Bellit

Bellit

Society BE ↓ Επεισόδια: 174

Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты. Падтрымаць праект:— https://www.patreon.com/bellit— 4916989643601197 (Priorbank)— 726027383 (BLIK)Пытанні, прапановы, заўвагі: forms.gle/FZtd75PsRndYBg199bellitpost@gmail.comhttps://www.instagram.com/nasta_bellit/

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: soundcloud.com

Δημιουργός

Bellit

Κατηγορία

Society

Ιστοσελίδα του podcast

soundcloud.com

Τελευταίο επεισόδιο

1 Οκτ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

174. Пакутнікі і аб’юзіўная ГДР 01.10.2026

У новым выпуску падкаста мы занурымся ў яўрэйскае жыццё Віцебска вачыма малой дзяўчынкі, задумаемся над сэнсам жыцця і паабураемся (я дакладна паабураюся) адносінам з вялікай розніцай ва ўзросце. Згаданае ў выпуску: 17:48 — Бэла Шагал «Запаленыя свечкі»: https://knihauka.com/zapalenyja_sviecki 28:36 — Kaveh Akbar «Martyr!» 44:45 — Jenny Erpenbeck «Kairos» *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/b...

173. Літнавіны: бунт палякаў і трывогі аўстралійцаў 18.09.2026

У новым выпуску раскажу вам пра літаратурные падзеі, якія адбыліся ў жніўні. Якія беларускія прэміі абвясцілі кароткія спісы, кнігі якіх беларускіх аўтараў выйшлі на замежных мовах, якія літаратурныя мерапрыемствы вас чакаюць восенню, які амерыканскі прэзідэнт стаў маім калегам-падкасцерам, супраць чаго бунтуюць польскія пісьменнікі і чым занепакоеныя аўстралійскія букіністы — гэта і многае іншае...

172. «Кніга лепш?»: «Наступны прыпынак — смерць» Каміла Цень 08.09.2026

У новым выпуску расказваю, за што крытыкуюць фільм «Адысея» і будучы фільм паводле «Валадара пярсцёнкаў», якая беларуская кніга для дзяцей рыхтуецца да экранізацыі, які знакаміты літаратурны персанаж атрымае свой серыял і пра многае іншае. Згаданае ў выпуску: Гамэр «Адысея», папярэдні заказ: allegro.pl/oferta/18891093096 Андрэй Федарэнка «Шчарбаты талер»: https://knihi.com/Andrej_Fiedarenka/Scarba...

171. Чытацкі дзённік. Альгерд Бахарэвіч «Падземныя пераходы» 26.08.2026

У новым выпуску падкаста знаёмы патронам на Patreon фармат «Чытацкі дзённік» цяпер могуць паслухаць усе. Чытаю новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы» да яго афіцыйнага выхаду. Згаданае ў выпуску: Альгерд Бахарэвіч «Падземныя пераходы»: https://knihauka.com/padziemnyja *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўвагі: forms.gle/FZtd75PsRndY...

170. Літнавіны: чаму забіваюць жанчын 13.08.2026

У новым выпуску расказваю пра кніжныя навінкі і папярэднія заказы, пра навіны літаратурных прэмій, пра папаўненні ў экстрэмісцкіх спісах, пра тое, як плануюць перайменаваць знакамітую літаратурную прэмію і пра многае іншае. Згаданае ў выпуску: 04:20 — Сяргей Шапран «Быкаў. [Пра] мастацтва»: 06:26 — Леанід Дзінерштэйн «Казка на ноч»: https://shorturl.at/p1W2A 07:00 — Марыя Баравік «Намалюю вясну»:...

169. Літнавіны: як Гары Потэр дапаможа ў палоне 13.07.2026

У сённяшнім выпуску вас чакае процьма кніжных навінак, асабліва беларускіх твораў на замежных мовах, раскажу пра тое, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца аўстралійскі кніжны рынак, якая знакамітая спявачка прасоўвае чытанне, а таксама як Гары Потэр можа дапамагчы ў палоне. Згаданае ў выпуску: 01:40 — Марыя Вайцяшонак «Казкі старога лецішча»: https://shafa-minsk.by/be/shop/books/detskaya-literatura/xudoz...

168. Ірландыя, карыда і овершэрынг 16.06.2026

У новым выпуску падкаста вас чакае антыўтапічны, але надта рэалістычны раман пераможцы Букераўскай прэміі, кніга пра кампанію прыгожых і стомленых людзей, якія вандруюць па Еўропе і спрабуюць запоўніць пустэчу ўнутры алкаголем, а таксама маё бамбленне наконт кнігі, з якой я так і не давелася нічога пра магічнае мысленне. Згаданае ў выпуску: 09:21 — Paul Lynch «Prophet song» 18:36 — Эрнэст Хемінгуэ...

167. Літнавіны: аўтографы і муміі 07.06.2026

У новым выпуску падкаста раскажу, якая новая кнігарня адкрылася ў Варшаве, якія прэміі атрымалі беларускія паэты і перакладчыкі, якія сусветнавядомыя пісьменнікі напісалі новыя кнігі, чаму Джэймс Бонд не можа ездзіць на Aston Martin, хто стаў сёлетнім лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі і многае іншае. Згаданае ў выпуску: 01:16 — «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў»: https://url-shor...

166. «Кніга лепш?»: «Праект Авэ Марыя» Эндзі Уір 11.05.2026

У новым выпуску падкаста пачынаю новую рубрыку «Кніга лепш?», у якой буду расказваць пра літаратурныя першакрыніцы і іх кінаадаптацыі. У першым выпуску рубрыкі расказваю пра адну з самых гучных навінак кіно гэтага года. Згаданае ў выпуску: «Project Hail Mary» Эндзі Уір *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапановы, заўвагі: for...

165. КК Анягож: «Silva Rerum I, II» Крысціна Сабаляўскайце 26.04.2026

На чарговай сходцы КК Анягож мы з Сярожам абмяркоўваем першыя дзве кнігі тэтралогіі літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце «Silva Rerum» у перакладзе Сяргея Шупы: высвятляем «сцёрка» ці «сцірка», Наста блытае словы «лес» і «лёс», а Сярожа аказваецца не такім ужо мізагінам. Купіць «Silva Rerum»: https://knihauka.com/pl/searchquery/silva+rerum/1/phot/5?url=silva,rerum *** Падтрымаць праект: —...

164. Літнавіны: кніжныя знаходкі і цэнзура ад нейрасетак 15.04.2026

У новым выпуску дзялюся літаратурнымі навінамі сакавіка. Якія выдавецтвы былі прызнаныя экстрэмісцкімі, якія цікавыя літаратурныя мерапрыемствы адбудуцца ў красавіку, процьма навін пра штучны інтэлект і многае іншае Згаданае ў выпуску: 01:37 — Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка»: https://shafa-minsk.by/be/shop/books/xudozhestvennaya-literatura/sovremennaya-proza/tryumfalnaya-arka-eryx-maryya-rem...

163. Вынікі другой паловы 2025 года 26.03.2026

У новым выпуску расказваю пра найлепшыя і найгоршыя кнігі другой палова 2025 года ў розных намінацыях. Згаданае ў выпуску: 01:41 — Нэйтан Хіл «Wellness» 05:53 — Макс Кідрук «Де немає бога» 09:10 — Роберт Сапольскі «Determined: A Science of Life without Free Will» 21:02 — Эндзі Ўір «Марсіянін»: https://knihauka.com/marsianin 24:10 — Саша Філіпенка «Слон»: https://knihauka.com/filipienka_slon 29:55...

162. Літнавіны: нешта будзе 05.03.2026

У новым выпуску падкаста літаратурныя навіны лютага: якое беларускае выдавецтва прызналі экстрэмісцкім, хто трапіў у доўгі спіс Міжароднай Букераўскай прэміі, якія класічныя раманы можна ўбачыць на вялікім экране, а таксама многае іншае. Згаданае ў выпуску: 03:55 — Мікалай Хаўстовіч «Даследаванні і матэрыялы. Том 12» 04:36 — Мікола Захаранка «На тым краі зямлі» 05:14 — Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў «...

161. КК Анягож: Фатальны сфінктар (вынікі 2025 года) 18.01.2026

Няхай вас не палохае назва, але ў нас з Сярожам атрымаліся даволі добрыя вынікі кніжнага года, дзе знайшлося месца і бясконцым захапленням, і суцэльным расчараванням. Чацвёрты раз у гісторыі КК Анягож мы сабраліся, каб запоўніць прачытанымі кнігамі 4 намінацыі: Кніга года, Адкрыццё года, Расчараванне года, Конь года і Персанаж года. Што з гэтага атрымалася — слухайце ў новым выпуску. *** Падтрымац...

160. Літнавіны: вынікі прэмій і самы дарагі комікс 18.12.2025

У новым выпуску літнавін мы даведаемся, на якую мову пераклалі Янку Купалу, хто стаў лаўрэатам галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай прэміі, а таксама некаторых іншых, і каму піша лісты Дэніэл Рэдкліф. Згаданае ў выпуску: 02:02 — Янка Купала «Бай»: https://kniger.by/shop/%d0%b1%d0%b0%d0%b9/ 02:44 — Віктар Клемперэр «LTI: нататнік філолага»: https://kniger.by/shop/lti-%d0%bd%d0%b0%d1%82%d0%b0...

159. КК Анягож: Як размножыць кісларод (Эндзі Ўір «Марсіянін») 24.11.2025

У новым выпуску на чарговай сходцы КК Анягож разам з нашым слухачом Уладзімірам абмяркоўваем навукова-фантастычны раман «Марсіянін». Згаданае ў выпуску: Эндзі Ўір «Марсіянін»: https://knihauka.com/marsianin Крысціна Сабаляўскайце «Silva Rerum»: https://knihauka.com/pl/searchquery/silva+rerum/1/phot/5?url=silva,rerum *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 7...

158. Прэмія Гедройця 2025 14.11.2025

У новым выпуску расказваю пра 6 кніг, якія сёлета трапілі ў кароткі спіс Прэміі Гедройця. Згаданае ў выпуску: 01:28 — праграма ўручэння Прэміі Гедройця: https://bellit.info/roznaje/premiju-hjedrojcja-uruchac-15-listapada-u-hdansku.html 02:58 — Югася Каляда «Перамена месцаў»: https://knihauka.com/pieramiena_miescau 11:36 — Аляксандар Лукашук «Там, дзе няма цемнаты»: https://knihauka.com/tam_dzie_ni...

157. Літнавіны: яшчэ больш забароненых кніг 06.11.2025

У новым выпуску літнавін вы даведаецеся, якія кнігі трапілі ў спіс экстрэмісцкіх, як сёлетняя Нобелеўская прэмія па хіміі звязана з Герміёнай Грэйнджэр, якую культавую антыўтопію збіраюцца экранізаваць і хто стаў сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Згаданае ў выпуску: 02:05 — Васіль Быкаў «Пакахай мяне, салдацік»: https://url-shortener.me/8X8I Васіль Быкаў «Сотнікаў»: https://url-...

156. Бяжы і жыві 23.10.2025

У новым выпуску расказваю пра людзей, якім няма чым заняцца, таму яны бегаюць :) Згаданае ў выпуску: 12:01 — Элс Беертэн «Беги и живи» 21:15 — Мэт Фіцджэралд «80/20 Running: Run Stronger and Race Faster by Training Slower» 29:18 — Харукі Муракамі «О чём я говорю, когда говорю о беге» *** Падтрымаць праект: — www.patreon.com/bellit — 4916989643601197 (Priorbank) — 726027383 (BLIK) Пытанні, прапанов...

155. Літнавіны: як кнігі становяцца класікай 02.10.2025

У новым выпуску літнавін вы даведаецеся, у якім горадзе з’явіцца памятная шыльда ў гонар Васіля Быкава, якія яшчэ кнігі забаранілі ў Беларусі, як кнігі становяцца класікай, што адбываецца ў асабістым жыцці Дэна Браўна і на каго зноў наехала Джоан Роўлінг. А таксама процьма навін літаратурных прэмій. Згаданае ў выпуску: 00:46 — Тамаш Зайка «Як адзін дзень…»: https://tn.by/product/jak-adzin-dzien/ 0...

154. Літнавіны адмена ПДВ на кнігі і новыя забароны 08.09.2025

У новым выпуску расказваю пра навіны жніўня: журы якой прэміі абвясціла доўгі спіс, якой пісьменніцы ў Вялікабрытаніі пагражае арышт, якая краіна збіраецца адмяніць ПДВ на кнігі і многае іншае. 02:18 — «Таямніцы Старога Менска»: https://kniger.by/shop/%d1%82%d0%b0%d1%8f%d0%bc%d0%bd%d1%96%d1%86%d1%8b-%d1%81%d1%82%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b3%d0%b0-%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b0/ 03:27 — Міхал Бара...

153. Украінскія драмы 24.08.2025

У сённяшнім выпуску вас чакаюць гісторыя маральнага падзення кіеўскага патолагаанатама, змрочная крымінальная гісторыя з украінскім сэтынгам і гісторыя адной авіякатастрофы. А таксама раскрыю крыху выдавецкіх таямніц: як мы разглядаем рукапісы, якія нам дасылаюць, а таксама як працуем з ананімнымі аўтарамі. Згаданае ў выпуску: 04:50 — Бода Шэфер «Сабака Мані»: https://shafa-minsk.by/be/shop/books/...

152. КК Анягож: Палескія флэшбэкі («Палеская хроніка» Івана Мележа) 16.08.2025

На чарговай сходцы КК Анягож нечакана параўноўваем «Палескую хроніку» Івана Мележа з «Гарэзлівым пацалункам» і «Вялікім Гэтсбі», даведваемся, як Сярожа касплэіў Ганну Чарнушку, раздаём ідэі, як можна завяршыць гэты літаратурны цыкл, расказваем, як Супермен выратаваў рукапіс «Людзей на балоце» і прыходзім да высновы, што Іван Мележ — круты мужык. Наступная кніга ў КК Анягож — «Марсіянін» Эндзі Ўіра...

151. Літнавіны: смерць агучкі і абяцанні Дж. Марціна 08.08.2025

У новым выпуску вас чакаюць кніжныя навінкі, навіны літаратурных прэмій, пераезд найстарэйшай аўстралійскай кнігарні, навіны ад Джорджа Марціна, ратаванне сярэднявечнай бібліятэкі ў Венгрыі і многае іншае. Згаданае ў выпуску: 02:13 — Тафіля Багач, Паўліна Кот «Паспець да цемры»: https://knihauka.com/paspiec_da_ciemry 02:46 — Аляксей Правалоцкі «Цягнік да Познаня»: https://gutenbergpublisher.eu/sho...

150. Вынікі першай паловы 2025 года 30.07.2025

У новым выпуску дзялюся вынікамі прачытанага ў першай палове 2025 года. 01:25 — Югася Каляда «Перамена месцаў»: https://knihauka.com/pieramiena_miescau 02:08 — Югася Каляда «Галоўная памылка Афанасія»: https://knihauka.com/pamylka_afanasija 02:54 — Рэбека Ярас «Fourth Wing» 10:11 — Мэцью Уолкер «Why We Sleep» 16:53 — Артур Новак, Станіслаў Абірэк «Babilon. Kryminalna historia Kościoła» 18:46 — Рэб...

Άκου το podcast Bellit στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS