Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ Epizody: 500

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Určitě navštivte web podcastu a podpořte jeho tvůrce: svaboda.org

Autor

Радыё Свабода

Kategorie

News

Web podcastu

svaboda.org

Nejnovější epizoda

10. čvc 2026

Kde poslouchat?

Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzy

Podcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty

Stáhnout z Google Play Nainstaluj zdarma Android téměř 10 mil. stažení · hodnocení 4,8 iOS už brzy

Epizody

Стрыжак сышоў. Дапамога беларусам разваліцца? 30.09.2025

Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і кіраўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бэрыт Ліндэман.

Чаго хоча Пуцін ад Лукашэнкі, а Сяргей Ціханоўскі ад Сьвятланы? 26.09.2025

Навошта Лукашэнка абяцае Пуціну АЭС на ўсходзе Беларусі з разьлікам на акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі? Які плён прынясе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН? Што ня так з публічнай размовай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх у Нью-Ёрку, якая выклікала шмат камэнтароў. Як зьмены ў фондзе Bysol могуць паўплываць на эфэктыўнасьць арганізацыі, якая гадамі дапамагае тысячам беларусаў у бяд...

Ці перахітрыў Лукашэнка палякаў 25.09.2025

Польшча сёньня ўначы адкрывае мяжу зь Беларусьсю. Ці ўдалося Варшаве націснуць на Менск і дамагчыся свайго, ці перамога ў гэтым двубоі на баку Лукашэнкі? Пра няпростыя суседзкія адносіны Беларусі і Польшчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з былым польскім паслом у Менску Лешэкам Шарэпкам.

Ці надоўга адкрыюць беларуска-польскую мяжу 24.09.2025

Мяжа Польшчы і Беларусі будзе зноў адкрытая ў ноч на 25 верасьня. Міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі ўжо падпісаў адпаведнае распараджэньне. Гэтае рашэньне абмяркоўваюць аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі і аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.

Гісторык Фяльшцінскі: Падзеньне расейскай імпэрыі можа пачацца зь Беларусі 24.09.2025

Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі. Новая кніга Фяльшцінскага – гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя'97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі ў Бела...

Хто прымусіць Лукашэнку пайсьці на саступкі 22.09.2025

Польшча не зьбіраецца аднаўляць рух на мяжы зь Беларусьсю, прыпынены з нагоды вучэньняў “Захад-2025”. Каб вырашыць мігранцкі крызіс на мяжы зь Беларусьсю, Варшава спрабуе націснуць на Менск пры дапамозе Кітаю. Ці ўдасца прымусіць Лукашэнку адступіць? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

Калі палякі адкрыюць мяжу? 17.09.2025

Што нечаканага адбылося на вучэньнях «Захад-2025»? Якімі будуць наступствы рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю? Якім можа быць плён дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў Рыгор Астапеня.

Блогер «Шэры Кот» і дацэнтка Дуліна пра высылку зь Беларусі 15.09.2025

Ці могуць улады ЗША дазволіць сабе ўльтыматумы на перамовах з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў? Як дамагчыся, каб рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць былыя палітвязьні – Дзьмітры Казлоў, вядомы як блогер «Шэры Кот» і выкладчыца італьянскай мовы, экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна.

Павал Мажэйка: Я разумею ўчынак Статкевіча 12.09.2025

Вызвалены 11 верасьня з бабруйскай каленіі журналіст Павал Мажэйка даў першае вялікае інтэрвію. У ім ён расказаў, як адбывалася вызваленьне і высылка зь Беларусі. На беларускай-літоўскай мяжы Мажэйка знаходзіўся ў адным аўтобусе зь Міколам Статкевічам, які адмовіўся выяжджаць з краіны. Ён расказаў у эфіры “ПіКа Свабоды” дэталі гэтага здарэньня. Яшчэ адзін госьць праграмы – гісторык і палітоляг Аля...

Вызваляюць палітвязьняў. Зьдзелка Трампа і Лукашэнкі 11.09.2025

11 верасьня Лукашэнка правёў яшчэ адну сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках». Так ён назваў палітзьняволеных. Сёньня на волю выйшло паўсотні зь іх. Сярод іх - 14 замежных грамадзян. 6 з іх – грамадзяне Літвы, па двое – Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін – Вялікабрытаніі.

Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для XV ст.? 11.09.2025

Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей – вера ці мова? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым, які займаецца гісторыяй Беларусі XV стагодзьдзя.

«Лукашэнка абдумвае абмен палітвязьнямі. Пралёт расейскіх дронаў яму нявыгадны» 10.09.2025

Расейскія дроны сёньня ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі. Гэта адбылося напярэдадні пачатку вучэньняў «Захад-2025». За дзень да гэтага, фармальна з прычыны гэтых манэўраў, Польшча абвясьціла пра закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю. Гэтыя падзеі ў эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваюць польскія журналісты Міхал Патоцкі і Руслан Шошын, а так...

Як працуе беларуская шпіёнская сетка ў Эўропе 09.09.2025

Ці магла сьмерць палітвязьня Андрэя Паднябеннага за кратамі быць вынікам «прафэсійнай помсты»? Што вядома пра арыштавага супрацоўніка спэцслужбаў Малдовы, якога абвінавацілі ў працы на беларускае КДБ, а таксама пра беларускага дыплямата, якога па гэтай справе высылаюць з Чэхіі? Пра гэта расказваюць чэскі журналіст Ондржэй Соўкуп і праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.

КДБ супраць Латушкі? Ці ўратуе Кітай Лукашэнку. Уцёкі рабочай сілы зь Беларусі 04.09.2025

У праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня. Працягваецца скандал з абвінавачваньнем Паўла Латушкі ў сэксуальным дамагальніцтвах. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Вольга Карпушонак паскардзілася ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Ці спраўдзяцца спадзяваньні Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькіх апошніх дзён і правёў шэраг с...

«Кітай Лукашэнку міласьціны не падасьць» 03.09.2025

3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У парадзе таксама прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Гэтае мерапрыемства ўжо называюць альянсам супраць "заходняга дамінаваннья" і альтэрнатыўнага сусьветнага парадку на чале з Кітаем. Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацо...

“Выкраданьне” Котава, візыт Лукашэнкі ў Кітай, тысячы аўто на мяжы 29.08.2025

У пятнічным выпуску “ПіКа Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. З палітолягам Паўлам Вусавым і іншымі гасьцямі этэру мы размаўляем пра таямнічае зьнікненьне былога чыноўніка Анатоля Котава, паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, сытуацыю з чэргамі аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы, 1 верасьня і вяртаньне дзяцей у школы, а таксама пра набыцьцё ініцыятывай Maldzis «Вялікага мастацтва а...

Чаму зьнік былы чыноўнік Лукашэнкі Анатоль Котаў 28.08.2025

Ужо тыдзень нічога невядома пра лёс Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне, пасьля прылёту з Варшавы. Анатоль Котаў працаваў у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, зьехаў зь Беларусі у 2020 годзе. Апошнім часам выступаў у якасьці палітоляга, працаваў у Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці. Сёньня госьць «ПіКа Свабода» выканаўчы дырэктар гэтага фон...

Латышонак: «Без літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б» 27.08.2025

Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб'яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.

Беларускі Нобэль для Трампа. Беларусаў не пускаюць у ЭЗ? Сэрбскія «кашалькі» Лукашэнкі 22.08.2025

Чаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам? Ці своечасовы візыт прэзыдэнта Ірана ў Беларусь? Чым зарабляе Купалаўскі тэатар і як жывуць яго былыя зоркі? Чаму трэба прачытаць культавы літоўскі раман “Silva rerum” пра часы ВКЛ, які выйшаў па-белар...

Што важна ведаць беларусам пра перамовы ў Белым доме 19.08.2025

Які галоўны вынік перамоваў Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў? Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі. У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае са...

Якую ўгоду прапануе Трамп Лукашэнку? Ці магчымае спыненьне рэпрэсій у Беларусі? 18.08.2025

У жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку, ягонымі пастамі ў сацсетках пра вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьняў. Пагаворым пра тое, ці можна чакаць вызваленьня ўс...

Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Аналізуем з Кавалеўскім 18.08.2025

Разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Падсумоўваем вынікі перамоваў амэрыканскага прэзыдэнта зь кіраўніком Расеі, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам.

Перамовы Трампа з Пуціным. Былы турэмнік у Нямеччыне. Адмена аўтобусаў паміж Менскам і Вільняй 18.08.2025

Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, змог атрымаць нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу? У эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам...

«Шэйман і Віктар Лукашэнка маюць прадстаўляць улады на «круглым стале» дзеля выхаду з крызісу» 14.08.2025

Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году? Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту, доктарам-п...

Хто такая Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў камандзе Ціханоўскай 13.08.2025

На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку. Яна магістарка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця. Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамі...

Poslouchej podcast Радыё Свабода v Replaio

Rádio a podcasty v jedné aplikaci - zdarma a bez registrace. Nainstaluj si ji ještě dnes a nepropásni premiéru

Stáhnout z Google Play

Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály