Kamunikat

Kamunikat.org

Беларускія аўдыёкнігі, урыўкі ў чытанні аўтараў, гутаркі з пісьменнікамі — усё гэта знойдзеце тут.

Určitě navštivte web podcastu a podpořte jeho tvůrce: kamunikat.org

Autor

Kamunikat

Kategorie

Education

Web podcastu

kamunikat.org

Nejnovější epizoda

5. pro 2025

Kde poslouchat?

Podcasty v aplikaci Replaio Radio Už brzy

Podcasty míří do aplikace už brzy. Nainstaluj si ji teď a jako první uvidíš úplně nový pohled na podcasty

Stáhnout z Google Play Nainstaluj zdarma Android téměř 10 mil. stažení · hodnocení 4,8 iOS už brzy

Epizody

Віталь Воранаў - Кніга Майго Роду 20.04.2021

У рамках праекту «Кнігі бяз літар на Kamunikat.org» найноўшае апавяданне Віталя Воранава, напісанае падчас каранціннага закрыцця. ---------------- Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт Унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані, студэнт Унівэрсытэту імя Масарыка...

Алесь Плотка - Вершы 20.04.2021

2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка). Аўтар падзяліўся з парталам Kamunikat пяццю вершамі, якія маглі б праілюстраваць апошнія некаль...

Адам Глёбус - Сталіца 27.02.2021

Адам Глёбус (сапраўднае імя Уладзімір Адамчык, ) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец. Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш дву...

Д - Р Юры Грыбоўскі - Беларусы Ў Польскіх Узброеных Сілах У Заходняй Эўропе, Частка 1 13.02.2021

У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўс...

Сяргей Чыгрын - Вершы 24.01.2021

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам а...

Мікола Канановіч - Вершы 24.01.2021

Канановіч Мікола паэт, празаік, журналіст. Нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Востраўскую ВШ (1980) і Міжэвіцкую СШ (1982), Гродзенскае прафтэхвучылішча №41 (1983). Працаваў кінамеханікам, служыў у войску, працаваў у калгасе “Рассвет” на Слонімшчыне. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1992) шэсць гадоў выкла...

Анхела Эспіноса Руіс - Прысвячэнне Беларускаму Народу 19.01.2021

Беларускамоўная паэтка з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс чытае "Прысвячэнне беларускаму народу".

Паліна Качаткова (Сцепаненка) - Гісторыі Пра Музей Максіма Багдановіча 15.01.2021

Паліна Качаткова (Сцепаненка) з 1990 па 1998 год працавала ў экспазіцыйным аддзеле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Гісторыя музея шчыльна звязаная з гісторыя й беларускай незалежнасці і культурнага росквіту пачатку 90. гадоў XX ст.

Сяргей Календа - Лісты Ў Бутэльцы (з Кнігі «Балтыйскія Шкарпэткі») 15.01.2021

«Лісты ў бутэльцы», апавяданне з кнігі «Балтыйскія шкарпэткі», гэта гісторыя пра тое, як насамрэч страшна, доўга чакаць роднага чалавека, як складана даводзіцца праходзіць праз пакуты адзіноты. Гісторыя пра злоўжыванне віном і пра доўгія лісты да мамы, якая калі-небудзь абавязкова павінна вярнуцца. Кніга Сяргея Календы «Балтыйскія шкарпэткі» намінаваная да «Прэміі Цёткі» за найлепшую кнігу для дзя...

Наталля Галавач - Bершы 05.01.2021

Далікатная, пяшчотная, чуллівая… Яна не піша вершы, яны дыхае імі – так можна ахарактарызаваць лірычную гераіню Наталлі Галавач. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Чытаеш, слухаеш, здаецца яшчэ крыху – і страціш нітачку логікі, і ўсё ж апошняя страфа, апошні радок усё расстаўляюць па сваіх месцах. Толькі дачытаўшы, даслухаўшы да канца, разумееш, што кожны верш – зладжан...

Наталля Сліж - Культура Сексуальных Стасункаў У Вялікім Княстве Літоўскім 05.01.2021

Лекцыя Наталлі Сліж падрыхтаваная на падставе яе новай кнігі «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.» У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з‘ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідзалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку стараб...

„Простыя словы” - кніга ўспамінам пра Міхала Анемпадыстава 28.12.2020

„Простыя словы, простыя рэчы. Хлеб на сталэ, полымя ў печы…” Гэты тэкст з „Народнага Альбому” стаў сапраўды народным ужо месяц пасьля таго як прагычаў на першым канцэрце ў Менску. „Простыя словы” гэта кніга ўспамінаў пра заўчасна памёршага выдатнага беларускага паэта, мастака і дызайнэра Міхала Анемпадыстава. У кнігу апрача ўспамінаў трапілі таксама здымкі і тэксты Міхала на беларускай і польскай...

Беларуская паэзія вартая ўвагі 28.12.2020

Здабыць цяпер новую беларускую кнігу выдадзеную ў Беларусі, у нас на Беласточчыне не так і проста. Раней калі не было пандэміі і межы былі адкрытыя можна было і самому прывезьці процьму кніжак. Застаецца яшчэ замова праз інтэрнэт. Хаця і з гэтым складана – новы раман Віктара Марціновіча „Рэвалюцыя” які быў заказаны яшчэ ў канцы кастрычніка быў затрыманы на мяжы беларускай мытняй. Так што раману ху...

Франц Сіўко - Бацечка Зэн. Аповед інсургента 26.12.2020

Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог. Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіч...

Віка Трэнас - Калекцыя сюжэтаў і вінілаў 26.12.2020

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць», прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі ч...

Зоя Доля - фрагмент аповесьці «Гамарджоба, Грузія!» з кнігі «Час пасля Саюза». 25.12.2020

Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праб...

Эдуард Акулін - Bершы 6 16.12.2020

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў, рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Эдуард Акулін амаль ад самага пачатку супрацоўнічае зь Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкай Kamunikat.org. Кнігі Эдуарда Акуліна знойдзеце тут...

Эдуард Акулін - Bершы 5 09.12.2020

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў, рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Эдуард Акулін амаль ад самага пачатку супрацоўнічае зь Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкай Kamunikat.org. Кнігі Эдуарда Акуліна знойдзеце тут...

Эдуард Акулін - Bершы 4 09.12.2020

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў, рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Эдуард Акулін амаль ад самага пачатку супрацоўнічае зь Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкай Kamunikat.org. Кнігі Эдуарда Акуліна знойдзеце тут...

Эдуард Акулін - Bершы 3 09.12.2020

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў, рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Эдуард Акулін амаль ад самага пачатку супрацоўнічае зь Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкай Kamunikat.org. Кнігі Эдуарда Акуліна знойдзеце тут...

Эдуард Акулін - Bершы 2 09.12.2020

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў, рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Эдуард Акулін амаль ад самага пачатку супрацоўнічае зь Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкай Kamunikat.org. Кнігі Эдуарда Акуліна знойдзеце тут...

Сяргей Астраўцоў - Фрагмент кнігі «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука» 02.12.2020

Кніга «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука» - драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая. Кнігі Сяргея Астраўцова гладзіце тут https://kamunikat.o...

Наталля Сліж - Гісторыя Астралогіі Вялікага Княства Літоўскага 02.12.2020

Kандыдат гістарычных навук Наталля Сліж - аўтарка больш за 150 артыкулаў. Асноўная сфера зацікаўлення — гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Гродна ў XVI—XVII стст., цудатворныя абразы, гендарная тэорыя ў гістарычным даследаванні, гісторыя астралогіі, культура сексу ў ВКЛ у 16-17 стст.

Сяргей Чыгрын - Скрадзеныя Скарбы Слонімшчыны 01.12.2020

Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Віктар Шалкевіч - Як Загінуў Песьняр, Або Сьмерць Iвана Дамiнiкавiча Луцэвiча 24.11.2020

Віктар Шалкевіч — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Піша беларускую опэру. Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску. Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры, выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні, пазьней у тэатры лялек у Горадні. Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. За частыя сустрэчы зь дзецьмі...

Poslouchej podcast Kamunikat.org v Replaio

Rádio a podcasty v jedné aplikaci - zdarma a bez registrace. Nainstaluj si ji ještě dnes a nepropásni premiéru

Stáhnout z Google Play

Replaio není vydavatelem podcastů; názvy pořadů, obálky a audio patří jejich autorům a šíří se přes veřejné RSS kanály