Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: svaboda.org
Δημιουργός
Радыё Свабода
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
3 Οκτ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Як пазбавіцца прэзыдэнцкай дыктатуры. Спрэчка дэпутатаў 15.03.2024 25:42
Роўна 30 гадоў таму прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Ці гэтая Канстытуцыя паспрыяла ўсталяваньню дыктатуры? Як не дапусьціць дыктатуры ў будучай Беларусі? На гэтыя пытаньні адказваюць дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, які прымаў Канстытуцыю ў 1994 годзе, — дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і палітычн...
Што рабіць Белсату і іншым беларускім СМІ за мяжой 14.03.2024 20:40
Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай...
Латушка пра пагрозы жыцьцю і правілы бясьпекі 13.03.2024 26:51
У Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацыі нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Чыёй прапагандзе верылі беларусы ў вайну 13.03.2024 30:18
Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў – не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі. Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьвет...
Чаму ў Кіргізстане запанаваў страх і ці бясьпечна туды езьдзіць беларусам 12.03.2024 24:36
Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай? Ці патрабуюць па-ранейшаму ўлады Кіргізстана выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якому даў прытулак Лукашэнка? Пра гэта расказвае дырэктарка кіргіскай службы Радыё Св...
Фейгін: У чым Пуцін хоча быць падобным на Лукашэнку 11.03.2024 31:41
Чым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай? Пра гэта ды іншае гаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным, абвешчаным у вышук у Расеі, які запусьціў кампутарную праграму для правядзеньня альтэрнатыўных выбараў у Расеі.
Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам. Што замінае вынайсьці лек 09.03.2024 23:17
Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Патроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.
Чаму побач з Лукашэнкам няма жанчын. Роза Турарбекава 08.03.2024 25:33
У Міжнародны жаночы дзень палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю. Адкуль у Беларусі такая нянавісьць да жачын-апанэнтак улады? І адказвае на пытаньне, што неабходна зрабіць для рэальнай гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.
«Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата», — літоўскі актывіст 07.03.2024 52:22
Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» варожыя заявы беларусаў пра Літву. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што на яго думку беларусы робяць ня так адносна Літвы, чаму ён дамагаецца абвяшчэньня Зянона Пазьняка пэрсонай нон-грата,...
Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць 06.03.2024 31:44
У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын? Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Л...
Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю 05.03.2024 23:17
Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час – гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча? Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
«Посьпех» беларускіх «літвіноў» у Літве 05.03.2024 28:43
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінства». У Літве раптам загаварылі, што беларусы крадуць у літоўцаў гісторыю. Гэта можна назваць «посьпехам» б...
Згвалтаваньне беларускі ў Варшаве, страшныя гісторыі зь Беларусі і цана жаночай Прэміі за адвагу 04.03.2024 32:10
Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас – у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі пра сэксуальны гвалт. Суразмоўца Ганны Соўсь – Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS