Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: svaboda.org
Δημιουργός
Радыё Свабода
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
1 Οκτ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Чыноўнікі Лукашэнкі ці офіс Ціханоўскай: да каго цяжэй дагрукацца 25.06.2024 23:10
Берасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў. За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «Пі...
Ці загадаюць кітайцы Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі 25.06.2024 30:32
Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. Ці прыме пад увагу Варшава крытыку гэтых намераў з боку Ціханоўскай? Ці можа Польшча перакрыць і таварны транзыт зь Беларусі? Ці параіць Пэкін Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі на межы ЭЗ? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае журналіст газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі за 30 гадоў? Тлумачэньне сацыёляга 21.06.2024 24:16
Ці быў нечаканасьцю посьпех Лукашэнкі на выбарах 1994 году? Хто яго падтрымліваў тады і ў наступныя гады? Калі яго рэйтынг дасягаў пікаў, калі падаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
«Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна» 20.06.2024 23:12
Узмацненьне культу асобы Лукашэнкі, мілітарызацыя краіны па ўсіх напрамках і ручное кіраваньне эканомікай. Гэта адныя з асноўных трэндаў, па якіх рухаецца краіна. Гаворка пра іх ідзе ў сумесным аналітычным дакладзе экспэртаў «Беларускі трэкер перамен». Высновы гэтай справаздачы камэнтуе гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі 19.06.2024 30:49
100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык.
Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу 19.06.2024 26:32
Як беларусы бралі ўдзел у Другой сусьветнай вайне ў складзе несавецкіх узброеных фармаваньняў, найперш польскіх? Ці быў сярод іх нацыянальны рух? Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу? І як яны апынуліся у Іране, Індыі і Ўсходняй Афрыцы? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
За якую ўладу змагаецца Каардынацыйная Рада. Тлумачэньне экспэрткі 18.06.2024 28:34
Чаму канфлікт у Каардынацыйнай Радзе выклікаў такія жарсьці? Якую пазыцыю ў гэтым дужаньні заняла Ціханоўская? Як можа вырашыцца гэты канфлікт? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталягіня, дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік.
Як паступіць вучыцца за мяжу, нягледзячы на перашкоды 17.06.2024 27:19
У беларускіх школах прайшлі выпускныя вечары. Тыя выпускнікі, якія хочуць паступаць вучыцца далей за мяжу, сутыкнуліся сёлета з новымі праблемамі — ім не выдаюць патрэбных дакумэнтаў. Дзе беларусам могуць пайсьці насустрач, расказвае Тацяна Шчытцова, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі.
Філіпенка: Мы зрабілі тое, чаго не ўдалося зборнай Беларусі па футболе 14.06.2024 22:30
Трэці месяц адбываецца эўрапейскае турнэ пісьменьніка Сашы Філіпенкі. Паміж выступамі адзін з самых чытаных у сьвеце беларускіх аўтараў расказвае ў прэсе пра сытуацыю ў Беларусі, выступае перад палітыкамі. Ці хоча Эўропа ведаць пра Беларусь і ці разумее, што там адбываецца? Пра гэта ў перадачы «ПіК Свабоды» з Сашам Філіпенкам размаўляе Дзьмітры Гурневіч.
Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету 14.06.2024 57:49
Пра гісторыю аўстралійскіх абарыгенаў і іх сучаснае жыцьцё Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар, гісторыкам Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, аўтаркай кніг. Шмат гадоў яна займаецца менавіта гісторыяй абарыгенаў Аўстраліі.
Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву 13.06.2024 25:02
У Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі. А Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў. Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму размаўляем з палітолягам і прадстаўніком Руху «Вольная Белар...
Як беларусы ваявалі за Польшчу ў літоўска-беларускіх дывізіях 12.06.2024 40:48
Як жаўнеры-беларусы здабывалі незалежнасьць Польшчы ў 1919 – 1920 гадах? Колькі іх служыла ў польскім войску да Другой сусьветнай вайны і падчас яе? Ці паддаваліся яны палянізацыі і ці быў сярод іх нацыянальны рух? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
Як Лукашэнка дапамагае ФСБ. Чаму дэпартавалі беларуса 12.06.2024 20:52
Прадстаўнік арганізацыі BelPol Уладзімер Жыгар у інтэрвію “ПіКу Свабоды” камэнтуе дэпартацыю з Польшчы грамадзяніна Беларусі, расказвае пра пастанову Савета мінстраў, якая, на думку BelPol, сьведчыць пра падрыхтоўку да вайны, а таксама разважае як можна перашкодзіць рэжыму Лукашэнкі дамапагаць Расеі ў агрэсіі супраць Украіны.
Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў 11.06.2024 26:44
Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў by Радыё Свабода
Каго з палітыкаў ведаюць і каму давяраюць беларусы 07.06.2024 20:38
Як выглядае рэйтынг распазнавальнасьці і даверу беларускіх апазыцыйных палітыкаў? На гэтае пытаньне ў эфіры «ПіКа Свабоды» адказаў сацыёляг Генадзь Коршунаў. На падставе дасьледаваньня «Народнага апытаньня» ён расказаў пра палітычныя сымпатыі прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва.
Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу. ГРУ і КДБ 06.06.2024 20:53
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Абодва прымалі ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ўкраінскіх Узброеных сілаў. Госьць «ПіКу Свабоды» – Станіслаў Лупаносаў з ByPol.
Шэры бізнэс і luxury-жыцьцё сьвіты Шэймана 05.06.2024 22:42
Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнэс-імпэрыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах, сьцьвярджаюць расьсьледвальнікі зь «Бюро». Але наўпрост памочнік і даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі нібыта нічым не валодае. Журналісты расказалі пра сужэнскую пару Аношкаў, якая з 2010-х гадоў актыўна ўдзельнічае ў «сямейных» схемах Лукашэнкі. Госьць «ПіКа Свабоды» — аўтар расьсьледаваньня Аляксей Карпека...
Як лячыліся жыхары Беларусі ў старажытныя часы 05.06.2024 18:46
Як лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
«Чырвонае сьвятло» на мяжы зь Літвой для беларускіх харчоў. Тлумачыць прадстаўнік АПК Кавалеўскі 04.06.2024 27:10
Чаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі.
Пракоп'еў: «У мяне была адна заява, за якую сорамна» 03.06.2024 33:54
Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду? Хто прызнае новую Каардынацыйную раду? З кім блёк Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітык Вадзім Пракопʼеў.
Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны? 01.06.2024 33:33
Чаго можна чакаць ад сучаснай Нямеччыны? Як памянялася палітыка гэтай краіны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.
Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму, 100 спробаў ліквідацыі і свае амбіцыі 31.05.2024 28:32
Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху «За свабоду» – сьпісу, які атрымаў найбольшую колькасьць галасоў на выбарах у Каардынацыйную Раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы? Госьць штодзённага эфіру «Пік Свабоды» – Павал Латушка, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлад...
Хто шпіёніў за Радзінай і Саньнікавым? Што адбываецца 30.05.2024 27:30
На тэлефонах беларускіх актывістаў і журналістаў ідэнтыфікавалі шпіёнскую праграму Pegasus. Што гэта за праграма, хто мог сачыць за беларусамі і як абараніць сябе ў лічбавыя часы? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» расказвае экспэрт па лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні.
Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі 29.05.2024 22:49
Журналісты Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым. Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.
Ці праўда ўсё, што пісалі іншаземцы пра сэкс і мараль ВКЛ 29.05.2024 23:52
Няўжо праўда ў Вільні ў XVI стагодзьдзі існаваў звычай, паводле якога мужчыны пускалі сваіх сяброў і гасьцей у спальню да жонкі? Ці ўсё мы ведаем пра норавы і мараль жыхароў Вялікага Княства Літоўскага? Пра гэта і шмат што іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, у тым ліку кнігі, «Культура сэксуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст.», кандыдатам гістарычных...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS