Радыё Свабода
Гісторыя на Свабодзе
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
Auteur
Радыё Свабода
Catégorie
Site du podcast
Dernier épisode
11 sept. 2025
Où écouter ?
Les podcasts dans l'appli Replaio Radio Bientôt disponibleLes podcasts arrivent très bientôt dans l'appli. Installe-la dès maintenant et découvre en avant-première une toute nouvelle façon de vivre les podcasts
Épisodes
«Невядомы Менск». Чаму зь Менску ў 1925 годзе ўцёк прафэсар Кацэнбоген 04.03.2023 27:58
Невядомы Менск. Частка 5. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як Інбелкульт у сярэдзіне 1920-х гадоў заняўся вывучэньнем Менскага Замчышча і што з гэтага атрымалася.
Ці быў Статут ВКЛ сапраўднай канстытуцыяй 01.03.2023 20:22
Многія беларусы ганарацца Статутамі Вялікага Княства Літоўскага і называюць іх «першымі ў Эўропе канстытуцыямі». Але ці так гэта? І ці маюць рацыю тыя, хто называе Статуты звычайнымі судзебнікамі, зборнікамі крымінальнага права? Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.
«Невядомы Менск». Дзе ў Менску хацелі збудаваць Дом ураду БНР 25.02.2023 28:03
Невядомы Менск. Частка 4. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як дзеячы БНР у 1918 — 1920 гадах прапанавали адрэстаўраваць Замчышча і пабудаваць там сядзібу ўраду і сойму Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як і калі заканчваюць свой век дыктатуры 22.02.2023 28:56
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
«Невядомы Менск». Як у 1919–1920 гадах БНР ператварыла Менск ў сталіцу 18.02.2023 22:33
Невядомы Менск. Частка 3. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, калі ў Менск прыйшла цывілізацыя і як ва ўмовах польскай акупацыі 1919 – 1920 гадоў Менск, дзякуючы намаганьням сотняў беларускіх дзеячоў, пачаў рэальна ператварацца ў сталіцу Беларусі.
Як перамагчы ў «вайне гісторыяў» 15.02.2023 21:25
Вайна ва Ўкраіне пачалася праз паўгода пасьля публікацыі гістарычнага артыкулу Ўладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў». Ці можна сёньня гаварыць пра вайну гісторыяў і што рабіць гісторыкам, якія знаходзяцца на іншым (ад расейскага) баку фронту?
«Невядомы Менск». Розныя твары старога Менску і яго атмасфэра 11.02.2023 28:41
Невядомы Менск. Частка 2. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як пажары мянялі выгляд Менску, пра геаграфію і выгляд Старога гораду, а таксама пра тое, чым кармілі і чым гандлявалі на Нізкім рынку.
Колькі людзей са зброяй у руках ваявалі за БНР 08.02.2023 21:21
Калі ў Беларусі пачалі ствараць сваё войска? Як беларусы баранілі Варшаву ад беларусаў у войску Тухачэўскага? Колькі наогул людзей са зброяй у руках баранілі БНР і яе ідэалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, прафэсарам Алегам Латышонкам, аўтарам кнігі «Жаўнеры БНР».
«Невядомы Менск». Ці быў у Менску Стары горад і хто яго будаваў 04.02.2023 31:34
Невядомы Менск. Частка 1. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра гістарычны цэнтар Менску, пра сваё дзяцінства ў ім і пра цывілізацыйную прыналежнасьць аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі.
Навошта расейцы робяць з Каліноўскага Бандэру 01.02.2023 26:03
У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. З гэтай мэтай там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.
«Расея страляе ня толькі ракетамі». Трэйлер новага падкасту «Гісторыя на Свабодзе» 11.01.2023 1:11
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
Podcasts similaires
Replaio n'est pas éditeur de podcasts ; les noms des émissions, les visuels et l'audio appartiennent à leurs auteurs et sont diffusés via des flux RSS publics