцін і той самай школы, у якую хадзіў аўтар. "Напрыканцы застаецца загадка: ці не п...
Выпуск 11. Трэці нумар альманаху "Апостраф" 09.07.2025 23:23
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info , дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха "Апостраф". Развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае.
Выпуск 10. Шчанячыя гады. Мэльхіёр Ваньковіч 25.06.2025 23:38
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info , апавядае пра кнігу ўспамінаў Мельхіёра Ваньковіча "Шчанячыя гады" і следам за аўтарам разважае пра сялян і "паноў" на самым зыходзе эпохі апошніх у першай палове ХХ ст.
Выпуск 9. Перамена месцаў Югасі Каляды 18.06.2025 21:35
Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info , дзеліцца ўражаннямі ад прачытання новага рамана Югасі Каляды "Перамена месцаў", які нядаўна выйшаў у выдавецтве "Пфляўмбаўм". "Выклікаюць павагу кнігі, якія захапляюць літаральна. Дзясятак першых старонак, і адарвацца ўжо немагчыма. Дынамічны сюжэт, насычаная мова, выразныя партрэты герояў і іх пазн...
Выпуск 8. Куды і навошта ездзіць Павел Анціпаў 11.06.2025 21:37
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец расказвае пра рускамоўны раман Паўла Анціпава " Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать", які паспеў атрымаў неадназначныя ацэнкі чытачоў і крытыкаў. "Паказальныя Анціпаўскія мучэньні з тым, ці пісьменьнік ён, адбываюцца ў кнізе паралельна з нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй аўтара...". Гэтая кніга пра то...
Выпуск 7. Барыс Пятровіч. Цнота на потым 02.06.2025 23:41
У чарговым выпуску падкаст-праекта “Літаратурныя зацемкі” пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання новай кнігі Барыса Пятровіча "Цнота на потым", якая пабачыла свет у красавіку ў выдавецтве фонда "Камунікат".
Выпуск 6. Прэмія Арсеньневай 27.05.2025 19:56
Сяргей Дубавец у новым выпуску "Літаратурных зацемак", падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info , дзеліцца ўражаннямі ад працы ў складзе журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая выдаецца за найлепшую паэтычную беларускамоўную кнігу. Сяргей расказвае пра кнігі Сяргея Прылуцкага, Вольгі Гапеевай, Уладзіміра Някляева, Анатоля Івашчанкі, Веры Бурлак, Віктара Жыбуля і іншых удзельнікаў прэміі.
Выпуск 5. Цясьляр лёсу. Кніга пра Алеся Гаруна 14.05.2025 21:46
Журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец у чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" расказвае пра кнігу Алеся Пашкевіча "Цясляр волі", што прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна.
Выпуск 4. Анталёгія «Вільня». Несавецкая беларушчына 30.04.2025 25:33
У чацвёртым выпуску спецыяльнага падкаст-праекта для Bellit.info "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра віленскую беларушчыну, якая ніколі не была савецкай. Героі гэтага эпізода - Уладзімір Жылка, Міхась Машара, Антон Луцкевіч, Янка Купала і іншыя пісьменнікі і пісьменніцы.
Lignende podkaster
Replaio er ikke podkastutgiver; programnavn, omslag og lyd tilhører opphavspersonene og distribueres via offentlige RSS-feeder.